Ранніх яравых зерневых пасеяна больш за палову запланаваных плошчаў
27.03.2020
—
Сельское хозяйство
|
Больш як на 43 працэнты мясцовыя гаспадаркі справіліся з падсевам шматгадовых траў: фактычнае выкананне задання ў 1820 гектараў склала 792. Апераджальнымі тэмпамі гэта работа вядзецца ў эксперыментальнай базе “Глуск” — 57 працэнтаў і “Турыно-агра” — 52,5 працэнта. На плошчы ў 1275 гектараў падкормлены азімыя зерневыя, заданне ў сярэднім па раёне выканана на 18,3 працэнта, на 31 працэнт з гэтай работай справіліся ў райаграпрамтэхзабеспячэнні. У эксперыментальнай базе “Глуск” тэхніка працуе і на палетках са шматгадовымі травамі: падкормлены першыя 102 гектары, іншыя гаспадаркі да гэтай работы пакуль не прыступалі. Паўсюдна па раёне вядзецца веснавое ўзворванне глебы: факт 1318 гектараў, заданне — 3020, лідарства па тэмпах работ трымаюць “Турыно-агра” (61 працэнт) і “Слаўгарадскі” (52 працэнты), найменшы пакуль што паказчык (21 працэнт) у “Зары Камуны”. Акрамя таго, пад веснавое ўзворванне на плошчы ў 3391 гектар гаспадаркамі ўнесены калійныя ўдабрэнні, пры гэтым 1010 гектараў і 700 гектараў на рахунку “Глускага РАПТЗ” і эксперыментальнай базы “Глуск” адпаведна. Усяго ж калій унесены на плошчы ў 7475 гектараў. Прадаўжаецца работа з арганічнымі ўгнаеннямі, згодна са зводкай палявых работ на палі вывезена 128 923 тоны арганікі, унесена ў глебу 57 093 тоны, вышэйшы працэнт выканання работ у “Глускім РАПТЗ” — 57,3, або 12 755 тон. Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на 26 сакавіка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяўба ранніх яравых зерневых культур у Глускім раёне перайшла за свой экватар: на раніцу 26 сакавіка было засеяна 954 гектары, або 53,3 працэнта ад патрэбных 1790... |
|