Сваім ходам. Пенсіянер-вандроўнік з Мастоў з’ездзіў у адпачынак на Азоўскае мора на веласіпедзе. 21.by

Сваім ходам. Пенсіянер-вандроўнік з Мастоў з’ездзіў у адпачынак на Азоўскае мора на веласіпедзе

04.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

05.09.2009

Былы настаўнік фізічнай культуры адной з мастоўскіх школ — даволі знакамітая ў горадзе персона. 61-гадовы Іосіф Лісай, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па поліятлоне, вандруе па свеце на веласіпедзе. Гэтым летам Іосіф Уладзіміравіч не рабіў ніякіх выключэнняў і вырашыў адправіцца на Азоўскае мора.

— Наконт свайго фізічнага стану я не хваляваўся, — усміхаецца вандроўнік. — Галоўная праблема — каб жонка адпусціла ў падарожжа. Але яна разумее маю прагу да вандровак, таму доўга мы з ёй не спрачаліся. Сказала толькі, каб званіў ёй кожны дзень. А вось майму калегу, які хацеў стаць мне напарнікам, жонка загадала застацца дома. Без непрыемнасцей не абышлося: незадоўга да падарожжа зламаўся нямецкі веласіпед Іосіфа Уладзіміравіча. Прыйшлося купляць новы, беларускі. Патраціў на “Аист” 240 тысяч рублеў і не прагадаў. Веласіпед аказаўся надзейным і зручным. — Украінцы ўсе пыталіся: адкуль у цябе такая “махіна”? — кажа Іосіф Лісай. — Я ім з гонарам адказваў, што выпускае веласіпеды мінскі завод. Яны былі вельмі здзіўленыя. Праўда, прыйшлося над ім крыху папрацаваць: рама была вузкая, так што на яе не ўлазілі палатка і рукзак. Сябры прыладзілі дзве пласціны, і рама стала большая. Падарожжа пенсіянера да Азоўскага мора і назад працягвалася 38 дзён, за гэты час Іосіф Уладзіміравіч праехаў 3850 кіламетраў, з іх 1412 вакол самога мора. 100 кіламетраў у дзень — такой норме пазайздросціць 25-гадовы мужчына! Ежу на Украіне прыходзілася купляць у сельскіх крамах: у вялікіх гарадскіх маркетах зашмат пакупнікоў. Еў вандроўнік белы хлеб, каўбасу і памідоры, набываў салодкую ваду. — Як вярнуўся дадому, адразу сказаў жонцы, каб баршчу наліла, — успамінае Іосіф Уладзіміравіч. Першыя тры дні падарожжа ў мужчыны круціла ногі: за гэтыя дні ён праязджаў вялікія адлегласці, але потым арганізм прывык да нагрузак. Спаў вандроўнік у сваёй любімай аднамеснай палатцы — яна ўжо шмат гадоў служыць Іосіфу Уладзіміравічу другім домам. Патраціў за час падарожжа пенсіянер 150 долараў — не такія буйныя грошы для паездкі да мора. Наступным годам Іосіф Уладзіміравіч і двое яго напарнікаў, таксама настаўнікі, плануюць паехаць на месца Грунвальдскай бітвы. Галоўнае — захацець, — кажа вандроўнік. — Тады ўсё абавязкова атрымаецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы настаўнік фізічнай культуры адной з мастоўскіх школ — даволі знакамітая ў горадзе персона.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика