Ураджай-2020. Уборачная ў “Глускай Зары”
24.07.2020
—
Сельское хозяйство
|
Здаецца, толькі нядаўна пісалі ў газеце пра пасяўную, а ўжо неўпрыкмет надышло жніво, між іншым, адна з любімых журналісцкіх тэм. Там, у полі, заўсёды зараджаешся спрадвечнай энергіяй зямлі, асаблівае задавальненне — назіраць і фатаграфаваць, як плывуць па полі камбайны, як сыплецца з бункераў зерне, як паважна ходзяць па іржышчы буслы… Ну і, канешне, сустрэчы з людзьмі, прыемна пабачыць тых, хто працуе даўно і чые прозвішчы кожны год бываюць у газеце, радуе, калі ў гаспадарках з’яўляюцца новыя маладыя работнікі, якія хочуць працаваць на зямлі. Прыкладна такі настрой быў, калі мы на мінулым тыдні выправіліся ў “Глускую Зару”. І ўсё тое, што бачылася ў думках, спраўдзілася, за малым выключэннем: жалі там яшчэ не зерневыя, а рапс, таму з бункераў сыпалася не зерне, а масланасенне. Рапсу, між іншым, тут трэба зжаць 290 гектараў, зерневых — амаль 1700 га, а ўся пасяўная плошча ў гаспадарцы займае 7834 гектары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, толькі нядаўна пісалі ў газеце пра пасяўную, а ўжо неўпрыкмет надышло жніво, між іншым, адна з любімых журналісцкіх тэм. Там, у полі, заўсёды зараджаешся...
|
|