На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва. 21.by

На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Удзельнікі жніва ў ААТ «Праўда-С» з ганаровымі гасцямі

 

Падчас правядзення самай галоўнай палітычнай падзеі ў краіне — выбараў Прэзідэнта Беларусі —
ідзе ўборка хлеба. І аграрыі, і ўлада разумеюць, што зараз неабходна аператыўна і якасна правесці ўборачную кампанію, бо як сказаў Аляксандр Лукашэнка, хлеб будзе патрэбен заўжды. І чым больш будзе ўраджай, тым лепей як для кожнага сельгаспрадпрыемства, так і для краіны ўвогуле.
Добрасумленна і старанна працуюць на жніве дубровенскія аграрыі. Па стане на раніцу 7 жніўня ў раёне ўбраны зерневыя на 7700 га, што складае амаль 35% ад агульнай плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць — 38,1 ц/га.
Лідарамі па тэмпах уборкі з’яўляюцца хлебаробы ААТ «Праўда-С», «Каманіна» і «Якубава-Агра». Нягледзячы на самыя вялікія плошчы ў раёне, добрыя тэмпы ўборкі дэманструюць працаўнікі СГФ імя Ю.Смірнова. Тут убрана 35% ад запланаванага. Радуе аграрыяў і аддача хлебнай нівы. Напрыклад, хлебаробы ААТ «Праўда-С» атрымліваюць больш за 50 цэнтнераў з гектара, у ААТ «Якубава-Агра» — 47,7 ц/га, ААТ «Баброва-Агра» — 45,5 ц/га. Па 40 цэнтнераў з гектара збіраюць аграрыі КУСГП «Прыдняпроўскі» і СГФ імя Ю.Смірнова. Менавіта ў гэтых гаспадарках з першых дзён жніва з’явіліся лідары ўборачнай кампаніі. Іх імёны ведаюць ва ўсім раёне. Прыемна, што сярод перадавікоў як вопытныя хлебаробы: механізатары і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў — так і маладыя.


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Віншаванні прымае малады працаўнік СГФ імя Ю. Смірнова Арцем Саратокін, які намалаціў 1000 тон збожжа.


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Сакратар райкама ГА «БРСМ» Таццяна Шкіндзерава віншуе А. Саратокіна з працоўнай перамогай.

 

Здаецца, зусім нядаўна ў раёне былі «Зажынкі», а ўжо адзначаюць вынікі працы лепшых хлебаробаў. Учора прама ў полі ўрачыста ўшаноўвалі перадавікоў. Першым у раёне і ў вобласці тысячны рубеж па намалоце зерня на камбайне айчыннай вытворчасці пераадолеў малады механізатар Арцём Саратокін з СГФ імя Ю.Смірнова.


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Т.Ярома, А.Карнееў, А.Малянкоў, А Саратокін


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Павіншаваць яго прыехалі старшыня абкама прафсаюза працаўнікоў АПК Таццяна Ярома, старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Карнееў, старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Аляксандр Малянкоў, першы сакратар РК «БРСМ» Таццяна Шкіндзерава, кіраўніцтва гаспадаркі.

Граматы і кветкі, словы шчырай падзякі — уcё ў гонар камбайнера. Было бачна, што малады чалавек ўзрушаны і ўсхваляваны такой увагай. Але калі размова зайшла пра работу, спакойна і ўпэўнена расказвае, што для яго гэта трэццяя ўборачная. Малады чалавек задаволены ўмовамі працы, кажа, што з першага дня працуе на пазітыве, у дзень намалочвае 90-100 тон зерня. А самае галоўнае, што адчувае сваё дачыненне да агульнага каравая не толькі раёна, а і краіны ўвогуле.


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Анатоль Лукашоў віншуе з працоўным дасягненнем Мікалая Чэкчыкава


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Дырэктар ААТ «Праўда-С» Аляксей Хахлоў уручае падарункі кожнаму ўдзельніку жніва ў сельгаспрадпрыемстве.

 


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Аляксандр Малянкоў віншуе галоўнага агранома ААТ «Праўда-С»Алену Чачуеву.


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Такі ж бадзёры настрой, гонар за сваю гаспадарку і вынікі агульнай працы быў у гэты дзень і ў хлебаробаў ААТ «Праўда-С». Тут узнагароды і віншаванні прымаў малады камбайнер Мікалай Чэкчыкаў, які таксама перашагнуў мяжу тысячнага намалоту. Словы падзякі і заслужаныя ўзнагароды атрымаў Уладзімір Пабойкін, які першым у раёне перавёз 2000 тон зерня. Заслужаныя ўзнагароды атрымала і галоўны аграном ААТ «Праўда-С» Алена Чачуёва.
Старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў падчас віншавання адзначыў, што кожны з удзельнікаў жніва ўносіць сваю лепту ў агульны каравай і ўмацаванне эканомікі нашай краіны.


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

Уладзімір Пабойкін з ААТ «Праўда-С» першым ў раёне перавёз 2000 тон збожжа.


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва


На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва

—Прыемна, што з васьмідзесяці экіпажаў у раёне 18 з’яўляюцца маладзёжнымі. І менавіта яны задаюць тэмп уборкі. А разам са старэйшымі і больш вопытнымі працаўнікамі, я ўпэўнены, вы прадэманструеце добрыя вынікі. І гэта зараз галоўнае, бо мы разумеем, што ўсё дастаецца вялікай працай. Менавіта гэта з’яўляецца галоўнай умовай для дабрабыту як асобнага чалавека, так і краіны ўвогуле, — сказаў Анатоль Лукашоў і пажадаў дубровен¬скім хлебаробам новых поспехаў і перамог.
Святлана ШУРПАКОВА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Падчас правядзення самай галоўнай палітычнай падзеі ў краіне — выбараў Прэзідэнта Беларусі — ідзе ўборка хлеба. І аграрыі, і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика