К 65-летию освобождения Беларуси. Встречи с воинами-освободителями. 21.by

К 65-летию освобождения Беларуси. Встречи с воинами-освободителями

24.04.2010 02:36 — Новости Общества | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Встречи с воинами-освободителями

В феврале 1944 года деревню Переволока Василевичского района (ныне Речицкий район) посетил Герой Советского Союза, старший сержант Константин Тихонов, который был среди тех, кто освобождал деревню от немецких оккупантов. Подобные встречи проводились во многих районах Беларуси.

Мы крывёй сваёй здабылi вам волю

Праз сталiнградскiя стэпы, курскiя палi і палi Украiны пралёг наш цяжкi шлях да вас. Восенню мы падышлi да Дняпра. Тут немцы зрабiлi ўсё, каб не прапусцiць нас. Яны збiралiся зiмаваць на Дняпры. Але мы ведалi: яшчэ адна зiма пад ботам фашысцкiх людаедаў - гэта яшчэ тысячы спаленых хат, дзесяткi тысяч закатаваных і знявечаных нашых бацькоў, матак, сясцёр, дзяцей. Нашы байцы рвалiся да вас. Мы не лiчылiся ні з якiмi цяжкасцямi і чакалi загаду - фарсiраваць Днепр, вызвалiць беларускую зямлю ад ворага.
У халодную восеньскую ноч на бярвеннях, плытах, лодках і паромах пад моцным абстрэлам ворага мы перайшлi Днепр. I тут жа, на беразе, завязалiся жорсткiя баi. Я са сваёй ротай атрымаў загад: заняць адну вышыню на правым беразе ракi. На вышынi сядзелi немцы з кулямётамi, і адна гармата ва ўпор страляла па нашых байцах. Каб узяць вышыню, мы абышлi яе з боку балота. Нашы людзі грузлi па пояс у лiпкай халоднай тванi і iшлi наперад. Раптоўна, як снег на галаву, напалi мы на немцаў і збiлi iх з вышынi…
На подступах да вашага сяла смерцю храбрых загiнулi некаторыя нашы таварышы. Памятайце гэта!

Сустрэча з героямi баёў за Мозыр

Партыйныя і савецкiя арганiзацыi вызваленага ад нямецкiх захопнiкаў абласнога цэнтра Палесся горада Мозыра наладзiлi цiкавую сустрэчу з героямi баёў за гэты слаўны беларускi горад.
У вайскавую часць, якая носiць ганаровую назву Мозырская, была накiравана дэлегацыя. Байцы і афiцэры вельмi цёпла сустрэлi прадстаўнiкоў працоўных горада Мозыра. У час гутаркi мазырчане праслухалi шмат чаго цiкавага з гiсторыi часцi, аб яе гераiчных справах, аб лепшых людзях часцi /Из сообщений в газете "Савецкая Беларусь"/.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Встречи с воинами-освободителями В феврале 1944 года деревню Переволока Василевичского района (ныне Речицкий район) посетил Герой Советского Союза, старший...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика