Першы ўкос траў у Беларусі праведзены амаль на 1,2 млн га, што складае 89,9 працэнта запланаваных плошчаў.
Работы завяршылі ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Паводле даных на 27 чэрвеня, у Гродзенскай вобласці першы ўкос праведзены на 96 % запланаваных плошчаў, Магілёўскай — 84,1 %, Віцебскай — 60 %. Аграрыі ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай і Магілёўскай, пачалі другі ўкос траў. Работы праведзены ўжо на 96 тыс. га (11,73 працэнта плана). Травы ўбраны больш як з 1,1 млн га, што складае 94,6 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 195,7 тыс. т сена (19,4 працэнта да плана), 7,115 млн т сенажу (56,5 працэнта) і 438,9 тыс. т сіласу (2,29 працэнта).
БелТА.