Широкая денежная масса в Беларуси за январь-июль увеличилась на 10,8%
05.05.2010 15:35
—
Новости Общества
| БелТА
Источник материала: БелТА Я выпiсваю шэраг перыядычных выданняў, некаторыя з iх мне патрэбны на працы. Аднак выходзячы з дома а 9-й гадзiне ранiцы, я не заўсёды знаходжу ў паштовай скрынi свае газеты, бо паштальён iх, вiдавочна, прыносiць крыху пазней. Даводзiцца часам тую цi iншую газету набываць у кiёску, а ўвечары тыя ж экзэмпляры даставаць з паштовай скрынi. Я не скарджуся, але хацелася б даведацца: цi iснуюць нейкiя нарматывы дастаўкi перыёдыкi грамадзянам?М.I., г. Мiнск. Паколькi чытач сам квалiфiкаваў свой зварот не як скаргу, а як агульнае пытанне, ён адмовiўся прадаставiць рэдакцыi больш дакладныя звесткi аб сабе. Толькi сказаў, што пражывае ў сталiчным мiкрараёне Чырвоны Бор. Зыходзячы з гэтых абставiнаў, мы i папрасiлi даць адказ намеснiка начальнiка па эксплуатацыi РУП «Белпошта» Валянцiну ПУГАЧ. — Расклад дастаўкi пошты залежыць найперш ад таго, у якi час у паштовае аддзяленне прыбывае машына з цэха экспедзiравання друку, — патлумачыла Валянцiна Вiктараўна. — У сярэднiм па Мiнску друкаваныя сродкi масавай iнфармацыi дастаўляюцца ў скрынi падпiсчыкаў да 8.30—9.00 ранiцы. Калi ўвогуле гаварыць пра мiкрараён Чырвоны Бор, дык там першая дастаўка перыёдыкi ў паштовыя скрынi грамадзян часова адбываецца да 10.30 ранiцы ў сувязi з правядзеннем на самiм паштовым аддзяленнi мерапрыемстваў па змяншэнню шуму пры абмене поштай (замена элементаў транспарцёра па санiтарных нормах). Пасля завяршэння гэтых работ дастаўка друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi ў мiкрараёне будзе ажыццяўляцца з 7.00 да 9.00.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 августа, Минск /Корр. БЕЛТА/. Широкая денежная масса (ШДМ) в Беларуси увеличилась за январь-июль текущего года на 10,8% и составила Br34,3 трлн., сообщили БЕЛТА в...
|
|