В ОАО «Студёнка» идут весенние полевые работы. 21.by

В ОАО «Студёнка» идут весенние полевые работы

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ААТ “Студзёнка” сёлетняй вясной плануюць падсеяць канюшынай, а таксама ў сумесі з іншымі травамі, каля 1000 га зерневых культур.


Віктар Маскін, механізатар ААТ «Студзёнка»

 Важны ўчастак работы даверылі механізатару Віктару Маскіну. У гэтыя дні яго трактар, агрэгатаваны сеялкай СПУ-6, з якой знялі сашнікі, знаходзіцца на ўчастках, занятых азімым жытам. На лёгкіх пясчаных глебах тэхніка ўжо не рэжа зямлю нават днём.

 — Рабочы дзень у сельгасарганізацыі з нядаўняга часу падоўжылі да 12 гадзін, — распавядае механізатар. — Таму з машыннага двара выязджаю прыблізна ў 7 гадзін.

 Работы вядуцца непадалёку ад цэнтральнай сядзібы ААТ “Студзёнка”. І калі насенне заканчваецца, а гэта здараецца бліжэй да абедзеннага перапынку, механізатар кіруецца да насеннага склада, каб заправіць сеялку. А заадно —  і самому перакусіць. На поле абеды механізатарам пакуль што не возяць.

 На палетках сельгасарганізацыі распачаліся і іншыя работы.

 — У правытнасці, на ворыве заняты дзве адзінкі тэхнікі. Для іх таксама выбіраюцца лёгкія глебы, — тлумачыць галоўны аграном Андрэй Дзядушка. — Вось-вось зоймемся ўнясеннем вадкіх азотных угнаенняў. Яны ўжо закуплены і захоўваюцца на складах у гаспадарцы і на базе “Бурбін”.

 Азімыя пасевы зерневых культур, травы на сенажацях і пашах, крануліся ў рост і пасля цёплай зімы, умовы якой не дазволілі раслінам назапасіць пажыўныя рэчы, маюць вострую патрэбу ў азотным сілкаванні. Важна зрабіць гэта зараз, неадкладна. Не застануцца  без угнаенняў і яравыя пасевы. Часткова арганіка ў ААТ “Студзёнка” ўжо ўнесена, што таксама будзе спрыяць ураджайнасці і ўрадлівасці.

 Зрэшты, сёлетняя вясна здольна на карэкціроўку традыцыйнага сцэнарыя. Адно не падлягае сумненню — палявыя работы неабходна актывізаваць ва ўсіх гаспадарках, упэўнена Антаніна Сунцеева, першы намеснік начальніка райсельгасхарча. Раслінаводства на даным этапе развіцця аграпрамысловага комплексу раёна — гэта той рычаг, які можа рушыць наперад жывёлагадоўлю, а з ёй і эканоміку.

 Кантрольныя лічбы

 Пад ураджай 2020 года ў раёне пасеяна 10 487 га азімых зерневых культур.

 Вясной мяркуецца заняць яравымі культурамі яшчэ 23 447 га: кукурузай на сілас — 4 тыс. га, рапсам – 1 934 га, яравымі зерневымі – 17 513 га.

 Аляксандр ЛАЗЮК.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ААТ “Студзёнка” сёлетняй вясной плануюць падсеяць канюшынай, а таксама ў сумесі з іншымі травамі, каля 1000 га зерневых культур. Віктар Маскін, механізатар ААТ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика