Першы тысячнік у раёне. Вадзіцель аграфірмы “Слаўгарадскі” Уладзімір Самсоненка перавёз ад камбайнаў звыш тысячы тон зерня. 21.by

Першы тысячнік у раёне. Вадзіцель аграфірмы “Слаўгарадскі” Уладзімір Самсоненка перавёз ад камбайнаў звыш тысячы тон зерня

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У аўторак, 28 жніўня, разам са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзеяй Жук накіроўваемся на жніўнае поле, што каля вёскі Пяценка. Добрая навіна прыйшла: у Глускім раёне ёсць першы вадзіцель-тысячнік. Уладзімір Самсоненка з аграфірмы “Слаўгарадскі” на аўтамашыне МАЗ-55516 перавёз ад камбайнаў першую тысячу тон зерня. Надзея Жук падзякавала вадзіцелю за добрасумленную працу і высокія паказчыкі, пажадала далейшых поспехаў, уручыла Падзяку раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, кветкі і грашовую прэмію.

Уладзімір Аляксандравіч у гаспадарцы ўжо 23 гады. Рабіць сваю справу адказна, з настроем, працаваць з ранку да позняга вечара, не зважаючы на цяжкасці, для перадавіка справа прывычная. За дзень, як дазваляе надвор’е, Уладзімір Самсоненка перавозіць да 100 тон зерня. Словы ўдзячнасці, падарункі, фотаздымак на памяць — усё гэта, бясспрэчна, прыемны момант у гарачую жніўную пару для хлебаробаў. Аднак зараз кожная хвілінка на ўліку, няма часу на доўгую размову, таму і паспяшаўся за руль з узнятым настроем руплівы вадзіцель Уладзімір Самсоненка. Наперадзе ў яго яшчэ шмат напружанай працы і, безумоўна, нямала добрых вынікаў на жніве.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 28 жніўня, разам са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзеяй Жук накіроўваемся на жніўнае поле, што каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика