Пенсiйны тарыф — у новай прапорцыi?. 21.by

Пенсiйны тарыф — у новай прапорцыi?

07.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не выключана, што працэнт адлiчэнняў для работнiкаў узрасце, а для работадаўцаў — зменшыцца

к вядома, ужо сёння пенсiянерам з'яўляецца кожны чацвёрты грамадзянiн Беларусi. Што ж да перспектывы, то прагноз дэмографаў гучыць даволi адназначна: з цягам часу доля пенсiянераў будзе толькi ўзрастаць, а доля працаўнiкоў — плацельшчыкаў пенсiйных узносаў — змяншацца. А гэта, у сваю чаргу, — пагроза стабiльнасцi айчыннай пенсiйнай сiстэмы. Прычым шляхi выйсця тут могуць быць рознымi — ад павышэння пенсiйнага ўзросту i ўвядзення дадатковых абмежаванняў для працоўных пенсiянераў да павелiчэння пенсiйнага тарыфу. Мiж тым, наколькi мэтазгодны апошнi варыянт, якiмi будуць яго наступствы i цi з'яўляецца аптымальнай цяперашняя "схема" пенсiйнага фiнансавання? Аб гэтым — гутарка карэспандэнта "Звязды" з начальнiкам аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццянай Аляксандраўнай
ПАГОНЫШАВАЙ.

 

— Не сакрэт, што падчас абмеркавання шляхоў рэформы перш-наперш гаворка iдзе аб тым жа ўзросце выхаду на пенсiю цi аб новых абмежаваннях для працоўных пенсiянераў. У той жа час не сакрэт: ва ўмовах ускладнення дэмаграфiчнай сiтуацыi палепшыць трываласць пенсiйнай сiстэмы чыста тэарэтычна магло б павелiчэнне тарыфу страхавых адлiчэнняў. Чаму гэта тэма застаецца нiбыта "за кадрам"?

 

— Не сакрэт, што падчас абмеркавання шляхоў рэформы перш-наперш гаворка iдзе аб тым жа ўзросце выхаду на пенсiю цi аб новых абмежаваннях для працоўных пенсiянераў. У той жа час не сакрэт: ва ўмовах ускладнення дэмаграфiчнай сiтуацыi палепшыць трываласць пенсiйнай сiстэмы чыста тэарэтычна магло б павелiчэнне тарыфу страхавых адлiчэнняў. Чаму гэта тэма застаецца нiбыта "за кадрам"?

— Магчыма, часцяком у грамадскай свядомасцi павышэнне тарыфу ўяўляецца самым простым сродкам вырашэння пытання з узроўнем пенсiй. У той жа час многiя разумеюць, што падобныя крокi — звышнерацыянальныя. А на думку спецыялiстаў, такая мера для нас проста непрымальная. Бо заўсёды ёсць пэўная "крытычная мяжа", выхад за якую цягне за сабой значныя праблемы.

Варта нагадаць, што пенсiйны тарыф звязаны з фондам зарплаты i адносiцца на сабекошт тавараў i паслуг. Таму рост стаўкi ўзносаў прывядзе да вельмi негатыўных наступстваў. Iх "ланцужок" прадбачыць няцяжка: павышаецца тарыф — айчынная прадукцыя становiцца менш канкурэнтаздольнай, ускладняюцца праблемы з яе збытам, падаюць заробкi i, адпаведна, знiжаецца аб'ём паступленняў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва.

Iншымi словамi, ёсць рызыка, што пенсiйных грошай стане менш. I, як вiдаць, павысiць пенсii такiм чынам наўрад цi атрымаецца. I гэта — прагноз, блiзкi да рэальнасцi. Ужо сёння пенсiйны тарыф у Беларусi вышэйшы, чым у многiх краiнах блiзкага замежжа. Так, у нас ён складае 29 працэнтаў, у тым лiку 28 працэнтаў ад фонду заробкаў пералiчвае большасць работадаўцаў i 1 працэнт — работнiкi. Тады, як напрыклад, летась "сукупная" стаўка ў Лiтве складала 26,2, Кыргызстане — 25, Латвii — 22,86, Эстонii — па 20, у Казахстане — 17 працэнтаў. Словам, там суб'екты гаспадарання маюць больш выгадныя ўмовы. А гэта важна як у плане пераадолення наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу, так i з пункту гледжання магчымасцi прыцягнення замежных iнвестыцый.

— Атрымлiваецца, плацяжы неабходна... знiжаць?

— Пэўнае знiжэнне ўжо адбылося, нагадаю, зусiм нядаўна айчынныя работадаўцы пералiчвалi на фiнансаванне пенсiй па 29 працэнтаў ад фонду зарплаты. Аднак рабiць крокi ў гэтым напрамку надалей без змянення ў пенсiйнай сiстэме складана — у Беларусi вельмi вялiкая доля пенсiянераў, а iм неабходна забяспечваць прымальныя па памерах i своечасовыя выплаты.

Таму больш правiльным падаецца iншае рашэнне — пераразмеркаванне ставак тарыфу памiж работадаўцам i работнiкам. Дарэчы, адна з рэкамендацый 102 Канвенцыi Мiжнароднай арганiзацыi працы вызначае: работадаўца i работнiк павiнны несцi страхавую адказнасць па парытэту. Прычым менавiта такiя падыходы iснуюць i ў краiнах з лепшымi пенсiйнымi мадэлямi — напрыклад, у Германii.

— Пераразмеркаванне тарыфу адбудзецца i ў Беларусi?

— Прынамсi, магчымасць рэалiзацыi такiх змяненняў разглядаецца. Было б правiльна, каб работнiк выплачваў на пенсiйнае страхаванне больш iстотныя ўзносы, а нагрузка на работадаўцу стала нiжэйшай.

— Гаворка аб тым, што будзе прапанавана падзялiць цяперашнiя "сукупныя" 29 працэнтаў зноў-такi пароўну?

— Калi б мы пачыналi, як кажуць, з чыстага аркуша, так бы i было. Але гаворка iдзе аб змяненнi наяўных правiлаў, а гэта складаней. Таму пра тое, якi варыянт урэшце рэшт будзе найбольш прымальным — казаць пакуль рана.

— Але ў любым выпадку мяркуецца, што работнiкi будуць плацiць больш за цяперашнi 1 працэнт. А адсюль цалкам лагiчнае пытанне: цi не прывядзе меркаванае пераразмеркаванне да змяншэння памеру даходаў, якiя атрымлiваюцца "на рукi"?

— Адзначу, што мы кажам аб пераразмеркаваннi страхавой нагрузкi. Iншымi словамi, дадатковая сума ўзносу павiнна быць цалкам кампенсаваная работнiку павелiчэннем налiчанага заробку. А для гэтага ў работадаўцы будуць сродкi, паколькi страхавая нагрузка на яго адэкватна зменшыцца. У iдэале трэба дамагчыся таго, каб i даходы работнiка, i сукупныя даходы работадаўцы на аплату працы, а таксама аб'ём паступленняў у Фонд i падатковых паступленняў не змянiлiся. А змянiлiся б правiлы iх фармiравання.

— I ўсё ж наколькi "балючымi" могуць стацца новаўвядзеннi?

— Пры правядзеннi падобных змяненняў Беларусь — не першапраходзец. Пераразмеркаванне пенсiйнага тарыфу апошнiм часам правялi такiя краiны, як Польшча i Балгарыя. Шляхi там выбiралiся розныя, аднак паўсюль задача была вырашана больш-менш паспяхова. Прынамсi, не пацярпелi нi работнiкi, нi работадаўцы, нi пенсiянеры, а парадку ў пенсiйнай сiстэме стала больш. Да таго ж больш паўнавартасны ўдзел у пенсiйным страхаваннi "Работнiкаў ад ўласнага iмя", як правiла, павышае iх зацiкаўленасць у сваёй пенсiйнай будучынi.

— Аднак, наконт зацiкаўленасцi. Вядома, што многiя лiчаць "адметнасцю" цяперашняй пенсiйнай сiстэмы якраз залiшнюю "ўраўнiлаўку". I аргумент на карысць такой думкi — тое, як "працуюць" высокiя iндывiдуальныя каэфiцыенты заробку...

— З цягам часу пытанне каэфiцыентаў страцiць сваю вастрыню па той прычыне, што ў перспектыве плануецца перайсцi на вызначэнне памераў пенсiй зыходзячы не са стажу i заробкаў, а з аб'ёму выплачаных узносаў.

Схематычна гэта выглядае так. Чалавек працуе i робiць пенсiйныя адлiчэннi. Iнфармацыя аб гэтых адлiчэннях разам з iншымi персанальнымi звесткамi назапашваецца на яго асабiстым рахунку i своеасаблiвым чынам "асучаснiваецца" — iндэксуецца, як правiла, зыходзячы з росту зарплаты. Потым пенсiя разлiчваецца шляхам дзялення агульнага аб'ёму пералiчаных i асучасненых узносаў на чаканы перыяд атрымання пенсii. Гэты перыяд вызначаецца паводле сярэднестатыстычнага паказчыка. Скажам, сёння сярэднi перыяд атрымання пенсii ў Беларусi пры выхадзе на яе ў 60-гадовым узросце складае 17,7 года. Вось чаму ўзносы работнiка павiнны быць больш iстотнымi. Пагадзiцеся, што нават пры адносна высокiм заробку 1 працэнта адлiчэнняў для прымальнай пенсii вiдавочна недастаткова.

— Не цяжка заўважыць, што пры такой раскладцы сапраўды важны аб'ём адлiчэнняў, а не час, за якi яны будуць зробленыя. Такiм чынам, сам па сабе стаж стане неактуальным?

— Не зусiм. Бо, па-першае, стаж па-ранейшаму будзе "пропускам" у сiстэму страхавых пенсiй. Варта нагадаць, што сёння права на такiя пенсii ў нас маюць толькi грамадзяне, якiя адпрацавалi з выплатай пенсiйных узносаў не менш за 5 гадоў. Прычым умова пэўнага мiнiмальнага стажу застанецца i ў будучынi.

А па-другое, зразумела: чым больш чалавек працуе, тым большы аб'ём узносаў ён пералiчвае.

— Цi значыць гэта, што работнiку будзе выгадна выходзiць на пенсiю ў больш познiм узросце?

— Па сутнасцi, гэта сапраўды так. Бо больш працяглая працоўная дзейнасць з аднаго боку павялiчвае аб'ём выплачаных страхавых узносаў, а з iншага — змяншае перыяд атрымання пенсii. А ў вынiку — атрымлiваецца больш высокая пенсiя. Як зазначаюць спецыялiсты, прыняцце рашэння аб больш познiм звароце па пенсiю — доля аптымiстаў. А ў такой сiстэме гэта дае i значны фiнансавы эфект.

 
 
— Што будзе, калi чалавек пражыве больш за чаканы перыяд атрымання пенсii i тым самым фактычна "вычарпае" агульную суму сваiх пералiчаных узносаў?

— У такой сiстэме, у адрозненне ад накапляльнай, "перажыць" пенсiйныя сродкi немагчыма. Аб'ём узносаў прымаецца ў разлiк толькi пры вызначэннi памераў пенсii. Надалей жа пенсii iндэксуюцца паводле агульных правiлаў i выплачваюцца пажыццёва. Iншымi словамi, прынцып "вычэрпвання" рахунку не адсочваецца.

— Дзе будзе назапашвацца iнфармацыя аб узносах, што пералiчвае работнiк?

— Такая iнфармацыя ўжо назапашваецца ў Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва — нагадаю, што з 1 студзеня 2003 года ў Беларусi ўведзены персанiфiкаваны ўлiк у сiстэме сацыяльнага страхавання. Прычым варта заўважыць: i сёння, i ў будучынi работнiкi могуць кантраляваць стан свайго iндывiдуальнага рахунку. I чым больш пiльна адсочваюцца звесткi на такiх рахунках, тым менш узнiкае пытанняў пры прызначэннi пенсii.

— Паколькi iнфармацыя ўжо збiраецца — змены "на старце"?

— У выпадках, калi гаворка iдзе аб змяненнi заканадаўства, тэрмiны залежаць ад заканадаўцаў. Можна толькi зазначыць, што спецыялiсты перакананыя — неабходнасць змен наспела даўно.

— У выпадку прыняцця рашэння аб пераходзе на новы прынцып разлiку натуральна ўзнiкне сiтуацыя, калi на пенсiю вельмi працяглы час будуць выходзiць людзi, якiя працавалi да ўвядзення персанiфiкаванага ўлiку страхавых узносаў. Як тады ацанiць пенсiйныя правы, заробленыя да 1 студзеня 2003 года?

— Спрабаваць нейкiм чынам "асучаснiць" заробленыя раней пенсiйныя правы — справа вельмi няўдзячная. Вопыт iншых краiн, i перш-наперш Польшчы, паказаў, што такi шлях надзвычай працаёмкi, бо па сутнасцi гаворка iдзе аб прызначэннi пенсii за сцiслы час усiм работнiкам краiны. А гэта непазбежна цягне за сабой блытанiну i памылкi. Таму найбольш прымальны варыянт — прызначэнне страхавой пенсii з выкарыстаннем двух складнiкаў. Так, частка пенсii за працу да 1 студзеня 2003 года можа разлiчвацца аналагiчна сённяшнiм правiлам. А за перыяды працы пасля ўвядзення персанiфiкаванага ўлiку — зыходзячы з аб'ёму ўзносаў, што выплацiлi работнiкi на пенсiйнае страхаванне.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не выключана, што працэнт адлiчэнняў для работнiкаў узрасце, а для работадаўцаў — зменшыцца к вядома, ужо сёння пенсiянерам з'яўляецца кожны чацвёрты грамадзянiн Беларусi. Што ж да перспектывы, то прагноз дэмографаў гучыць даволi адназначна: з цягам часу доля пенсiянераў будзе толькi ўзрастаць, а доля працаўнiкоў — плацельшчыкаў пенсiйных узносаў — змяншацца. А гэта, у сваю чаргу, — пагроза стабiльнасцi айчыннай пенсiйнай сiстэмы.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика