Глушчане ўбралі 40 працэнтаў зерневых, намалот — амаль 9300 тон
04.08.2020
—
Сельское хозяйство
|
Па самых сціплых падліках, у большасці гаспадарак Магілёўскай вобласці ўраджай зерневых сяголета на 20 працэнтаў большы за мінулагодні. У Глускім раёне гэта лічба яшчэ вышэй, але сяльчане не любяць падводзіць канчатковыя вынікі, пакуль не завершана работа. На ўчарашнюю раніцу глускія хлебаробы зжалі 40 працэнтаў зерневых і зернебабовых, гэта 3572 гектары, намалочана 9286 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га. У РАПТЗ таксама намалочваюць па 26 ц/га, а ў эксбазе “Глуск” і аграфірме “Слаўгарадскі” яшчэ больш — адпаведна 28,2 і 27,9 ц/га. Калі ўсё ж такі параўнаць з мінулым годам, то карціна такая: летась на 3 жніўня было ўбрана на 1359 гектараў болей, пры гэтым на круг выходзіла 16,6 цэнтнера. Што датычыцца гаспадарак, то эксбаза, райаграпрамтэхзабеспячэнне і “Слаўгарадскі” лідзіравалі па ўраджай-насці і тады. Трыцікале ў раёне ўбрана на 837 гектарах, намалацілі 2436 тон пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 ц/га (летась — 16,7 ц/га). З 2553 гектараў азімага жыта сабралі 6239 тон зерня, на круг атрымалася 24,4 цэнтнера (летась — 17,6 ц). Ячмень пакуль што паспрабаваў жаць толькі “Слаўгарадскі”, там убралі 90 гектараў і намалацілі з кожнага амаль па 31 цэнтнеру. Таксама ў гэтай гаспадарцы ўзяліся пакрысе за авёс, зжалі 92 гектары з планавых 274, намалот — 36,2 ц/га (летась, як толькі пачалі жаць авёс, намалочвалі каля 14 ц/га). Калі гаварыць пра рэспубліку ў цэлым, то на ўчарашні дзень было ўбрана 40 працэнтаў зерневых і зернебабовых, намалочана амаль тры мільёны чатырыста тысяч тон зерня, ураджайнасць — 38,4 ц/га. Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні і Мінсельгасхарчу на 3 жніўня Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па самых сціплых падліках, у большасці гаспадарак Магілёўскай вобласці ўраджай зерневых сяголета на 20 працэнтаў большы за мінулагодні. У Глускім раёне гэта...
|
|