Іх па стане на 18 верасня ўбралі з плошчы больш за 1140 гектараў (26 % ад неабходнага). 47 % буракоў выкапалі ў ААТ “Гарадзея”, 43 % — у ААТ “Нясвіжскі Райаграсэрвіс”, 38 % — у ААТ “Новае жыццё”. Сярэдняя ўраджайнасць складае 496,2 ц/га. Больш высокая яна ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 644 ц/га, у ААТ “Новае жыццё” — 567 ц/га, у ААТ “Сейлавічы” — 554 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат сельгаспрадпрыемствы раёна здалі звыш 55 тысяч тон салодкага кораня.