Аграрии Кореличчины в лидерах области на заготовке кормов из трав второго укоса. 21.by

Аграрии Кореличчины в лидерах области на заготовке кормов из трав второго укоса

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сельгаспрадпрыемствы Карэліччыны пераступілі экватар другога ўкосу траў. Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 10 ліпеня ў раёне скошана 5925 га, альбо 55% ад запланаваных 10730 га. Як вынік, па тэмпах касьбы Карэліччына займае трэцяе месца на Гродзеншчыне.


Раённымі лідарамі па гэтай пазіцыі з’яўляюцца СВК “Жухавічы”, дзе на ўчарашнюю раніцу скошана 83% траў другога ўкосу, КСУП “Племзавод Карэлічы” (76%) і КСУП “Цырын-Агра” (72%).

Карэліцкі раён знаходзіцца на першай пазіцыі ў вобласці па колькасці нарыхтаваных кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. У сярэднім па раёне нарыхтавана 13,07 кармавых адзінак пры абласным паказчыку 10,36. Лідарам Карэліччыны з’яўляецца КСУП “Цырын-Агра”. На раніцу 10 ліпеня механізатары сельгаспрадпрыемства назапасілі 24,3 кармавыя адзінкі, дадаўшы да паказчыка мінулага года 12 адзінак.

Па словах начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Генадзія Белага, сёлета падчас корманарыхтоўчай кампаніі аграрыі КСУП “Цырын-Агра” паказваюць выдатныя вынікі, якім папярэднічаў комплекс мерапрыемстваў. Было праведзена падсяванне траў, выкананы іншыя агратэхнічныя прыёмы, добра падрыхтавана тэхніка, якая задзейнічана ў корманарыхтоўцы.

Усяго на раніцу 10 ліпеня гаспадаркамі Карэліччыны нарыхтавана амаль 130 тысяч тон сенажу, што складае 80% ад запланаванага, без малога 5 тысяч тон сена, ці 48% ад плана.

На сённяшні дзень перад сельгаспрадпрыемствамі раёна стаіць задача як мага хутчэй скончыць другі ўкос траў, каб вызваліць механізатараў і тэхніку да пачатку ўборачнай кампаніі рапсу і жніва. Плануецца, што старт уборцы алейных зярнят і збажыны будзе дадзены ў трэцяй дэкадзе ліпеня, і, хутчэй за ўсё, сёлета яны супадуць.

Аксана ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельгаспрадпрыемствы Карэліччыны пераступілі экватар другога ўкосу траў. Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 10...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика