Нацыянальнае касмiчнае агенцтва плануецца стварыць у Беларусi,
04.09.2009
—
Новости Общества
|
паведамiў старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч. "Плануецца, што новая структура будзе вырашаць усе пытаннi, звязаныя з даследаваннем i выкарыстаннем Беларуссю касмiчнай прасторы, у тым лiку з прымяненнем магчымасцяў новага беларускага спадарожнiка, якi плануецца запусцiць у наступным годзе". Новы беларускi спадарожнiк будзе больш лёгкi i манеўраны, чым папярэднi, — яго вага складзе каля 350 кг, распазнаванне каля 2 метраў. Беларускi касмiчны апарат забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыi Беларусi касмiчнымi здымкамi.Камандна-вымяральны пункт для забеспячэння палёту беларускага касмiчнага апарата ствараецца ў Лагойскiм раёне. Там будзе функцыянаваць сучасная антэнная сiстэма i праграмна-апаратны комплекс для прыёму iнфармацыi са спадарожнiка. Усе касмiчныя звесткi будуць перадавацца адсюль у Цэнтр кiравання палётамi касмiчнага апарата, якi ствараецца ў будынку Аб'яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН у Мiнску. Вольга БЯЛЯЎСКАЯ, БЕЛТА. |