Сельская гаспадарка. 21.by

Сельская гаспадарка

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

5 лютага кіраўніцтва ААТ “Сейлавічы”, аднавяскоўцы, былыя калегі, родныя віншавалі з 80-годдзем заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Ніну Уладзіміраўну Бутрымовіч, якая доўгі час узначальвала заатэхнічную службу сельгаспрадпрыемства.

Ніна Уладзіміраўна — выхадзец з сялянскай сям’і, магчыма, таму і выбрала прафесію заатэхніка — тое, што бліжэй, што звязана з вёскай.

— Мне не было года, калі памёр бацька, — расказвае Ніна Уладзіміраўна. — Мама адна выхоўвала траіх дзяцей. Цяжка нам даводзілася. Працавалі, дапамагалі па гаспадарцы.


Пасля сярэдняй школы Ніна Калецкая скончыла заатэхнічны тэхнікум, па размеркаванні трапіла ў Нясвіжскі раён. Так з 1961 года і жыве на Няс-віжчыне ўраджэнка Карэліцкага раёна. Маладога спецыяліста накіравалі ў калгас імя Андрэева з цэнтрам у вёсцы Сейлавічы (пазней — калгас “Рассвет”), прызначылі галоўным заатэх-нікам. І Ніна ўлівалася ў калектыў, прыслухоўвалася да парад старэйшых таварышаў, вучылася ўсяму — арганізоўваць работу падначаленых і знаходзіць з імі агульную мову, складаць справаздачы і працаваць над павышэннем прадуктыўнасці жывёлы. Яна з асаблівай удзячнасцю ўспамінае загадчыка свінафермы Мікалая Адамавіча Багдановіча. Гэта быў вопытны ў сялянскай справе чалавек, першы старшыня калгаса імя Андрэева, які арганізавалі ў маі 1941 года ў вёсцы Кунаса. Добры, мудры дарадчык, ён не раз выручаў у цяжкую хвіліну.

Каб паглыбіць свае веды і працаваць больш прадукцыйна, Ніна Бутрымовіч завочна атрымала вышэйшую адукацыю ў Беларускай сельгасакадэміі.

Значным у сваім жыцці яна лічыць той перыяд, калі працавала пад кіраў-ніцтвам старшыні калгаса “Рассвет” Міхаіла Аляксандравіча Карчміта. Называе тыя дзесяць гадоў залатым часам гаспадаркі. Многае было зроблена па рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў, паляпшэнні ўмоў работы людзей. Так, старшыня патрабаваў дысцыпліны, але ж і сам ён быў добрым прыкладам энтузіязму, творчасці, “гарэння” на рабоце, паважаў людзей, адданых справе. І калгас стаў адным з лепшых у раёне, а свінаферма вёскі Кунаса — адной з лепшых у краіне. Свінаркі “Рассвета” некалькі разоў ездзілі на Выставу дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у Маскву.

Амаль 40 гадоў аддала Ніна Уладзіміраўна сваёй прафесіі, працы ў галіне жывёлагадоўлі. У 1971 годзе за добрыя вытворчыя паказчыкі яе ўзнагародзілі ордэнам “Знак Пашаны”, затым былі знакі “Пераможца сацыялістычнага спаборніц-тва” і “Ударнік 11-й пяцігодкі”, бронзавы медаль ВДНГ СССР.

Трэба сказаць, што лёс не песціў гэту жанчыну. І побач са шчасцем — яны з мужам Мікалаем Іванавічам выхавалі чацвярых дзяцей — прыходзілі горкія часіны. Муж рана пайшоў з жыцця. Не стала малодшага сына Віталія. Ніна Уладзіміраўна стойка вытрымлівала гэтыя выпрабаванні. І, слава Богу, яна сёння з намі, радуецца ўнукам (іх у яе пяцёра) і праўнуку.

— Добрыя ў мяне выраслі дзеці, усе атрымалі вышэйшую адукацыю. Ігар — інжынер, Сяргей — афіцэр, палкоўнік, Таццяна — рэдактар дзіцячых выданняў, — расказвае Ніна Уладзіміраўна.

Цёплыя словы яна адрасуе і працаў-нікам калгаса, з якімі, як кажуць, не адзін пуд солі з’елі:

— На МТФ “Андрушы” даяркай была Галіна Міхайлаўна Астроўская, цяпер яна на пенсіі. Яна — мая сяброўка. Гэта прыклад сапраўднай савецкай жанчыны. Сумленная, прыстойная, працавітая. Калі казала што — слова сваё трымала. Яна ў любую хвіліну можа прыйсці на дапамогу. Алена Канстанцінаўна Багдановіч працавала памочнікам загадчыка свінафермы, вяла ўлік. Мы з ёй — як блізкія сваякі. Перазвоньваемся, віншуем са святамі.

У сваю чаргу, Алена Багдановіч кажа пра Ніну Уладзіміраўну так:

— Яна ўвасабляе сабой сціпласць і працавітасць, мае вялікую душу, высокую мацярынскую адказнасць. Толькі чалавек з цвёрдым характарам мог спраўляцца з такой ношай: працаваць, вучыцца і гадаваць дзяцей.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота з архіва рэдакцыі.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 лютага кіраўніцтва ААТ “Сейлавічы”, аднавяскоўцы, былыя калегі, родныя віншавалі з 80-годдзем заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Ніну...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика