За мінулы год жывёлаводы нашага раёна атрымалі 137831,4 тоны малака. Гэта на 4468,8 тоны болей, чым было ў 2018-м. У фізічнай вазе найбольшай прыбаўкі дасягнулі ў ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” (1125,4 т), СВК “Агракамбінат Сноў” (896,1 т) і ААТ “17 Верасня” (884 т). Адзінаццаць гаспадарак з трынаццаці ўпэўнена нарошчвалі вытворчасць малака. У тым ліку ў снежні з плюсам спрацавалі 12 гаспадарак, і тэмп росту за апошні месяц года дасягнуў па раёне 106,9 %. Высокім у снежні быў рост вытворчасці малака ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (120,7 %), ААТ “17 Верасня” (117,9 %), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (116 %).
Рэалізацыя малака ў цэлым па раёне склала 123918,9 тоны, яна вырасла на 4,6 % у параў-нанні з папярэднім годам. 20,7 % гэты паказчык дасягнуў у “Свеклавічнай”, 13,1 % — у “17 Верасня”, 11,3 % — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”. Узнялася планка таварнасці малака. І, як бачна са зводкі, 90-працэнтны рубеж перасягнуты ў ААТ “Новае жыццё”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, ААТ “Грыцкевічы”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.
Аб’ём валавай вытворчасці малака вырас у значнай ступені дзякуючы павелічэнню прадуктыўнасці жывёлы. У сярэднім па раёне на адну фуражную карову надаілі па 7 823 кг (+ 126 кг да 2018 г., або тэмп росту склаў 101,6 %). Напера-дзе з вялікім адрывам ідуць жывёлаводы СВК “Агракамбінат Сноў” (10 625 кг). У іх гонар на цэнтральнай плошчы Нясвіжа быў узняты сцяг працоўнай славы. Прадуктыўнасць дойнага статка ва ўсіх гаспадарках бачна са зводкі. Застаецца дадаць, што з шасцітысячнікаў, якімі яны былі залетась, у разрад 7-тысячнікаў перайшлі “Свекла-вічная”, “Агракамбінат Нясвіж-скі” і “17 Верасня”. Тры гэтыя сельгаспрадпрыемствы маюць і самы высокі тэмп росту надояў на карову: адпаведна 112,8 %, 108,6 % і 108,1 %.
У тым ліку ў снежні ад кожнай фуражнай каровы ў раёне было атрымана па 664 кг малака, што болей залеташняга на 29 кг (+ 4,6 %). Найбольшую прыбаўку ў названым месяцы далі “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (+ 84 кг), “17 Верасня” (+ 78 кг), “Грыцкевічы” (+ 69 кг), “Свеклавічная” (+ 61 кг).
Папоўніць малочную раку дапамагло і павелічэнне дойнага статка. Па стане на 1.01.2020 на малочнатаварных фермах і комплексах Нясвіжчыны знаходзілася 17 787 кароў (+ 453 галавы, або + 2,6 %). На 5,6 % вырасла іх колькасць у “Нясвіжскіх Астроўках”, на 5,1 % — у “Свеклавічнай”, на 4,7 % — у “Юшавічах”, на 4,5 % — у “1 Мая”, на 4,4 % — у “Сейлавічах”.
Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе дасягнула летась 44 143,2 тоны, што на 348,7 т болей за паказчык 2018 г. 628,5 тоны прыбавілі снаўча- не, 29,3 т — “Гарадзея”, 28,3 т — “1 Мая”. І калі тэмп росту па раёне за год склаў 100,8 %, то ў снежні — 106,6 %. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на дарошчванні і адкорме па раёне засталася на тым жа ўзроўні — 800 грамаў. У “Снове” яна дасягнула 985 г (+ 23 г), у “Гарадзеі” — 899 г (+ 5 г). Па сярэднясутачнай прывазе свіней да ўзроўню папярэдняга года недабрана 1,8 %. Разам з тым, у “Сейлавічах” гэты паказчык перавысілі на 4,3 %, у “Снове” — на 1,2 %, у “Новым жыцці” — на 1,1 %.
Тэмп росту пагалоўя буйной рагатай жывёлы па раёне да ўзроўню 2018 г. — 102 %. У ЗАТ “1 Мая” ён дасягнуў 108,5 %, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 104,3 %, у “Юшавічах” — 104 %, у “Сейлавічах” — 103,1 %, у “Снове” — 103 %. Усяго буйной рагатай жывёлы на фермах і комплексах стаіць 69 609 галоў (па стане на 1.01.2020). Свіней — больш за 72 тысячы галоў (+ 4,8 %). Вырасла свінапагалоўе ў ААТ “Новае жыццё” (+ 8,7 %), СВК “Агракамбінат Сноў” (+ 6,3 %, і стаіць тут цяпер на комплексе больш за 37 тысяч свіней), ААТ “Сейлавічы” (+ 5,8 %) і ААТ “Лань-Нясвіж” (+ 3,5 %).
Аналіз зрабіла
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.