Мiнскi метрапалiтэн з 1 верасня перайшоў на зiмовы рэжым работы. 21.by

Мiнскi метрапалiтэн з 1 верасня перайшоў на зiмовы рэжым работы

01.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнскi метрапалiтэн з 1 верасня перайшоў на зiмовы графiк руху электрапаяздоў, паведамiлi БЕЛТА ў службе руху сталiчнай падземкi.

Летнi графiк у метро дзейнiчае з 1 лiпеня па 31 жнiўня. З-за знiжэння ў гэты перыяд пасажырапатоку памеры руху электрапаяздоў (колькасць пар паяздоў за адну гадзiну. — Заўвага БЕЛТА.) скарачаюцца.

З 1 верасня ў рабочыя днi на першай лiнii метро ў час пiк за гадзiну будуць праходзiць 30 пар паяздоў замест 20, як гэта было летам. У вячэрнi час у час пiк памер руху складзе 24 пары паяздоў за гадзiну (было 15). На другой лiнii ў ранiшнi час пiк за гадзiну будуць праходзiць 24 пары паяздоў замест 17, у вячэрнi — 20 пар замест 15. У выхадныя днi на першай лiнii падземкi ўдзень за адну гадзiну будуць праходзiць у сярэднiм 15 пар паяздоў (было 11—12), на другой лiнii — 13 пар (10).

На дзвюх лiнiях мiнскага метрапалiтэна, працягласць якiх складае 30,3 км, пасажыраў перавозяць 49 электрапаяздоў (220 вагонаў). За суткi яны выконваюць 1245 рэйсаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi метрапалiтэн з 1 верасня перайшоў на зiмовы графiк руху электрапаяздоў, паведамiлi БЕЛТА ў службе руху сталiчнай падземкi. Летнi графiк у метро дзейнiчае з 1 лiпеня па 31 жнiўня. З-за знiжэння ў гэты перыяд пасажырапатоку памеры руху электрапаяздоў (колькасць пар паяздоў за адну гадзiну. — Заўвага БЕЛТА.) скарачаюцца.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика