Робаты працягваюць экспансiю
04.09.2009
—
Новости Общества
|
На выставе кухоннай тэхнiкi ў Токiа былi прадэманстраваныя два робаты-памочнiкi. Адзiн з iх — механiчны афiцыянт, ён нагадвае стол на двух колах, якi рухаецца. А другi робат умее пячы блiны. Кошт кожнага экзэмпляра кухоннага памочнiка дасягае 180 тысяч долараў, i ў шырокi продаж гэтыя тавары не паступяць. Па словах наведвальнiкаў выставы, механiчны афiцыянт рухаецца плаўна, не рассыпае ежу i не пралiвае напоi. А робат, якi выпякае блiны, пакуль не ўмее самастойна замешваць цеста i карыстаецца ўжо гатовай сумессю. Аднак распрацоўнiкi абяцаюць яшчэ больш удасканалiць свае стварэннi. Раней iнжынеры ўжо сканструявалi робата-сядзелку для догляду адзiнокiх старых. Вынаходка кiтайскiх навукоўцаў уяўляе сабой чалавекападобную машыну ростам у 160 сантыметраў. Механiзм умее падносiць ежу i лекi, спяваць з гаспадарамi песнi i гуляць у шахматы, а таксама папярэджваць аб пакiнутых адкрытых кранах або ўключаных газавых печках. У модзе — стрэлкi
Тэндэнцыя насiць усё рванае i ў дзiрках перабралася з джынсаў нават на святая святых жаночага гардэроба — калготкi! У 90-я, калi панаваў стыль гранж, у модных часопiсах красавалiся фотасесii з мадэлямi, апранутымi ў калготкi i панчохi "са стрэлкамi". Тады гэта быў верх дэкадансу. Зараз жа рваныя калготкi не саромеюцца насiць звычайныя дзяўчаты на вулiцы, i гэта робяць, напрыклад, датчанкi, як можна ўбачыць на фатаграфiях. Пры гэтым часам убор моднiцы выглядае як быццам з iголачкi, не лiчачы гэтай задзiрлiвай дэталi. Пластычныя аперацыi... дзецям За апошняе дзесяцiгоддзе ў ЗША вырасла колькасць пластычных аперацый у дзяцей i падлеткаў. У большасцi пацыенты цалкам здаровыя, але незадаволеныя велiчынёй носа або памерам грудзей. "Амаль усе дзецi, якiя прыходзяць да мяне на прыём, не хочуць вылучацца ў адмоўным сэнсе", — заўважыў хiрург Джэральд Пiтмэн. Шматлiкiя бацькi i медыкi лiчаць, што шкоды ад аперацыi не будзе, раз яна палепшыць эмацыйна-псiхiчны стан дзiцяцi. Крытыкi пярэчаць, што такое "паляпшэнне" ў вынiку аперацыi не знаходзiць фактычнага пацвярджэння. Медыкi iмкнуцца пераканацца, што непаўналетнiя робяць выбар свядома, а не пад цiскам бацькоў або бойфрэндаў, альбо з капрызу быць падобнымi на пэўную знакамiтасць. У некаторых хiрургаў ёсць спiс аперацый, якiя яны катэгарычна адмаўляюцца рабiць дзецям: напрыклад, касметычныя iн'екцыi ботаксу, лiпасакцыя, эпiляцыя лiнii бiкiнi i лазернае амаладжэнне скуры. Яшчэ адна складаная этычная праблема — пластычныя аперацыi для дзяцей, якiя адстаюць у разумова-псiхiчным развiццi. Шматлiкiя бацькi жадаюць амаладзiць знешнасць свайго дзiцяцi, каб яно не выглядала анамальным. Часам бацькi прагнуць наблiзiць знешнасць нашчадка — напрыклад, дзiцяцi з сiндромам Даўна — да нормы, каб навакольныя ставiлiся да яго як да роўнага. Касцюмчык
Пiнгвiн Ральф, якi пражывае ў парку Marwell Wildlife у графстве Хэмпшыр (Англiя), з-за лiнькi, якая праходзiць нестандартна, пазбавiўся ўсяго свайго пер'я. Звычайна лiнька ў пiнгвiнаў займае ад чатырох да шасцi тыдняў, i за гэты тэрмiн апярэнне паспявае змянiцца, не агалiўшы пры гэтым уразлiвую i далiкатную скуру птушак. Аднак Ральфу не пашанцавала, i ўсё яго пер'е выпала адначасова. У вынiку адчувальная ружовая скурка адкрылася для пагiбельнага ўздзеяння ўльтрафiялету сонечных промняў. Каб зберагчы птушку ад небяспечных наступстваў, навукоўцы парку зрабiлi ёй спецыяльны касцюм з касцюма для дайвiнга. Новае пер'е з'явiцца ў Ральфа толькi праз два-тры тыднi, таму такi "прыкiд" з'яўляецца для яго сапраўдным выратаваннем. "Спачатку iншыя пiнгвiны з цiкаўнасцю ўспрынялi Ральфа, але праз некаторы час яны пазналi яго i зноў прынялi ў чараду. Пiнгвiн не быў супраць новага адзення", — расказаў галоўны наглядчык вальера з пiнгвiнамi. Экуканiгатус — iдэальны хатнi гадаванец? "Ідэальная хатняя жывёла" брытанцаў сумясцiла ў сабе труса, ката, рэтрывера i каня. Навукоўцы стварылi iдэальнага хатняга ўлюбёнца. Жывёла атрымалася страшнаватая. Сабiральны малюнак быў створаны пры дапамозе камп'ютара на аснове сацыялагiчнага апытання 2 тысяч брытанскiх сем'яў. У вынiку атрымалася iстота з вушамi труса, пысай ката, целам залацiстага рэтрывера i хвастом каня. Даследчыкi назвалi сваё стварэнне, якому месца ў лабараторыi доктара Франкенштэйна, словам Equicanigattus (ад лацiнскiх слоў equus — "конь", canis — "сабака" i gattus — "кот") i далi яму мянушку Макс. Брытанскiя навукоўцы педантычна падлiчылi, што iдэальная жывёла Вялiкабрытанii — гэта на 49 % сабака, на 35 % кот, на 9 % конь i на 7 % трус. Рэкс у бронзе У польскiм горадзе Бельска-Бяла ўсталяваны першы ў Польшчы помнiк сабаку Рэксу з папулярнага мультфiльма, знятага там жа. Скульптуру вагой 120 кiлаграмаў i вышынёй 90 сантыметраў усталявалi ў скверы на беразе ракi Бяла. У наступным плануецца адлiць скульптуры i герояў iншых мультфiльмаў. ' Сабака Рэкс, гэтак жа як Болек i Лёлек, з'яўляецца адным з самых папулярных герояў мультфiльмаў. Першая серыя — "Рэкс палiглот" — была выпушчаная ў 1967 годзе i адразу спадабалася не толькi маленькiм тэлегледачам. Аўтар казкi — Ляхаслаў Маршалэк. Да 1985 года было знята 65 серый папулярнага мультфiльма. Падрыхтаваў Iван Купарвас. |