Успехов добиваются сообща. В рамках акции «Наш животновод» работники КСУП «Цирин-Агро» удостоены профсоюзных наград. 21.by

Успехов добиваются сообща. В рамках акции «Наш животновод» работники КСУП «Цирин-Агро» удостоены профсоюзных наград

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Літаральна за год КСУП “Цырын-Агра” значна палепшыў паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі. Так, валавая вытворчасць малака з пачатку 2020 года склала 943,6 тоны малака, што на 81 адзінку больш леташняй лічбы. Надой на карову таксама павялічыўся з 11,1 кг да 13,2 кг. За кошт чаго стаў магчымым рост паказчыкаў?


Лепшыя жывёлаводы КСУП «Цырын-Агра» з заслужанымі ўзнагародамі

Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства ўпэўнена: дзякуючы штодзённай сумленнай працы жывёлаводаў КСУП “Цырын-Агра”, якія сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Сабраўшыся ў адміністратыўным будынку сельгаспрадпрыемства, лепшыя працаўнікі жывёлагадоўчых аб’ектаў гаспадаркі даведаліся аб прыемнай мэце візіту старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай. Словы падзякі і прафсаюзныя ўзнагароды цырынскія жывёлаводы прымалі з двайной радасцю.

Лепшымі ў жывёлагадоўчай галіне КСУП “Цырын-Агра” прызнаны жывёлавод МТФ “Цырын” Уладзімір Вінаград, аператар машыннага даення МТФ “Кайшоўка” Вольга Дубень, аператар машыннага даення МТФ “Краснае” Сняжана Майсевіч, упраўляючая фермай буйной рагатай жывёлы “Цырын” Марына Паўкшто, а таксама слесар па рамонце абсталявання МТФ “Альшаны” Аляксандр Каралько, які атрымаў узнагароду на працоўным месцы.

– Акцыя “Наш жывёлавод” – гэта ўшанаванне нялёгкай працы работнікаў фермаў. Яе ўдзельнікамі становяцца тыя працаўнікі, якія сумленна і адказна выконваюць свае службовыя абавязкі. У КСУП “Цырын-Агра” гэта вы, – адзначыла падчас гутаркі ў нефармальнай абстаноўцы Ірына Пянькоўская. – Кожны з вас мае розны стаж працы ў жывёлагадоўлі, аднак не па чутках ведае аб цяжкасцях прафесіі.


Слесар па рамонце абсталявання МТФ «Альшаны» Аляксандр Каралько

– Сапраўды, праца жывёлаводаў не ведае выхадных і святочных дзён. Круглы год ад цямна да цямна вы знаходзіцеся на сваіх працоўных месцах, – далучыўся да размовы выконваючы абавязкі галоўнага агранома КСУП “Цырын-Агра” Генадзій Першукевіч, які ўзгадаў усім вядомую формулу вялікага малака — «3К: карова, кармы, кадры». – Сумесная праца жывёлаводаў гаспадаркі дала станоўчыя вынікі: на сённяшні дзень назіраецца рост вытворчасці малака. Аднак спыняцца на дасягнутым нельга. 17 кг малака ад каровы – той мінімум, да якога мы павінны імкнуцца.

Тое, што чалавечы фактар быў і застаецца галоўным складальнікам поспеху ў любой справе, з упэўненасцю сцвярджае ўпраўляючая фермай буйной рагатай жывёлы “Цырын” Марына Паўкшто.

– Калектыў у нас на ферме невялікі – 2 даглядчыкі і 2 вартаўнікі, – дзеліцца жанчына. – Згадзіцеся, якое б складанае абсталяванне ні было, ім упраўляе чалавек. Якая тэхніка раней была? Працавалі на конях, але добрыя вынікі мелі. Людзі хацелі і ўмелі працаваць. А гэта самае галоўнае.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літаральна за год КСУП “Цырын-Агра” значна палепшыў паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі. Так, валавая вытворчасць малака з пачатку 2020 года склала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика