В Осиповичском районе идет сев яровых культур. 21.by

В Осиповичском районе идет сев яровых культур

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кладзіся, насенне, на добры ўраджай

Спрыяльныя пагодныя ўмовы дазволілі сёлета распачаць веснавую сяўбу значна раней. Да яе ў самым пачатку сакавіка прыступілі ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” і філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Першым у зямлю лёг авёс. Жорнаўскія палеткі прынялі яго на плошчы прыкладна ў 25 гектараў, “белшынаўскія” — 73.

А ўчора працаўнікі філіяла прыступілі да сяўбы рэдзькі на адным з палёў, што знаходзіцца непадалёк ад Брыцалавіч.

— Працую з задавальненнем, — гаворыць малады механізатар “Белшыны-агра” Яўген Жуковіч. — Падабаецца мець справу з такой магутнай тэхнікай. З дзённай нормай у 20 гектараў спраўляюся і нават перавыконваю яе. Спадзяюся, што ралля парадуе ўсходамі і дасць добры ўраджай.

Па словах галоўнага агранома філіяла Рамана Давідовіча, яравога зернавога кліна ў гаспадарцы 850 гектараў, цукровых буракоў — 300, кукурузы — 1 700, аднагадовых траў — 500. Для працаўнікоў, занятых на палявых работах, аргані-завана гарачае харчаванне.


Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кладзіся, насенне, на добры ўраджай Спрыяльныя пагодныя ўмовы дазволілі сёлета распачаць веснавую сяўбу значна раней. Да яе ў самым пачатку сакавіка прыступілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика