Почему Кореличский район называют аграрным флагманом Гродненщины? Итоги заседания райисполкома. 21.by

Почему Кореличский район называют аграрным флагманом Гродненщины? Итоги заседания райисполкома

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Карэліцкім раёне захоўваюць тэндэнцыю росту заробкаў, працягваюць нарошчваць экспарт паслуг, вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, пашыраюць магчымасці для знешняга гандлю і прыцягнення прамых замежных інвестыцый. На пасяджэнні райвыканкама падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну ў 2019 годзе і вызначылі задачы на 2020-ы.


Удзел у пасяджэнні прынялі памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук.

У 2019 годзе ў Карэліцкім раёне выкананы шэраг ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы. У прыватнасці па экспарту паслуг, вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, уводу жылля, росту сярэднямесячнай заработнай платы, зніжэння выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Аднак такія паказчыкі, як экспарт тавараў, прамыя замежныя інвестыцыі, колькасць новых працоўных месцаў, вытворчасць прамысловай прадукцыі, рознічны тавараабарот арганізацый гандлю і аб’ём будаўніча-мантажных работ выканаць не ўдалося.


Знешні гандаль

Як расказаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч, пры даведзеным паказчыку па тэмпах росту экспарту тавараў на 2019 год 106,8%, фактычнае выкананне склала 85,4% да ўзроўню 2018 года. На экспарт пастаўлена тавараў на суму 3543,7 тысяч долараў ЗША.

Невыкананне абумоўлена забаронай на ўвоз мяса БРЖ у Расійскую Федэрацыю асноўным нашым экспарцёрам ТАА «Вікас». На працягу года прадпрыемства вымушана было шукаць і асвойваць новыя рынкі ў Казахстане і Узбекістане. Таксама ў ААТ «Карэлічы-Лён» не было льновалакна для паставак на экспарт у Кітай з-за неўраджаю ў 2018 годзе.

Тавары экспартаваліся ў дзесяць краін. Упершыню наша прадукцыя адпраўлена ў В’етнам і Нідэрланды. ААТ «Карэлічы-Лён» экспартавала кароткае валакно, ТАА «Вікас» — мяса і каўбасныя вырабы, ТАА «НВП Ніка» — насенную бульбу.

Экспарт тавараў у 2020 годзе плануецца на ўзроўні 103,4%

Аб’ём экспарту паслуг за 2019 год склаў 268,5 тысяч долараў ЗША ці 126,1% да аналагічнага ўзроўню пры прагнозе на 2018 год 104,8%. Павелічэнне аб’ёму экспарту паслуг звязана з ростам аказаных ТАА «Вікас» іншых дзелавых паслуг і аб’ёмаў экспарту турыстычных паслуг.

У эканоміку раёна ў 2019 годзе ўкладзена прамых замежных інвестыцый у суме 29,1 тысяч долараў ЗША пры прагнозе на 2019 год не менш за 330 тысяч долараў ЗША. ТАА «Энвіента» перанесла выкананне работ па будаўніцтве ветраўстаноўкі на 2020 год, таму асноўная маса запланаваных замежных інвестыцый у эканоміку раёна у 2019 годзе не паступіла.

Аснову паступленняў склалі рэінвестыцыі ўкраінскага капіталу ў вытворчасць харчовых дабавак (СТАА «Кейджэн») у памеры 27,8 тысяч долараў ЗША.

На 2020 год запланавана паступленне прамых замежных інвестыцый у суме 50 тысяч долараў ЗША. ТАА «Энвіента» плануе правядзенне работ па мантажы ветраэнергетычнай устаноўкі, чакаецца ўкладанне інвестыцый і СТАА «Кейджэн» на ўзроўні 20-25 тысяч долараў ЗША.


Сельская гаспадарка

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Анатолій Коршун паведаміў, што па выніках работы за студзень-снежань 2019 года тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 107,5% пры заданні 103,1%, гаспадаркамі раёна выраблена прадукцыі на суму 160 млн. руб., у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі — 91,7 млн. руб. і прадукцыі раслінаводства — 68,3 млн. руб.

У 2019 годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях вырашчана дастаткова збожжа, цукровых буракоў і рапсу. Менш у параўнанні з 2018 годам атрымана бульбы. Мінулы год для льнаводаў раёна — адзін з самых спрыяльных і значных. Гаспадаркі раёна ў дастатковай колькасці забяспечаны кармамі.

За 2019 год вытворчасць малака па раёне склала 81226,4 тон або 103,1% (плюс 2478,1 тоны да ўзроўню 2018 года). Заданне па вытворчасці малака выканана на 101,5% (плюс 1226,4 тоны да ўзроўню 2018 года). Надой на карову склаў 6177 кілаграмаў малака, плюс 145 кілаграмаў да ўзроўню 2018 года. Пры гэтым сярод раёнаў Гродзенскай вобласці Карэліцкі раён знаходзіцца на пятым месцы па валавой вытворчасці малака і на чацвёртым — па сярэднім надоі на адну карову. Удзельная вага Карэліцкага раёна ў вытворчасці малака па Гродзенскай вобласці складае 6,5%, а сярэдні надой на адну карову ў Карэліцкім раёне вышэй сярэднеабласнога паказчыка на 485 кілаграмаў або на 8,5% (надой на карову па вобласці склаў 5692 кг).

Рэалізацыя малака за 2019 год склала 70839,1 тоны або 103,1% (плюс 2115,9 тон да ўзроўню 2018 года). Нязначна палепшылася якасць малака. Усяго за 2019 год гатункам «экстра» і «вышэйшы» па раёне рэалізавана 76,7% малака, што на 2% больш, чым у 2018 годзе, і 23,3% малака рэалізавана першым гатункам.

За 2019 год вытворчасць буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе склала 6846,6 тон або 102,3% да ўзроўню мінулага года. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па Карэліцкім раёне склалі 734 грама, што на 13 грамаў больш за ўзровень 2018 года і з’яўляецца другім паказчыкам сярод раёнаў Гродзенскай вобласці (сярэднеабласны паказчык — 654 грама, што на 80 грамаў ніжэй, чым у Карэліцкім раёне).

За 2019 год вытворчасць свініны ў жывой вазе склала 8519,6 тон (плюс 1119 тон) або 115,1% да ўзроўню 2018 года. Удзельная вага вытворчасці свініны Карэліцкага раёна ў абласным аб’ёме склала 8,8%. У цэлым па раёне атрыманы сярэднясутачныя прывагі свіней у памеры 710 грамаў, плюс 14 грамаў да ўзроўню 2018 года, што вышэй за сярэднеабласны паказчык на 69 грамаў.

За 2019 год атрымана 19,1 млн. штук яек, што на 1,1 млн. штук менш за ўзровень 2018 года або 94,5% да ўзроўню 2018 года.

За студзень-снежань 2019 года гаспадаркамі Карэліцкага раёна атрымана 14826000 рублёў прыбытку ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі або 93,1% да ўзроўню мінулага года.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч падкрэсліў:

— Карэліцкі раён з’яўляецца флагманам у Гродзенскай вобласці па развіцці аграрнага сектара. Таму тут увесь час павінен назірацца рост вытворчасці. Улічваючы высокі бал раллі карэліцкіх зямель, трэба эксперыментаваць, шукаць новыя падыходы ў працы. Пільную ўвагу трэба надаць унясенню арганічных угнаенняў, севазвароту, уводзіць новыя гатункі люцэрны і кукурузы. Напрыклад, сёння многія перадавыя сельгаспрадпрыемствы пачалі сеяць сою. Асноўным рынкам яе збыту для айчынных аграрыяў можа стаць Кітай, дзе попыт на сою складае каля 90 млн тон у год.

Таксама Іван Лаўрыновіч адзначыў, што ў раёне ёсць кропкі росту і па вытворчасці малака. Сярод раёнаў Гродзенскай вобласці Карэліцкі раён знаходзіцца на пятым месцы па валавой вытворчасці малака і на чацвёртым — па сярэднім надоі на адну карову. Удзельная вага Карэліцкага раёна ў вытворчасці малака па Гродзенскай вобласці складае 6,5%, а сярэдні надой на адну карову ў Карэліцкім раёне вышэй сярэднеабласнога паказчыка на 485 кілаграмаў або на 8,5%. Пры гэтым калі ў СВК «Свіцязянка-2003» ад адной каровы атрымліваюць больш за 9 тысяч кг малака, то ў КУСП «Чарняхоўскі-Агра» — крыху больш за 3,5 тысячы кіло.

— Сяло — гэта лакаматыў, які ўпэўнена ідзе па рэйках, ім толькі трэба ўмела кіраваць, — рэзюмаваў Іван Лаўрыновіч.


Будаўнічы комплекс

У 2019 годзе завершаны работы па мадэрнізацыі вуліцы Танкістаў у гарадскім пасёлку Мір працягласцю 2,1 км. Выдаткі на будаўніцтва з улікам праектна-каштарыснай дакументацыі склалі 1573 тысяч рублёў. Вядуцца работы па водазабеспячэнні гарадскога пасёлка Мір. Засвоена 174,5 тысяч рублёў. Увод аб’екта ў эксплуатацыю запланаваны ў 2020 годзе.

Завершаны капітальны рамонт харчаблока, навучальных кабінетаў хіміі, фізікі, біялогіі, інфарматыкі ў СШ № 2 г.п. Карэлічы. Асвоена 503,7 тысяч рублёў.

Пасля рэканструкцыі памяшкання аперацыйнага блока ўведзена ў эксплуатацыю аддзяленне гемадыялізу Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Кошт будаўніцтва склаў 576,5 тысяч рублёў. Дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленнем № 158 пасля выканання работ па бягучаму рамонту ўведзена ў эксплуатацыю 4,7 км аўтамабільнай дарогі мясцовага значэння Н-6195 Палужжа-Машэвічы.

У бягучым годзе плануецца завяршэнне работ па водазабеспячэнні гарадскога пасёлка Мір, выкананне работ па рэканструкцыі сетак цеплазабеспячэння, капітальным рамонце і мадэрнізацыі харчаблока Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы, будаўніцтва збожжасховішча сіласнага тыпу ўмяшчальнасцю 3000 тон СВК «Свіцязянка-2003», будаўніцтва памяшкання для ўтрымання цялят на МТФ вёскі Паланая і зернесушыльна-ачышчальнага комплексу ў вёсцы Паланая СВК «Маяк-Заполле».


Жыллёвае будаўніцтва

За 2019 год уведзена ў эксплуатацыю 2768 метраў квадратных жылых памяшканняў або 138,4% да гадавога задання, у тым ліку індывідуальных жылых дамоў насельніцтва — 1842 метраў квадратных; у сельгасарганізацыях — 926 кв. м. (у СВК «Жухавічы»).

Пачата будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома па вуліцы 8 Сакавіка ў гарадскім пасёлку Карэлічы.

У 2020 годзе ў стадыі будаўніцтва знаходзяцца 88 індывідуальных жылых дамоў, у тым ліку ў г.п. Карэлічы — 30, у г.п. Мір — 18, у сельскай мясцовасці — 40.

У сувязі з попытам на зямельныя ўчасткі пад індывідуальную забудову распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва квартала сядзібнай забудовы «Зорны» ў гарадскім пасёлку Мір.

На ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў у Карэліцкім раёне знаходзіцца 731 сям’я, 124 дзіцяці-сіраты і дзіцяці, якія засталіся без апекі бацькоў, 69 шматдзетных сем’яў.

Карэліцкаму раёну даведзена заданне па ўводу ў эксплуатацыю 3600 квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў. Плануецца ўвод у эксплуатацыю 20-кватэрнага жылога дома па вуліцы 8 Сакавіка ў Карэлічах плошчай 1200 квадратных метраў, жылых дамоў у аграгарадку Райца СВК «Свіцязянка-2003» агульнай плошчай 570 квадратных метраў і індывідуальных жылых дамоў — 1830 квадратных метраў.


Працаўладкаванне і заробак

Колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў за 2019 год павінна было скласці не менш 49 чалавек. Фактычна працаўладкавана 26 чалавек.

Невыкананне паказчыка звязана з тым, што пры адкрыцці міжраённага аддзялення гемадыялізу УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» было ўведзена 16 штатных адзінак з 2-х зменнай працай аддзялення, працаўладкавана на зноў створаныя працоўныя месцы 4, астатнія былі прыняты ў парадку пераводу з іншых аддзяленняў.

У раёне ў 2020 годзе плануецца стварыць 40 новых працоўных месцаў на існуючых прадпрыемствах, а таксама на новых прадпрыемствах, зарэгістраваных у 2019-2020 гадах.

Сярэднямесячная заработная плата работнікаў Карэліцкага раёна за студзень-снежань 2019 года склала 782,2 руб., у тым ліку ў снежні — 915,2 руб. Тэмп росту намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы за студзень-снежань 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года складае 114,8% (па вобласці 113,1%), у тым ліку ў снежні — 112,8%.

За 2020 год чакаецца, што намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па раёне дасягне 832,8 рублёў, пры тэмпах росту 106,5%.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара, Аксаны ЯНУШ, з архіва газеты «Полымя» і з адкрытых інтэрнэт-крыніц

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Карэліцкім раёне захоўваюць тэндэнцыю росту заробкаў, працягваюць нарошчваць экспарт паслуг, вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, пашыраюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика