Глушчане ў ліку першых на Магілёўшчыне пачалі жніво. 21.by

Глушчане ў ліку першых на Магілёўшчыне пачалі жніво

14.07.2020 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жніво-2020 пачалося на мінулым тыдні ў Магілёўскай вобласці, першымі на палі з азімым ячменем выйшлі аграрыі Кіраўскага раёна. Неўзабаве да іх далучыліся і глушчане: на мінулым тыдні 25 тон ячменнага зерня зжалі ў аграфірме “Слаўгарадскі”.

Таксама ў сельгаспрадпрыемствах раёна ўжо ідзе ўборка азімых крыжакветных культур, у канцы чэрвеня сяльчане прыступілі да ўборкі азімай свірэпіцы, а некалькі дзён назад пачалі жаць рапс. На ўчарашнюю раніцу рапсу было зжата 210 гектараў і з іх намалочана 246 тон масланасення, ураджайнасць — 12 ц/га. Найбольшыя плошчы ўбраны на палях “Слаўгарадскага” — 92 гектары, намалацілі тут 139 тон, на круг пакуль што выходзіць 15 ц/га. Свірэпіца за гэтыя дні была ўбрана на 76 гектарах, намалочана 53 тоны. Найбольш хуткімі тэмпамі гэта работа пайшла ў эксбазе “Глуск”, дзе зжалі 24 гектары, тут і ўраджайнасць свірэпіцы пакуль што самая лепшая — 10 ц/га.

Прадаўжаецца корманарыхтоўка, у нядзелю 12 ліпеня на палях раёна працавалі дзевяць кормаўборачных комплексаў, шэсць з іх — на закладцы сенажу. Дажджы паспрыялі хуткаму росту травы, што добра адбілася на колькасці зялёнай масы. Зараз для грамадскага статка раёна назапашана 9821 тона кармавых адзінак, гэта 24,9 % да патрэбнага (для параўнання, ў мінулым годзе на такую ж дату было 8635 т к. адз, або 22,7 %). На адну ўмоўную галаву маецца 7,43 ц к. адз. (летась — 7,03 ц к. адз.). Дарэчы, на ўчарашні дзень амаль усе гаспадаркі, акрамя “Турыно-агра” і “Зары Камуны”, па наяўнасці кармоў на ўмоўную галаву перавысілі мінулагодні (на такую ж дату) паказчык, самая вялікая лічба зараз у РАПТЗ — 12,62 ц к. адз., тут нарыхтавалі кармоў амаль палову (44,2 %) ад патрэбнага.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і Мінсельгасхарчу на 13 ліпеня

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жніво-2020 пачалося на мінулым тыдні ў Магілёўскай вобласці, першымі на палі з азімым ячменем выйшлі аграрыі Кіраўскага раёна. Неўзабаве да іх далучыліся і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика