40 лет на одном месте. Управляющая МТФ «Адамово» Тамара Жернак знает простой секрет успеха. 21.by

40 лет на одном месте. Управляющая МТФ «Адамово» Тамара Жернак знает простой секрет успеха

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Зазірнуўшы ў працоўную кніжку чалавека, можна многае сказаць аб рысах яго характару і адносінах да працы. З гэтага пункту гледжання ўпраўляючая МТФ “Адамова” Тамара Жарнак заслугоўвае толькі пахвалы. Амаль 40-гадовы працоўны стаж жанчыны ў жывёлагадоўчай галіне КУСП “Чарняхоўскі-Агра” сведчыць аб яе пастаянстве, працавітасці, сумленнасці і адказнасці.

На Карэліччыну з суседняга Навагрудскага раёна, дзе нарадзілася, Тамара Жарнак трапіла на адпрацоўку пасля заканчэння Ваўкавыскага сельскагаспадарчага тэхнікума ў 1980 годзе. Спачатку жанчына працавала ўпраўляючай на МТФ “Лыкавічы”, затым некаторы час была заатэхнікам-селекцыянерам і дыспетчарам на мехмайстэрнях. З 1999 года нязменным месцам яе працы з’яўляецца МТФ “Адамова”. 17 сакавіка яе працоўны стаж акругліцца да 40 гадоў.

Здаецца, што задаткі будучай прафесіі, як і любоў да жывёлы, у сённяшняй упраўляючай фермай заклаліся яшчэ з дзяцінства. А якую іншую справу свайго жыцця яна магла выбраць, калі і бацька, і маці жанчыны працавалі ў жывёлагадоўлі?

– Тата быў пастухом, мама – цялятніцай, – дзеліцца Тамара Жарнак. – Таму часта на ферму ў дзяцінстве прыбягала. Амаль усіх рагуль па мянушках ведала. У гадоў 12 ужо магла карову падаіць. Пасля школы паступала ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, але мне не хапіла ўсяго двух балаў. Тады вырашыла пайсці ў тэхнікум. Так атрымала спецыяльнасць заатэхніка. Ці падабаецца працаваць? За столькі гадоў ужо прывыкла. Жывёлу я вельмі люблю. Безумоўна, як у кожнай прафесіі, ёсць свае цяжкасці. Зразумела, што і ў выхадныя, і ў святочныя дні кароў трэба даіць, а малако адпраўляць на перапрацоўку. Таму субота, нядзеля, Новы год і Вялікдзень у мяне рабочыя дні. Аднак калі ты прыйшоў на гэтую працу, значыць трэба з ёй спраўляцца.

Для мужа і жонкі Жарнак МТФ “Адамова” – сямейнае месца працы. Муж Анатолій таксама працуе на ферме слесарам па рамонце і абслугоўванні малочнага абсталявання. Дзеці? Сыны Мікалай і Дзмітрый ужо, як кажуць, на сваім хлебе. Жывуць і працуюць у Мінску.

– Гэта ў нашу маладосць вёска гула, кожныя выхадныя вяселлі спраўлялі, – успамінае жанчына. – Зараз моладзь у горад імкнецца. Гэта выбар сучаснага пакалення. Але сыны з сем’ямі часта прыязджаюць, усё ж такі яны вясковыя хлопцы. Як і любой матулі, мне хочацца дапамагчы дзецям. Трымаем невялікую гаспадарку. Усё ж такі свае прадукты больш натуральныя.

17 лютага Тамара Жарнак прымала шчырыя і цёплыя віншаванні з 60-годдзем. Адрасаваны яны той жанчыне, якую цэняць, любяць і паважаюць.

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зазірнуўшы ў працоўную кніжку чалавека, можна многае сказаць аб рысах яго характару і адносінах да працы. З гэтага пункту гледжання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика