На Нясвіжчыну прыйшло жніво. У лідэрах – ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі”. 21.by

На Нясвіжчыну прыйшло жніво. У лідэрах – ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі”

14.07.2020 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую суботу скончылі ўборку 120 га азімага ячменю ў ААТ “Лань-Нясвіж”. На ўборцы было занята 10 камбайнаў такіх марак, як “Палессе GS12”, “Лексіён-580”, “Лексіён-560” і “Джон Дзір”.

На чарзе — 326 га азімага рапсу, 160 га яравой пшаніцы, 690 — яравога ячменю, 1320 — азімай пшаніцы, 605 — азімага трыцікале, 40 га аўса і 20 — грэчкі, 400 га кукурузы на зерне. У агульнай колькасці тут трэба ўбраць азімых і яравых збожжавых больш за 3 000 га.

Адным з механізатараў, якія былі занятыя на ўборцы азімага ячменю, стаў Віктар Рабушкін.


Для яго гэта не першы сезон на Палессі-GS12. Як адзначыў Віктар Уладзіміравіч, гэты камбайн значна зручнейшы за ранейшыя машыны, на якіх яму даводзілася працаваць. На ім ён убірае ячмень, рапс і іншыя збожжавыя.

Родам Віктар Рабушкін з Маладзечанскага раёна. Скончыў Вілейскае ПТВ аўтамабільнага транспарту, а потым перавучыўся на механізатара.

На нясвіжскую зямлю пераехаў пасля вяселля — жонка Віктара Уладзіміравіча родам адсюль. З тых часоў Нясвіжчына стала яго другім домам. Тут выраслі дзеці. Дачка працуе загадчыкам Затур’янскага сельскага клуба, а сын, пераняўшы любоў да тэхнікі, стаў экскаватаршчыкам.

Самому Віктару Уладзіміравічу спецыфіка працы з сельгасмашынамі знаёмая з дзяцінства — нярэдка бацька браў яго, яшчэ падлетка, з сабой у поле. Прывіваў любоў да зямлі, знаёміў з тонкасцямі працы, перадаючы свае веды. Усё гэта спатрэбілася ў жыцці, увайшло ў працоўную скарбонку вопытнага механізатара.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

P.S. Па стане на 13 ліпеня ў раёне ўбрана 259 га азімага ячменю. Кожны ў сярэднім даў па 70,6 ц. Найбольшая аддача — у ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі” (89,5 ц/га). Акрамя ААТ “Лань-Нясвіж”, завяршылі ўборку гэтай культуры  і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Жнуць азімы ячмень і ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу скончылі ўборку 120 га азімага ячменю ў ААТ “Лань-Нясвіж”. На ўборцы было занята 10 камбайнаў такіх марак,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика