У Калінкавічах ушанавалі работнікаў палёў, ферм і перапрацоўкі. 21.by

У Калінкавічах ушанавалі работнікаў палёў, ферм і перапрацоўкі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

снимок 013 копия

Напярэдадні прафесійнага свята ў раённым Цэнтры культуры на ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны работнікі ферм і палёў, перапрацоўчай прамысловасці.

снимок 019 копия

снимок 030 копия

На святочную сцэну ў гэты вечар падымаліся тыя людзі, дзякуючы паўсядзённай нястомнай рабоце якіх мы штодня маем на сваім стале хлеб і да хлеба. Аператары машыннага даення і механізатары, аграномы і інжынеры, заатэхнікі і ветэрынары, работнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў. Працавітыя, адказныя, сумленныя, сапраўдныя прафесіяналы ў сваёй справе, і пры гэтым простыя і сціплыя, якія не вельмі звыклыя да павышанай увагі да сябе.

снимок 035 копия

Прыемна было бачыць сярод перадавікоў вытворчасці і ветэранаў працы знаёмыя твары, людзей, з якімі неаднаразова сустракаліся ў полі і на фермах, падчас вясенніх палявых работ, касавіцы, жніва і ўборкі ўраджаю, а таксама ў заводскіх цэхах. Усім ім – гонар і пашана.

снимок 077 копия

А пачалося свята сустрэчай галоўнага каравая ўраджаю 2019 года і кіраўнікоў 15 гаспадарак раёна. На сцэну былі запрошаны старшыня райвыканкама Сяргей Гвоздзь і першы намеснік старшыні-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Дзядзюля. Па традыцыі кіраўніку раёна перадалі духмяны каравай, а яго намесніка павіншавалі снапом жытнёвых калоссяў з пажаданнем, каб ураджай наступнага года стаў яшчэ больш важкім, а збожжа – яшчэ больш высокім.

снимок 091 копия

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Сяргей Гвоздзь, які павіншаваў работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам і пажадаў поспехаў у працы і новых вытворчых дасягненняў. Кіраўнік раёна ў сваім выступленні адзначыў тую ролю, якую адыгрываюць аграрыі раёна ў харчовай бяспецы краіны. Сяргей Гвоздзь адзначыў, што толькі стараннасць і адказнасць работнікаў на кожным адказным участку можа прынесці і прыносіць свае станоўчыя вынікі. Такім вынікам з’яўляецца сёлетні ўраджай – амаль 50 тысяч тон зерневых, зернебабовых і кукурузы, што на 12 тысяч тон больш ураджаю папярэдняга года. Па словах кіраўніка раёна, на жніве працавалі 86 камбайнерскіх экіпажы, 9 з іх маладзёжныя, пяць экіпажаў дасягнулі тысячнага рубяжа. На первозцы зерня працавалі 120 вадзіцеляў, 11 з іх перавезлі больш за тысячу тон.  Сяргей Гвоздзь сказаў, што такая работа з’яўляецца дастойным працягам лепшых працоўных традыцый папярэднікаў, сённяшніх ветаранаў працы.

Адзначыў кіраўнік раёна і якасную работу перапрацоўшчыкаў, прадукцыя якіх з маркай “Белсыр”, “Вялікае Княства” і “Калінка” усёй Беларусі і добра вядомы за межамі краіны.

снимок 102 копия

У заключэнні Сяргей Гвоздзь нагадаў, што наш дабрабыт і заможнасць залежаць толькі ад нас, ад нашай адказнасці на працоўным месцы, якаснай работы і поўнай самааддачы абранай прафесіі ці спецыяльнасці, пажадаў, каб гэтыя лепшыя якасці леглі ў аснову далейшых поспехаў.

снимок 114 копия

Кіраўнік раёна таксама выканаў ганаровую місію – уручыў высокія ўзнагароды перадавікам вытворчасці. Так, Ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама адзначана шматгадовая добрасумленная праца і значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі галоўнага заатэхніка сельгасфіліяла малочнага камбіната Ганны Крот, аператара па штучным асемяненні ААТ “Радзіма” Ірыны Кундзельскай, галоўнага эканаміста КСУП “50 год БССР” Тамары Суганяка, галоўнага заатэхніка ААТ “Прудокскае” Яўгеніі Шаблінскай, трактарыста-машыніста СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргея Зелянкоўскага.

снимок 129 копия

снимок 131 копия

Ганаровымі граматамі Калінкавіцкага райвыканкама адзначаны высокае майстэрства і шматгадовая добрасумленная праца ў сістэме АПК трактарыста-машыніста СВК “Дружба-Аўцюкі” Аляксандра Зелянкоўскага, трактарыста-машыніста ААТ “Радзіма” Рыгора Сарокі, брыгадзіра МТФ “Комплекс” ААТ “Радзіма” Міхаіла Мятлушкі, трактарыста-машыніста КСУП “Імя Кутузава” Алега Лаўды, жывёлавода с/ф “Зеляночы” Дзмітрыя Ільюшонка, аператара па штучным асемяненні той жа гаспадаркі Аляксандра Яраша, трактарыста-машыніста СУП “Беразнянскі” Максіма Лашука, трактарыста-машыніста СУП “Э/б Ліпава” Сяргея Пырха, жывёлавода СУП “Дудзічы-Агра” Таццяны Дземідзенка, аператара машыннага даення з той жа гаспадаркі Таццяны Альхімовіч, жывёлавода ААТ “Неначскае” Алены Бурцавай, аператара машыннага даення СУП “Даманавічы-Агра” Ірыны Уласенка, вадзіцеля з той жа гаспадаркі Анатоля Аліферкі, жывёлавода с/ф малочнага камбіната Алены Ганчар.

снимок 150 копия

снимок 156 копия

снимок 169 копия

снимок 176 копия

снимок 193 копия

снимок 198 копия

снимок 205 копия

снимок 212 копия

снимок 218 копия

снимок 221 копия

Пераможцамі раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, зерня кукурузы ў бягучым годзе сярод гаспадарак прызнаны СВК “Дружба-Аўцюкі” (старшыня – Сяргей Даўгяла), сярод экіпажаў камбайнаў – першае месца ў старшага камбайнёра СУП “Э/б Ліпава” Алега Брухацкага, другое – у старшага камбайнёра СВК “Дружба-Аўцюкі” Мікалая Есьмана трэцяе – у старшага камбайнёра Рамана Шэльонжыка і камбайнёра Генадзя Бойкі з СУП “Даманавічы-Агра”.

Сярод экіпажаў камбайнаў на ўборцы кукурузы першае месца ў Вячеслава Мядзведзева з СВК “Дружба-Аўцюкі”, другое – у старшага камбайнёра Сяргея Рыбака і камбайнёра Канстанціна Захаранкі з АСП “Залатая Дуброва”, трэцяе – у старшага камбайнёра Віктара Брухацкага і камбайнёра Аляксандра Алісейкі з СУП “Э/б Ліпава”.

снимок 228 копия

снимок 249 копия

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў Дыплом першай ступені быў уручаны вадзіцелю ААТ “Каплічы” Адаму Шэўчыку, Дыплом другой ступені – вадзіцелю СУП “Даманавічы-Агра” Віктару Лаўдзе, Дыплом трэцяй ступені – вадзіцелю с/ф малочнага камбіната Віктра Саковічу.

Шчырую падзяку за добрасумленную працу, віншаванне з прафесійным святам і пажаданне далейшага плёну і значных дасягненяў у рабоце работнікам сельскай гаспадаркі пажадаў Іван Дзядзюля. Ён жа уручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў. Сярод гаспадарак лідарам стаў сельгасфіліял малочнага камбіната (кіраўнік Аляксандр Шэванда), другое месца ў ААТ “Каплічы” (кіраўнік Сяргей Лапо).

снимок 261 копия

снимок 273 копия

снимок 292 копия

Сярод механізатараў і вадзіцеляў – на кашэнні траў: трактарыст-машыніст СУП “Даманавічы-Агра” Вячаслаў Бічоў, трактарыст-машыніст АСП “Залатая Дуброва” Аляксандр Гвоздзь, трактарыст-машыніст ААТ “Неначскае” Павел Жукавец; на нарыхтоўцы сілосна-сянажнай масы – трактарыст-машыніст СВК “Дружба-Аўцюкі” Андрэй Міцуля, трактарыст-машыніст СУП “Даманавічы-Агра” Аляксандр Шуляк, трактарыст-машыніст с/ф малочнага камбіната Аляксандр Банчук; на прасаванні сена і саломы – трактарыст-машыніст СУП “Даманавічы-Агра” Юрый Брухацкі, трактарыст-машыніст с/ф малочнага камбіната Уладзімір Жарало, трактарыст-машыніст СУП “Э/б Ліпава” Уладзімір Сярбенка; на транспарціроўцы сянажнай і сілоснай масы – вадзіцель СВК “Дружба-Аўцюкі” Уладзімір Новік, вадзіцель СУП “Даманавічы-Агра” Мікалай Джугань, трактарыст-машыніст СУП “Дудзічы-Агра” Мікалай Туроўчык; на скірдаванні сена і саломы – трактарыст-машыніст с/ф “Зеляночы” Віктар Процка, тактарыст-машыніст ААТ “Прудокскае” Мікалай Гаркуша, трактарыст-машыніст ААТ “Каплічы” Іван Суйкоў.

Падзячнымі пісьмамі райвыканкама адзначаны маладыя спецыялісты, якія прыбылі ў раён і добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Гэта галоўны ветурач СУП “Дудзічы-Агра” Ганна Враціл, кладаўшчык СВК “Дружба-Аўцюкі” Віктар Рашотка, галоўны аграном ААТ “Радзіма” Таццяна Клінцэвіч, загадчык машыннага двара КСУП “Беразнянскі” Андрэй Цалуйка і галоўны эканаміст той жа гаспадаркі Таццяна Цалуйка, галоўны эканаміст ААТ “Радзіма” Павел Барысавец.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны: трактарыст-машыніст КСУП “Беразнянскі” Аляксандр Іваноў, трактарыст-машыніст ААТ “Неначскае” Аляксандр Прымачэнка, жывёлавод па абслугоўванні маладняка буйной рагатай жывёлы той жа гаспадаркі Васіліна Шабаліна, аператар машыннага даення АСП “Залатая Дуброва” Ганна Худэнка, трактарыст-машыніст той жа гаспадаркі Аляксандр Попчанка, упраўляючы аддзяленнем ААТ “Радзіма” Вадзім Серык, трактарыст-машыніст СУП “Э/б Ліпава” Аляксандр Жук, аператар машыннага даення с/ф малочнага камбіната Яўгенія Пасека і трактарыст-машыніст с/ф “Зеляночы” Уладзімір Уласенка.

снимок 297 копия

снимок 316 копия

снимок 324 копия

снимок 334 копия

снимок 345 копия

Далей лепшыя работнікі АПК прымалі віншаванне ад старшыні райсавета дэпутатаў Віктара Замосціка, які выказаў шчырую павагу і пашану да няпростай працы хлебаробаў, ад імя дэпутацкага корпуса падзякаваў за добрасумленную выніковую работу лепшых прадстаўнікоў галіны, а іх асобе ­­ўсіх, хто звязаў сваё жыццё з хлебаробскай прафесіяй.

Далей Віктар Замосцік уручыў Падзякі раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую працу ў АПК галоўнаму аграному СУП “Э/б Ліпава” Аляксандру Табуліну, аператару машыннага даення с/ф “Зеляночы” Веры Пунтус, спецыялісту па ідэалогіі, старшыні прафкама СВК “Дружба-Аўцюкі” Вікторыі Века, галоўнаму эканамісту АСП “Залатая Дуброва” Тамары Лаўшук, трактарысту-машыністу КСУП “Беразнянскі” Сяргею Каваленку.

снимок 350 копия

снимок 355 копия

снимок 361 копия

снимок 379 копия

За дапамогу ў правядзенні сельскагаспадарчых работ у бягучым годзе Падзячнымі пісьмамі райвыканкама адзначаны: ААТ “Калінкавічырайагратранс” (дырэктар – Аляксандр Кляшчоў), Палескі аграрны каледж імя Міцкевіча (дырэктар – Сцяпан Комчанка), прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй (дырэктар – Мікалай Федарук), лясгас (дырэктар – Міхаіл Піліпейка), ААТ ЗЖБВ (дырэктар – Віктар Лаеўскі), КУП “Камунальнік Калінкавіцкі” (генеральны дырэктар – Алег Жыгар), ПМС (дырэктар – Міхаіл Шпакоўскі), ПМК-10 (дырэктар – Валерый Залуцкі), мэблевы камбінат (дырэктар – Аляксандр Палуян).

Наступнай старонкай свята сталі віншаванні і ўзнагароды ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. За шматгадовую добрасумленную працу ў арганізацыі АПК старшыня райкама Галіна Нікуліна ўручыла Ганаровыя граматы абкама прафсаюза работнікаў АПК кіраўніку ААТ “Прудокскае” Сяргею Ярасевічу і кіраўніку с/ф малочнага камбіната Аляксандру Шэвандзе. Падзяка абкама прафсаюза работнікаў АПК аб’яўлена намесніку галоўнага інжынера ААТ “Калінкавічыхлебапрадукт” Сяргею Высоцкаму.

снимок 389 копия

снимок 400 копия

снимок 404 копия

снимок 413 копия

Падзяка упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза работнікаў АПК аб’яўлена: трактарыстам-машыністам ААТ “Радзіма” Пятру Корбуту і Міхаілу Якушу, аператару машыннага даення ААТ “Прудокскае” Алесі Шупо, кладаўшчыку СУП “Даманавічы-Агра” Рыгору Кабылушка, інжынеру па ахове працы ААТ “Каплічы” Яўгенію Прахоцкаму, аператару машыннага даення той жа гаспадаркі Алене Крэк, трактарысту-машыністу КСУП “50 год БССР” Сяргею Шэндзеру, вадзіцелю СУП “Даманавічы-Агра” Юрыю Фядосенку.

Упершыню ў нашым раёне прайшоў конкурс на лепшую арганізацыю харчавання падчас уборачнай кампаніі і нарыхтоўкі кармоў. І вось на свяце павіншавалі з перамогай у спаборніцтве павароў.

Ганаровай граматай райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўным падарункам адзначана повар ААТ “Каплічы” Таццяна Далжанкова, якая прыгатавала 12700 абедаў і вячэр.

Падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК з уручэннем каштоўных падарункаў аб’яўлены Надзеі Грышанковай – повару СУП “Э/б Ліпава”, якая прыгатавала 8790 абедаў і вячэр, а таксама Веры Катлоўскай – повару ААТ “Радзіма”, якая прыгатавала 6214 абедаў і вячэр.

 

снимок 421 копия

Стала добрай традыцыяй віншаваць на Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання працоўныя дынастыі. Сёлета на сцэну паднялася сям’я Дзейкун – жывёлаводаў с/ф “Зеляночы”, агульны працоўны стаж якой налічвае 226 гадоў, а таксама сям’я Корбут – механізатараў ААТ “Радзіма”, сукупны працоўны стаж якой налічвае 202 гады.у

снимок 425 копия

Традыцыі дзядоў і бацькоў варта працягвае маладое пакаленне. У перыяд уборкі яны прыклалі нямала старання, каб каравай раёна быў паўнавартасным.

Узнагароды і падарункі маладзёжным экіпажам уручыла першы сакратар РК БРСМ Таццяна Аргунова-Века. Сярод пераможцаў спаборніцтва гэтага года – сямейны экіпаж Дзмітрыя і Інгі Змушка з СУП “Дудзічы-Агра” і экіпаж у складзе старшага камбайнёра Дзмітрыя Мацыя і камбайнёра Сяргея Шамянка з ААТ “Прудокскае”. Сярод маладых вадзіцеляў пераможцам прызнаны Віктар Саковіч з с/ф малочнага камбіната.

снимок 434 копия

Яшчэ адна традыцыйная старонка – віншаванне і падзяка ў адрас ветэранаў АПК. На святочным мерапрыемстве прысутнічалі былыя — кіраўнік с/ф “Зеляночы” Марыя Кілімічэнка, механізатар-ардэнаносец с/ф малочнага камбіната Канстанцін Ціхіня, механізатары СВК “Дружба-Аўцюкі” Аляксандр Дулуб і Мікалай Дулуб, механізатар КСУП “50 год БССР” Леанід Туравец, брыгадзір паляводчай брыгады СУП “Дудзічы-Агра” Мікалай Сігай, кіраўнік КСУП “Імя Кутузава” Любоў Кавалькова, механізатара КСУП “Беразнянскі” Аляксандр Ясінскі, галоўны ветурач ААТ “Каплічы” Уладзімір Табачны, аператар машыннага даення СУП “Э/б Ліпава” Тамара Сяркова, галоўны бухгалтар ААТ “Радзіма” Валянціна Рэуцкая, вадзіцель той жа гаспадаркі Мікалай Бельчанка, дырэктар ААТ “Неначскае” Кацярына Лазарчук, ветфельчар ААТ “Прудокскае” Надзея Леўкавец, вадзіцель СУП “Даманавічы-Агра” Анатоль Аліферка, які і ў свае 70 гадоў працягвае працаваць, заатэхнік-селякцыянер і старшыня прафкама СУП “Даманавічы-Агра” Марыя Грышчанка, дырэктар СУП “Даманавічы-Агра” Мікалай Хвацік, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Капітан і Зінаіда Макарэвіч.

Ветэранам працы былі ўручаны падарункі і кветкі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

снимок 415 копия

снимок 436 копия

З прафесійным святам павіншавала работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці намеснік старшыні райвыканкама Наталля Прохарава. Яна ж уручыла ўзнагароды за высокае прафесійнае майстэрства, шматгадовую добрасумленную працу работнікам перапрацоўчых прадпрыемстваў.

снимок 445 копия
Ганаровымі граматамі райвыканкама
адзначаны лепшыя работнікі ААТ “Калінкавіцкі мясакамбінат”: абвальшчык мяса 5 разрада сыравіннага ўчастка каўбаснага цэха Ігар Стораж, аператар кацельнай 5 разрада аддзела галоўнага энергетыка Алег Гісак, ветэрынарны ўрач па ветэрынарна-санітарнай экспертызе туш і ўнутраных органаў ветэрынарна-санітарнай службы Зінаіда Байкоўская.

Падзякамі райвыканкама адзначаны лепшыя работнікі таго ж прадпрыества: слесар-рамонтнік 5 разрада РМУ аддзела галоўнага механіка Мікалай Філіпеня, саставіцель фарша 5 разрада ўчастка па вырабе кансерваў і пельменяў Надзея Гошка і майстар участка ўбоя жывёлы і раздзелкі туш мясотлушчавай вытворчасці Віталь Пасюк.

Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі малочнага камбіната: аператар цэнтралізаванай мойкі Людміла Крутая, апаратчык пастэрызацыі Наталля Горбач, аператар цэнтралізаванай мойкі Святлана Пяцікоп і апаратчык вытворчасці сухіх малочных прадуктаў Алена Аднарог.

Падзякі райвыканкама аб’яўлены лепшым работнікам ААТ РМЗ: газарэзчыку цэха нарыхтовак Кірылу Палазніку, вядучаму інжынеру-канструктару Віктару Ленічку, токару-расточніку 4 разрада механазборачнага цэха Андрэю Палкіну.

Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны лепшыя работнікі ААТ “Калінкавічыхлебапрадукт”: начальнік аддзела збыту і гандлю Наталля Ісаева, начальнік камбікормавага комлпекса Віталь Чакранёў; лепшыя работнікі хлебазавода – пекар 4 разрада Тамара Уласенка, токар 5 разрада Віктар Капінскі, вадзіцель 5 разрада Мікалай Шрамаў; ААТ “Калінкавічырайаграсервіс” – трактарыст-машыніст Аляксандр Бандарэнка.

За значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху і сацыяльна-эканамічнае развіццё края, актыўную дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Разуванава ўручыла юбілейную медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” кіраўніку СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргею Даўгяла.

Граматай савета раённага аб’яднання прафсаюзаў за адметны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, стварэнне належных умоў працы для работнікаў, актыўнае супрацоўніцтва з прафсаюзнымі арганізацыямі адзначаны дырэктар КАДУП “Калінкавічыагратранс” Аляксандр Кляшчоў.

снимок 451 копия

снимок 463 копия

снимок 467 копия

снимок 484 копия

снимок 515 копия

снимок 530 копия

У канцэртнай праграме свята выступілі заслужаны любіцельскі калектыў “Студыя цыркавога мастацтва “Арэна” (кіраўнікі – Марыя і Барыс Кузняцовы), ваенны аркестр Мазырскага пагранатрада (дырыжор – Арцём Пацына). Прагучалі песні ў выкананні вакальных ансамбляў “Вечарынка” і “Альва”, Аляксандра Пінчука і Мікалая Камыша, Наталлі Блоцкай і Аляксандра Векі. Танцавальныя нумары прадставілі ўзорны ансамбль танца “Рамонак” і харэаграфічны калектыў “Серпанцін”.

снимок 531 копия

снимок 535 копия

снимок 538 копия

снимок 542 копия

снимок 545 копия

снимок 551 копия

снимок 554 копия

Аляксандр Века.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні прафесійнага свята ў раённым Цэнтры культуры на ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны работнікі ферм і палёў, перапрацоўчай прамысловасці. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика