Пасяўная кампанія стартавала па ўсёй Беларусі. 21.by

Пасяўная кампанія стартавала па ўсёй Беларусі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вывазка і ўнясенне арганікі, падсеў шматгадовых траў, унясенне калійных удабрэнняў, узворванне і падрыхтоўка глебы, падкормка азімых зерневых і сама сяўба — такія віды палявых работ вядуць зараз гаспадаркі Глускага раёна. Згодна са зводкай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама, на раніцу 19 сакавіка аўсом было засеяна 388 гектараў, бясспрэчным лідарам тут з’яўляецца аграфірма “Слаўгарадскі” з паказчыкам 220 гектараў, у астатніх гаспадарках пасеялі ад 23 (у РАПТЗ) да 74 гектараў (у “Глускай Зары”), у “Зары Камуны” сеяць пакуль не пачыналі, а глебы пад сяўбу тут падрыхтавалі 11 гектараў, усяго ж па раёне пад веснавую сяўбу падрыхтавана плошча ў 670 гектараў, з іх 256 гектараў — у “Слаўгарадскім” і 222 — у “Глускай Зары”. За веснавы перыяд узворана каля 800 гектараў глебы, гэта чацвёртая частка ад таго, што патрэбна (заданне — 3020 гектараў). Тры гаспадаркі, “Турыно-агра”, аграфірма “Слаўгарадскі” і “Глускае РАПТЗ”, пачалі падкормку азімых зерневых — падкормлена адпаведна 20, 60 і 30 гектараў, у эксбазе “Глуск” падкармілі 70 гектараў шматгадовых траў.

Прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы, вывазцы і ўнясенні арганікі: з нарыхтаваных 129 903 тон вывезена на палі 114 903 тоны, 45 156 тон унесена ў глебу. Пад веснавое ўзворванне на плошчы ў 2369 гектараў унесены калійныя ўдабрэнні, пры гэтым 910 гектараў — на рахунку ААТ «Глускаерайаграпрамтэхзабеспячэнне». На гэтым тыдні гаспадаркі раёна прадоўжылі падсяваць шматгадовыя травы і давялі працэнт выканання работ да 34: на ўчарашні дзень травы (усё гэта бабовыя культуры) былі падсеяны на 629 гектарах, у тым ліку 185 гектараў — у эксперыментальнай базе “Глуск”. На ўсіх гэтых палявых работах у дзень 18 сакавіка ў гаспадарках раёна было задзейнічана 12 энерганасычаных трактароў.

У маштабах  Магілёўскай вобласці паказчыкі па названых відах работ выглядаюць наступным чынам: пад сяўбу ранніх яравых культур падрыхтавана плошча ў 7 тысяч 290 гектараў (у мінулым годзе такім часам было гатова толькі 540 гектараў), пасеяна 2 тысячы 280 гектараў яравых — летась гэтай парой сяўба яшчэ не пачыналася. Пад яравую сяўбу ўнесены 1 мільён 920 тысяч тон арганічных угнаенняў, больш як трэцяя частка ад патрэбнай колькасці. Шматгадовыя травы падсеяны на плошчы 24 тысячы 100 гектараў, падкормлены — на 7 тысячах 240 гектарах. Такія даныя размешчаны на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Івана Крупко, 18 сакавіка пасяўная кампанія стартавала ўжо па ўсёй краіне, фактычна ўся тэхніка, а гэта 93 працэнты, да сяўбы гатова і з кожным днём гэты паказчык будзе павялічвацца. Службам Дзяржтэхнагляду раёнаў, адзначыў кіраўнік ведамства, патрэбна арганізаваць работу па рамонце тэхнікі і выпрацаваць якасныя падыходы да яе захоўвання, утрымання і эксплуатацыі. Таксама, як перадае БелТА, міністр звярнуў увагу на забеспячэнне гаспадарак удабрэннямі, насенным матэрыялам і палівам. Па яго словах, нарыхтавана дастатковая колькасць паліва, каб пасяўную правесці ва ўстаноўленыя тэрміны.

Падрыхтавала Т. ЛУГАВАЯ

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вывазка і ўнясенне арганікі, падсеў шматгадовых траў, унясенне калійных удабрэнняў, узворванне і падрыхтоўка глебы, падкормка азімых зерневых і сама сяўба —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика