30 год самаадданай працы ў гаспадарцы. 21.by

30 год самаадданай працы ў гаспадарцы

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Станіслаў Флер’яновіч працуе механізатарам на кормаўборачным камбайне КВК-800 у ЗАТ  «1 Мая». У наступным годзе ў Станіслава Казіміравіча своеасаблівы юбілей — 30 год самаадданай працы ў гаспадарцы. Шлях да гэтага пачаўся з атрымання пасведчання трактарыста-машыніста ў Клецкім сярэднім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 36.


За амаль 30 гадоў механізатар выконваў самыя розныя работы — сеяў буракі, хадзіў з плугамі, уносіў угнаенні. Працаваў на малых і вялікіх трактарах — МТЗ-80, МТЗ-82, МТЗ-1523… Але толькі ў гэтым годзе сеў за руль кормаўборачнага камбайна, нарыхтоўваў сянаж, сілас, а зараз — косіць кукурузу. Здрабняе яе за змену да 600 тон.

Разам з жонкай Станіслаў Казіміравіч жыве ў Салтанаўшчыне, у сваім доме, які сям’я выкупіла ў гаспадаркі, і ў якім выгадаваліся трое цудоўных дзетак — дзве дзяўчынкі і хлопчык.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станіслаў Флер’яновіч працуе механізатарам на кормаўборачным камбайне КВК-800 у ЗАТ  «1 Мая». У наступным годзе ў Станіслава Казіміравіча своеасаблівы юбілей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика