К 65-летию освобождения Беларуси. Дети погибших фронтовиков
23.04.2010 04:28
—
Новости Общества
| БелТА
Источник материала: БелТА Дети погибших фронтовиков"У вызваленых раёнах Беларусі ў дзіцячых дамах цяпер (люты 1944 года) жывуць звыш 700 выхаванцаў. Гэта дзеці франтавікоў, партызан і дзеці тых бацькоў, якіх загубілі нямецкія звяры. Хутка ў Мазыры, Васілевічах, Юравічах, Калінкавічах і Хойніках адкрыюцца спецыяльныя дамы для дзяцей воінаў Чырвонай Арміі, партызан, герояў Айчыннай вайны. Па Гомельскай обласці ў спецыяльныя дамы будзе прынята 1300 дзяцей, па Магілёўскай - 850, Віцебскай - 350 і Палескай - 500. У Мазыры будуць два дзіцячыя дамы: для дашкольнага ўзросту на 150 месц і для школьнага ўзросту на 75. Працоўныя горада Мозыра вельмі чула аднесліся да арганізацыі дзіцячых дамоў, яны дапамаглі сабраць 70 ложкаў і іншую маёмасць. Пры спецыяльных дзіцячых дамах адкрываюцца майстэрні, арганізуюцца падсобныя гаспадаркі. Вызначана ўжо больш 400 000 рублёў для набыцця вопраткі выхаванцам дзіцячых дамоў". "... 44 выхаванцы налічваецца ў 1-м Гомельскім дзіцячым доме. У пераважнай большасці гэта дзеці-сіроты, дзеці франтавікоў, партызан. Бацькі іх загінулі ад рук немцаў, і таму ў вачах дзяцей успыхвае аганёк нянавісці, калі гутарка заходзіць аб гітлераўцах. Немцы забілі бацьку Ліды і Жэні Храпко з вёскі Жалвінец. Яны зрабілі дзяцей сіротамі, ды і самі дзеці цудам засталіся жыць - суседзі захавалі. Фашысты закатавалі маці ў Надзі і Соні Сталіней з вёскі Страхава Глусскага раёна. Яны забілі маці Мусі Львовіч, Лёні і Валі Пікус... Спіс ахвяр фашысцкага тэрору можна працягваць бясконца. Вось Валодзя Бяспрозвішчны. Яму пяць гадоў. Ён глядзіць на ўсіх перапалоханымі вачыма. Як ён застаўся жыць? Ён быў пад расстрэлам. Бацьку і маці яго (прозвішча невядома) немцы забілі, а хлопчыка знайшлі ля іх трупаў жывога. Валодзю падабралі мясцовыя жыхары, і цяпер, калі ў Гомелі адкрыўся дзіцячы дом для дзяцей, бацькі якіх загінулі ад рук немцаў, яго накіравалі ў гэты дом. Валодзя ў цэнтры ўвагі дзяцей. Аб ім клапоцяцца ўсе - і выхавацелі, і дзеці. Хлопчык вяртаецца да жыцця, хоць яму і не так лёгка забыць перажытае. Дзіцячаму дому №1 адвялі будынак на вуліцы імя Горкага. У пакоях цёпла, чыста, дзеці добра апрануты. Гомельскія камсамольцы бяруць шэфства над першым дзіцячым домам. Шэфы абавязаліся набыць мэблю і кніжкі. І гэта трэба зрабіць хутчэй" /Из сообщений в газете "Савецкая Беларусь"/. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дети погибших фронтовиков "У вызваленых раёнах Беларусі ў дзіцячых дамах цяпер (люты 1944 года) жывуць звыш 700 выхаванцаў. Гэта дзеці франтавікоў, партызан і дзеці...
|
|