Механизатор ОАО “Ульяновичи” Сергей Юровский на тракторе Белорус 3022 одним из первых в этом году вышел на весеннюю ниву  . 21.by

Механизатор ОАО “Ульяновичи” Сергей Юровский на тракторе Белорус 3022 одним из первых в этом году вышел на весеннюю ниву  

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На полі каля вёскі Латыгаль каторы дзень натужна гудзе энерганасычаны Беларус 3022 ААТ “Ульянавічы”. Тут вядзе ворыва Сяргей Юроўскі.

 

Яго трактар адным з першых выйшаў сёлета ў поле. А таму на  ўласным рахунку механізатара каля двухсот гектараў узаранай глебы. За змену, якая зараз доўжыцца не меньш як 12 гадзін, Сяргей Юроўскі ўзнімае 15-20 гектараў зямлі.

   Настрою ў працы дадае не толькі надвор’е, якое спрыяе ворыву. Механізатар працуе паблізу вёскі, дзе нарадзіўся і вырас, дзе прайшло дзяцінства.

 — З кожным урочышчам звязаны нейкія ўспаміны, — не хавае земляроб. — Ды і праца на вачах у землякоў да многага абавязвае.

 А яшчэ – прозвішча. Яно ў Латыгалі даволі распаўсюджана. Сярод носьбітаў – большасць патомныя хлебаробы, працаўнікі, якімі да гэтага часу ганарацца ў раёне. Адзін з іх, Мікалай Юроўскі, за самаадданую працу на калгасных палетках быў адзначаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы 2-ой ступені.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На полі каля вёскі Латыгаль каторы дзень натужна гудзе энерганасычаны Беларус 3022 ААТ “Ульянавічы”. Тут вядзе ворыва Сяргей Юроўскі.   Яго трактар адным з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика