Жывёлавод ААТ «Буеўшчына» Рэгіна Ліпская ўзнагароджана медалём «Прафсаюзу аграпрамысловага комплексу — 100 год». 21.by

Жывёлавод ААТ «Буеўшчына» Рэгіна Ліпская ўзнагароджана медалём «Прафсаюзу аграпрамысловага комплексу — 100 год»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9155 (Копировать)У сярэдзіне лютага ў абласным цэнтры сабраліся лепшыя жывёлаводы Віцебшчыны: аператары машыннага даення, свінаводы, птушкаводы, заатэхнікі і ветэрынарныя ўрачы. Больш за 60 чалавек былі ўзнагароджаны за высокія паказчыкі ў рабоце па выніках мінулага года. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў.
Шаркаўшчынскі раён на абласным форуме жывёлаводаў прадставіла дэлегацыя з пятнаццаці чалавек. Гэта першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама С. В. Струй, спецыялісты ўпраўлення, райветстанцыі, райкама прафсаюза работнікаў АПК, спецыялісты і жывёлаводы сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Сярод шаркаўчан была і жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына” Рэгіна Антонаўна Ліпская, якая працуе на малочнатаварнай ферме “Варонка”. Пасля прыезду з форума мы сустрэліся з жанчынай на яе рабочым месцы.
— Я працую жывёлаводам не так даўно, усяго толькі два гады, — сказала жанчына. — Працяглы час з’яўлялася загадчыцай склада ў вёсцы Корніца, а калі яго закрылі, прапанавалі пайсці на малочнатаварную ферму “Варонка”. Я згадзілася, аб чыі і не шкадую. Усюды патрэбны працоўныя рукі, у любой рабоце ёсць свае плюсы і мінусы. Мая ж праца мне даспадобы. На сённяшні дзень у маім гурце 58 маленькіх цялят на дарошчванні. Лічба гэта часта мяняецца, усё залежыць ад перыядычнасці расцёлаў кароў. У лютым яны павялічыліся, значыць, паступова расце і мой гурт з маленькіх гадаванцаў. Сюды яны трапляюць адразу, як толькі з’яўляюцца на свет. На працягу першых пяці дзён кармлю іх малодзівам з-пад кароў, потым пераводжу на кармленне пастэрызаваным малаком. У рацыёне маецца таксама камбікорм КР-1. З-за таго, што ў памяшканні крыху халаднавата, своечасова мяняю падсцілку з саломы ў доміках, а малако для кармлення падаграваю.
Мы ўласна ўпэўніліся, што ў памяшканні, дзе ўтрымліваюцца маленькія цяляты, чыста і ўтульна. Не чувалася тут і галасоў гадаванцаў Рэгіны Антонаўны, бо, падсілкаваўшыся цёплым малодзівам і малаком, цяляты спалі ў сваіх доміках.
На абласным форуме жывёлаводаў Рэгіна Антонаўна Ліпская за сваю добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі была ўзнагароджана юбілейным медалём “Прафсаюзу аграпрамысловага комплексу — 100 год”. А старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшўская ўручыла ёй грашовую прэмію.
— З такіх жывёлаводаў як Рэгіна Антонаўна трэба браць прыклад іншым работнікам, — упэўненым голасам сказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Віктаравіч Пяткевіч. — Кіраўніцтва і адміністрацыя гаспадаркі ганарацца яе працоўнымі поспехамі і жадаюць моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця ў жыцці.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика