Працягам акцыі «Наш жывёлавод» стала ўзнагароджванне работнікаў МТФ «Каўшэлева» ААТ «Жвіранка»
12.03.2020
—
Сельское хозяйство
|
На малочнатаварнай ферме “Каўшэлева” адкрытага акцыянернага таварыства “Жвіранка” утрымліваецца адна тысяча галоў буйной рагатай жывёлы, з іх дойнага статку — 389. Маецца тут і сучасная даільная зала, дзе аператарамі працуюць тры даяркі, а чацвёртая жанчына з’яўляецца падменнай. У межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” старшыня раённага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская наведала дадзеную ферму, каб уручыць грашовыя прэміі лепшым работнікам.
|
|