К 65-летию освобождения Беларуси. Возобновление деятельности органов советской власти на местах
22.04.2010 12:16
—
Новости Общества
| БелТА
Источник материала: БелТА Возобновление деятельности органов советской власти на местахВ освобожденных районах Беларуси от немецко-фашистских захватчиков активно проходил процесс возрождения местных Советов депутатов трудящихся различных уровней. Аб некаторых пытаннях арганiзацыйнай работы мясцовых Саветаў БССР Усю работу па аднаўленню народнай гаспадаркi павiнны ўзначалiць мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных і выканаўчыя камiтэты як органы мясцовай улады. Указам Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 снежня 1943 года адкладзены выбары ў абласныя, раённыя, гарадскiя, раённыя ў гарадах, сельскiя i пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных БССР да снежня 1944 года і прадоўжаны паўнамоцтвы гэтых Саветаў. Такiм чынам, мясцовыя Саветы, якiя былi выбраны ў снежнi 1939 года, паўнапраўныя да снежня 1944 года. Выканаўчыя камiтэты мясцовых саветаў у сувязi з акалiчнасцямi ваеннага часу ў тым складзе, у якiм яны былi выбраны, не захавалiся. І iх трэба выбiраць на сесiях Саветаў, а там, дзе сесiю немагчыма правесцi з-за адсутнасці неабходнага кворума, трэба зацвярджаць выканаўчыя камiтэты вышэйшымi выканаўчымi камiтэтамi, калi ёсць на тое неабходнасць. Колькасны склад выканаўчых камiтэтаў трэба захоўваць той, якi быў раней выбраны на сесiях Саветаў, а менавiта: выканаўчы камiтэт раённага Савета - старшыня, намеснiк старшынi, сакратар і 2-4 членаў; выканаўчы камiтэт гарадскога Савета - старшыня, намеснiк старшынi, сакратар i 4-6 членаў; выканаўчы камiтэт сельскага і пасялковага Саветаў - старшыня, намеснiк старшынi, сакратар і да 4 членаў. Пасля абрання або пасля зацвярджэння выканаўчыя камiтэты маюць юрыдычнае права і дзейнічаюць як выканаўчыя і распарадчыя органы мясцовай улады. Выканаўчыя камiтэты мясцовых Саветаў павiнны скарыстаць у сваёй рабоце шырокi савецкi актыў - партызан і партазанак, iнвалідаў Айчыннай вайны і ўвесь савецкi актыў, асаблiва жанчын, адданых савецкай уладзе. Для гэтага неабходна аднавiць работу сталых камiсiй Саветаў. Сталыя камiсii ствараць, напрыклад, наступныя: пры гарадскiх і пасялковых Саветах: абаронныя, бюджэтныя, прамысловасцi, камунальнай гаспадаркi, народнай асветы, гандлю, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння і iнш. Пры сельскiх Саветах: абаронныя, бюджэтныя, жывёлагадоўчыя, паляводчыя, школьныя, аховы здароўя, рыбаводчыя, нарыхтоўчыя і iншыя. /Из сообщения в газете "Савецкая Беларусь"/. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Возобновление деятельности органов советской власти на местах В освобожденных районах Беларуси от немецко-фашистских захватчиков активно проходил процесс... |
|