У ААТ «Княж» працуюць толькі на станоўчы вынік. 21.by

У ААТ «Княж» працуюць толькі на станоўчы вынік

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_5070 (Копировать)

Менавіта такога накірунку ў сваёй рабоце прытрымліваецца дырэктар ААТ “Княж” Уладзімір Пятровіч Буда і падначалены яму калектыў. У канцы лістапада ў гаспадарцы падвялі некаторыя вынікі сельскагаспадарчага года.

Кіраўнік адкрытага акцыянернага таварыства з трыбуны агучыў асноўныя паказчыкі, з якімі гаспадарка спрацавала за 10 месяцаў 2019 года.

— Наша гаспадарка, як і іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна, спецыялізуецца на прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, — прамовіў Уладзімір Пятровіч. —  Адыходзячы год для нашага адкрытага акцыянернага таварыства склаўся як са станоўчымі, так і з адмоўнымі паказчыкамі. За 10 месяцаў бягучага года выпушчана валавай прадукцыі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 106, 8 працэнтаў. Нядрэнных вынікаў мы дасягнулі ў галіне раслінаводства. Валавы намалот зерневых склаў 3379 тон пры сярэдняй ураджайнасці 28, 1 цэнтнеры з гектара. 260 тон намалацілі рапса, а гэта вельмі прыбытковая культура, за рэалізацыю якой мы атрымалі добрую грашовую выручку. Нягледзячы на капрызы сёлетняга жніўня і верасня, мы змаглі пасеяць 679 гектараў азімых зерневых, 178 га рапсу і 30 га свірэпіцы.

У галіне жывёлагадоўлі сярэднясутачная прывага БРЖ склала 419 грамаў. Пагалоўе павялічылася на 100 жывёл. За 10 месяцаў атрымана 1964 тоны малака, што склала 115 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. 58 працэнтаў малака ад агульнай колькасці рэалізавана гатункам “экстра”. Гэты паказчык значна ніжэйшы, чым у мінулым годзе. Таму тут варта задумацца пра чалавечы фактар. Трэба, на маю думку, больш адказна падыходзіць да справы ў пытаннях развіцця жывёлагадоўлі, бо, як вядома, асноўны фінансавы прыбытак мы маем менавіта ад рэалізацыі малака. Як вядома, эфектыўнасць галіны жывёлагадоўлі забяспечваецца за кошт якасных кармоў. За сёлетні сезон мы нарыхтавалі крыху менш кармоў, чым у 2018 годзе, але гэта не значыць, што іх на зімова-стойлавы перыяд не хопіць. Сенажу нарыхтавана на 379 тон меньш, чым летась, а вось сіласу мы маглі закласці ў траншэі на 700 тон больш мінулагодняга паказчыка.

Сёння хочацца назваць імёны перадавых работнікаў, якія сваёй сумленнай працай дабіваюцца станоўчых паказчыкаў у жывёлагадоўлі. Гэта Людміла Хаданёнак, Анастасія Пісарэнка, Алена Кенда, Людміла Захарэвіч, Алена Мухамора, Раіса Фёдарава, Таццяна Трапачка, Эдуард і Валянціна Рубніковічы, Раіса Буткевіч, Вольга Хаданёнак, Аляксандр Зінкевіч, Антон і Раіса Атопкіны.

Слоў удзячнасці заслугоўваюць таксама нашы вадзіцелі, механізатары, усе тыя працаўнікі, хто вырошчвае хлеб, нарыхтоўвае кармы для жывёлы. Стараннай працай вылучаюцца Іван Лаўрыновіч, Генадзій Радкевіч, Аляксандр Дубоўскі, Садофій Васільеў, Віктар Хаданёнак, Юрый Мятла, Міхаіл Андзілеўка, Сяргей Хаданёнак, Сцяпан Канюшэўскі, Аляксандр Данілаў, Іван Грыгор’еў, Барыс Гушчынскі і іншыя работнікі.

Прыемным падарункам для ўсіх прысутных, якія сабраліся ў глядзельнай зале Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый, стала канцэртная праграма. Спецыялісты клубнай установы, удзельнікі народнага аб’яднання авангарднай моды “Гармонія” і іншых гурткоў мастацкай самадзейнасці падарылі гледачам хвіліны добрага настрою.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_5076 (Копировать) IMG_5084 (Копировать) IMG_5088 (Копировать) IMG_5090 (Копировать) IMG_5094 (Копировать) IMG_5070 (Копировать) IMG_5073 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика