У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк. 21.by

У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк

24.08.2009 18:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля Лунненскай школы (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці) знішчана больш за 20 дрэў з таго, што яшчэ заставалася ад старажытнага парка вакол былога палаца Ромераў.

Парк быў разбіты ў Лунна яшчэ ў XIX стагоддзі. Вынішчаныя самыя каштоўныя гадаваныя дрэвы.

Будаўнікі, што будавалі новую Лунненскую школу, пашкадавалі кедравыя хвоі і пакінулі іх. Аднак мясцовы сельсавет настаяў на высечцы. Спілавалі і вялізную таполю (больш за 6 метраў у абхопе).

Адзначым, што ў 2005 годзе мясцовыя ўлады знішчылі старажытны камень, што ляжаў каля вёскі Камянчаны Лунненскага сельсавета, паблізу дарогі з Лунна на Гродна. У народзе яго звалі "Турэцкая шапка".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля Лунненскай школы (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці) знішчана больш за 20 дрэў з таго, што яшчэ заставалася ад старажытнага парка вакол былога палаца Ромераў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика