Несанкцыянаваны палёт у Рэчыцкiм раёне мог зрабiць былы ваенны лётчык. 21.by

Несанкцыянаваны палёт у Рэчыцкiм раёне мог зрабiць былы ваенны лётчык

01.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Транспартная мiлiцыя ўстанавiла кола асобаў, якiя тэарэтычна маглi ажыццявiць несанкцыянаваны палёт у Рэчыцкiм раёне Гомельскай вобласцi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.

Паводле яго слоў, пошукi самалёта, якi праляцеў пад чыгуначным мостам паблiзу вёскi Белае Балота Рэчыцкага раёна, супрацоўнiкi транспартнай i тэрытарыяльнай мiлiцыi Гомельскай вобласцi вядуць ужо больш за месяц. На сёння праверана 47 вёсак, размешчаных у 40-кiламетровай зоне ад Рэчыцы, апытана мноства жыхароў, якiя маглi прадаставiць неабходную iнфармацыю, прадаўжаюцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па некалькiх версiях.

Па адной з iх устаноўлена некалькi чалавек, якiя тэарэтычна маглi ажыццявiць палёт у гэты час пад мостам. Сярод iх ёсць i былыя ваенныя лётчыкi, якiя на прафесiйным узроўнi могуць кiраваць лятальным апаратам. Цяпер iдзе праверка па ўстанаўленнi канкрэтнага пiлота. Акрамя гэтага, былi выяўлены два самалёты заводскага вырабу тыпу "Авiятыка-МАІ", якiя належаць аднаму з прыватных прадпрыемстваў. Пiлоты, якiя маглi кiраваць гэтымi самалётамi, таксама правяраюцца на датычнасць да правядзення палёту.

Цiкава, што ў час пошукаў супрацоўнiкi транспартнай мiлiцыi выявiлi яшчэ мноства iншых дэльтапланаў, парапланаў i самаробных лятальных аб'ектаў, пра якiя раней не было вядома. Многiя з iх знаходзiлiся ў разабраным i нерабочым стане, аднак парушэнняў правiлаў рэгiстрацыi ва ўладальнiкаў тэхнiкi не было. Таксама ў час аператыўных мерапрыемстваў удалося ўстанавiць чалавека, якi яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мiнулага стагоддзя зрабiў аналагiчны палёт над мостам, аднак яго датычнасць да гэтага здарэння не ўстаноўлена.

Як паведамлялася, 24 лiпеня жыхары вёскi Белае Балота Рэчыцкага раёна назiралi, як аднаматорны самалёт без апазнавальных знакаў праляцеў пад чыгуначным мостам.

P.S. Як учора паведаміў партал Lenta.ru, міліцыянеры ўжо знайшлі самалёт, на якім быў здзейснены палёт. Паводле папярэдняй інфармацыі за штурвалам знаходзіўся бізнэсмен, былы вайсковец.

Як учора паведаміў партал Lenta.ru, міліцыянеры ўжо знайшлі самалёт, на якім быў здзейснены палёт. Паводле папярэдняй інфармацыі за штурвалам знаходзіўся бізнэсмен, былы вайсковец.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Транспартная мiлiцыя ўстанавiла кола асобаў, якiя тэарэтычна маглi ажыццявiць несанкцыянаваны палёт у Рэчыцкiм раёне Гомельскай вобласцi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика