В центре агрогородка Луки можно приобрести экологически чистый и полезный мёд прямо с пасеки. 21.by

В центре агрогородка Луки можно приобрести экологически чистый и полезный мёд прямо с пасеки

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавіта восенню, калі за акном непагадзь і пачынаецца сезон прастудных захворванняў, большасць з нас цягнецца да слоічка з духмяным мёдам, які з’яўляецца выдатным прафілактычным сродкам і скарбніцай мікраэлементаў. Мы з асалодай смакуем вынік працы тысяч меданосных пчол, аб жыцці якіх гадзінамі напралёт можа расказваць пчаляр КСУП “Лукі-Агра” Сяргей Вайніла.


На сённяшні дзень на пчальніку гаспадаркі налічваецца 43 вуллі. У маі мінулага года 25 пчаліных сямей адзначылі наваселле ў новых вуллях Дадан, якія вельмі зручныя ў выкарыстанні. Да таго ж на працягу некалькіх гадоў закупаліся пароды селекцыйных пчол. Усё гэта гаворыць аб тым, што развіццю пчалярства КСУП “Лукі-Агра” надзяляецца вялікая ўвага.

– Праходзячы каля той ці іншай сядзібы і заўважаючы ў садзе пчальнік, у маім уяўленні заўсёды паўставаў вобраз сапраўднага гаспадара, – адзначае Сяргей Вайніла, які на працягу дзесяці гадоў глыбока цікавіцца пчалярствам. – На жаль, сёння ў раёне засталося не так шмат пчаляроў. На базе ж сельгаспрадпрыемстваў наш пчальнік адзіны, які існуе дзякуючы зацікаўленасці і гаспадарлівасці дырэктара КСУП “Лукі-Агра” Мікалая Аляксандравіча Гавіны.

Як і іншыя галіны сельскай гаспадаркі, пчалярства знаходзіцца ў значнай залежнасці ад умоў надвор’я.

– У гэтым годзе атрымалі няшмат мёду, прыкладна 450 кілаграмаў, – дзеліцца пчаляр. – Былі сезоны, калі збіралі 700 кілаграмаў і больш. Сёлета спякотнае надвор’е без дажджоў сыграла сваю адмоўную ролю. На ліпах быў зусім слабы медазбор, таму на іх пчолы не паляцелі. 9 вулляў вывозілі на поле грэчкі за г.п. Мір. Але і гэтая культура не дала жадаемага нектару. Вясной і летам завіхаліся крылатыя працаўніцы на рапсавых і канюшынавых палях, а таксама ў садах і агародах мясцовага насельніцтва, дапамагаючы ім атрымаць добры ўраджай груш, сліў ды агуркоў.

З надыходам восені пчолы становяцца менш актыўнымі і пачынаюць рыхтавацца да зімы, падчас якой галоўная задача меданосных насякомых – выжыць.

– Пчолы – надзвычай разумныя істоты. Яны добра ведаюць, дзе неабходна закрыць шчыліны пропалісам, каб не было скразняку. І наадварот, дзе зрабіць адтуліны для вентыляцыі, – расказвае Сяргей Вайніла. – Першая адкатка мёду прыйшлася на пачатак чэрвеня, другую правялі 25 жніўня. Тая колькасць мёду, якую пчолы назбіраюць за апошнія летнія дні і пачатак восені, пойдзе ім на зімоўку. Дарэчы, раскладваюць зімовыя прыпасы насякомыя па асабістай сістэме, у якую чалавеку ўмешвацца ні ў якім разе нельга. Для таго, каб сям’я не адчула голаду, ёй неабходна прыкладна 20-25 кілаграмаў салодкай ежы. Таму ў кожны вулей дадаю пэўную колькасць цукровага сіропу.


Надзвычай цікавым аказаўся спосаб зімоўкі пчол, калі насякомыя збіраюцца ў клуб, у цэнтры якога нават пры лютых маразах тэмпература падтрымліваецца на ўзроўні 30 градусаў цяпла. У клубе пчолы пастаянна перамяшчаюцца, саступаючы месца адна адной, а таксама перадаюць ежу па ланцужку.

– Адным з асноўных ворагаў пчол падчас зімоўкі з’яўляюцца мышы, – дзеліцца лукскі пчаляр. – Яны пракрадаюцца ў вулей, наносяць шкоду сотам, уладкоўваюць гнёзды, сваім рухам турбуюць пчол, а таксама маюць своеасаблівы пах, які не пераносяць меданосныя насякомыя. Таму неабходна зрабіць усё магчымае, каб абараніць пчалінае жыллё ад мышынага нашэсця. Дарэчы, зімой вельмі важна прыкладна раз у месяц праслухваць вуллі. Калі з пчалінага доміка даносіцца гучны гул, гэта значыць, што зімоўка праходзіць добра. Гук, падобны да шолаху лісця, сведчыць аб голадзе, цішыня – аб тым, што сям’я не перазімавала.

Сёння выдатны на смак і экалагічна чысты мёд, сабраны крылатымі працаўніцамі на карэліцкіх палетках, можна набыць у магазіне ў цэнтры агр. Лукі па 11 рублёў за кілаграм. На развітанне вопытны пчаляр падзяліўся простым рэцэптам бадзёрага самаадчування:

– З самага ранку чайную лыжку мёду запіваю цёплай вадой. І смачна, і надзвычай карысна.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта восенню, калі за акном непагадзь і пачынаецца сезон прастудных захворванняў, большасць з нас цягнецца да слоічка з духмяным мёдам,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика