...
01.09.2009
—
Новости Общества
|
Жыхарка адной з вёсак Петрыкаўскага раёна 1936 г.н. памерла ад апёкаў, атрыманых падчас спальвання смецця ва ўласным двары. Яна распалiла вогнiшча на падвор'i i спальвала раслiннасць, прыбраную з прысядзiбнага ўчастка. Па неасцярожнасцi жанчына ўпала ў вогнiшча, у вынiку чаго атрымала апёкi трэцяй ступенi, ад якiх памерла ў раённай бальнiцы. У Мiнску ў дзень горада, 12 верасня, у месцах масавых гулянняў продаж спiртнога будзе забаронены, паведамлялася ўчора на прэс-канферэнцыi ў Мiнгарвыканкаме. Суд Першамайскага раёна г. Мiнска прызначыў ад 2 да 7 сутак адмiнiстрацыйнага арышту футбольным балельшчыкам, што ўдзельнiчалi ў бойцы ў сталiцы. Пакаранне будуць адбываць каля 10 балельшчыкаў. Яшчэ больш за 30 удзельнiкаў бойкi павiнны будуць па рашэннi суда заплацiць штраф у памеры ад 3 да 25 базавых велiчынь. Пяцёра дзяцей атрымалi раненнi ў вынiку ДТЗ за адны суткi на дарогах Беларусi. Так, у Мiнску 26-гадовы мясцовы жыхар, кiруючы аўтамабiлем "Пежо-306", на дваровай тэрыторыi наехаў на 4-гадовае дзiця, пасля чаго знiк. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аўтамабiль i вадзiцель выяўленыя. У Мазырскiм i Уздзенскiм раёнах аўтамабiлiсты паранiлi хлопчыкаў на веласiпедах. Дэпартамент па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнсельгасхарчу Беларусi сумесна з рыбгасамi i адмiнiстрацыяй Фрунзенскага раёна сталiцы пачынаюць сезон восеньскiх кiрмашоў па продажы рыбы. Першы з iх пройдзе 5 верасня на пляцоўцы каля мiнскага Лядовага палаца. Кiрмаш будзе працаваць з 9 да 17 гадзiн. Плануецца, што ў iм прымуць удзел 9 рыбгасаў. У асартыментным пералiку — карп, таўсталобiк, фарэль, белы амур, асятровыя, а таксама рачная рыба. Будуць прапанаваныя i прадукты перапрацоўкi — вэнджаная рыба, наборы для юшкi i iнш. Можна будзе таксама пакаштаваць юшку, барбекю з рыбы. Рыба i рыбапрадукты будуць прадавацца па цане вытворцаў. Кватэра ў Будапешце i машына чакаюць пераможцу першага ў свеце афiцыйнага конкурсу
Мiс пластычная хiрургiя. Незвычайны конкурс павiнен адбыцца ў сталiцы Венгрыi
сёлетняй восенню. У iм будуць прымаць удзел жанчыны i дзяўчаты ад 18 да 30 гадоў,
што рабiлi пластычныя аперацыi на твары або на целе. На якiх менавiта частках
цела адбывалася хiрургiчнае ўмяшанне — не мае значэння. Галоўнае, каб праца хiрургаў
мела дакументальнае пацвярджэнне, а сама аперацыя праводзiлася пад мясцовым або
агульным наркозам. Журы конкурсу ўзначальваюць вядучыя пластычныя хiрургi Венгрыi.
ПОЎНЫ АБЗАЦ Адной з найбольш верагодных прычын маштабных пажараў, што ахапiлi наваколле
грэчаскай сталiцы ў перыяд з 21 па 24 жнiўня на плошчы, большай за 20 тыс. га,
i пашкодзiлi больш за 200 дамоў, з'яўляецца падпал, лiчыць мясцовая палiцыя. Вiноўнiкам
пажару можа быць прызнаны мясцовы селянiн, якi спрабаваў пры дапамозе агню пазбавiцца
ад асiнага гнязда ў полi непадалёк ад свайго дома ў вёсцы Граматыка, што размешчана
на паўночным ўсходзе ад Афiнаў. На гэтым месцы было знойдзенае абгарэлае асiнае
гняздо, а побач — некалькi пустых бутэлек з-пад гаручай вадкасцi. Мiж тым сам
падазроны адмаўляе сваю вiну. Праводзяцца расследаваннi.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў. |