Нас было ўтрая менш, але мы перамаглi!. 21.by

Нас было ўтрая менш, але мы перамаглi!

07.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На скрыжаванні думак

Сёння спаўняецца 495 гадоў з дня слаўнай перамогi беларускiх ваяроў — Бiтвы пад Оршай

Сёння, 8 верасня адзначаецца 495 гадоў з дня Аршанскай бiтвы — найбольш слаўнай перамогi ў гiсторыi беларускiх ваяроў. 30 тысяч ваяроў Вялiкага Княства Лiтоўскага блiскуча перамаглi амаль ўтрая большае войска Маскоўскага княства — 80 тысяч жаўнераў!.. Гэтую бiтву старанна замоўчвалi ў савецкi час — як жа так, адна "савецкая краiна" некалi ваявала з iншай!?
 
Аднак у дасавецкi час расiйскiя гiсторыкi (Салаўёў, Ключэўскi) не хавалi праўды пра Аршанскую бiтву. Нават славуты Карамзiн пiсаў, што "нiколi нашыя войскi не цярпелi такога паражэння". У Расiйскай ваеннай энцыклапедыi 1914 года Бiтве пад Оршай прысвечаны вялiкi артыкул. Мiж iншым, па гэтай энцыклапедыi вучылiся расiйскiя вайскоўцы ў акадэмii. I Аршанскую бiтву iм прыводзiлi як прыклад блiскучага ваяводнiцкага майстэрства.
 
Пасля распаду Савецкага Саюза беларускiя гiсторыкi сталi аднаўляць карцiны нашага слаўнага мiнулага, сталi вядомыя i дэталi Аршанскай бiтвы. Упершыню ў 1992 годзе падрабязны артыкул пра Аршанскую бiтву апублiкаваў у часопiсе "Спадчына" доктар гiстарычных навук, прафесар Унiверсiтэта культуры
i мастацтваў Анатоль ГРЫЦКЕВIЧ. Размову з Анатолем Пятровiчам пачынаю са шчырага здзiўлення:

Канстанцiн АстрожскiЯк можна перамагчы ў тры разы большае войска?!

— Гэта можна патлумачыць некалькiмi фактарамi, — тлумачыць прафесар Грыцкевiч. — Перш за ўсё я паставiў бы патрыятызм беларускiх войнаў, беларускiх рыцыраў, беларускiх баяраў, якiя складалi пераважную большасць войска нашага ваяводы Канстанцiна Астрожскага. Бо большасць войска складалi беларусы — з 30 тысяч ваяроў толькi 4000 складалi палякi. Астанiя — "падцягвалiся ў Бярэсцi", некаторыя далучылiся ў Барысаве, дзе знаходзiўся сам вялiкi князь Жыгiмонт, дзе была ягоная стаўка.

— А ў чым выяўляўся патрыятызм, якi дапамог перамагчы?

— Лепш за ўсё пра гэта напiсаў гiсторык Мацей Стрыйкоўскi. Ён прыводзiць словы выступленняў Канстанцiна Астрожскага перад бiтвай i ў час бiтвы. Там Астрожскi заклiкае рыцараў: "Успомнiце вашых бацькоў, дзядоў! Змагайцеся за славу сваёй зброi..." А потым, калi быў ужо такi момант напружаны, ён нават звярнуўся да войска: "Сынкi, змагайцеся — я сам з шабляй iду наперад!.." Так нязвыкла! А ён жа быў стары, яму было 54 гады — а "сынкам" было па 20—25, можа, 30... Такая вось iдэйная падрыхтоўка. Акрамя таго, перад Аршанскай бiтвай, як было прынята ў той час, ва ўсiм войску Канстанцiна Астрожскага былi праваслаўныя малебны. Невялiкая частка ваяроў была каталiкамi — i ксяндзы таксама малiлiся... Далей, у перамозе трэба падкрэслiць вопыт беларускiх ваяроў, якiя да таго часу змагалiся i з татарамi, i з маскоўцамi, i з крыжакамi...

— Анатоль Пятровiч, iм жа было па 20 гадоў — якi там можа быць вопыт?..

— Дык яны ж ад 15—16 гадоў пачыналi ваяваць!..

"Астрожскi ведаў маскоўскае войска, бо сам некалi там служыў"

— Якiя бiтвы папярэджвалi Аршанскай? Дзе нашыя войны маглi патрэнiравацца?

— Былi дробныя сутычкi войскаў Астрожскага з маскоўцамi на рацэ Бобр, ля Смаленска... Але такiх вялiкiх, як Аршанская, не было.

— Адкуль у Канстанцiна Астрожскага ўзялося столькi майстэрства i вайсковай хiтрасцi?

— Па-першае, гэта безумоўны вайсковы талент. Жыгiмонт не наважыўся б сам з такiмi маленькiмi сiламi весцi войска ў бой, таму на чале i стаў Астрожскi. Ён ведаў, як ваяваць, ведаў маскоўскае войска — бо некаторы час, калi быў ваеннапалонным, нават служыў у гэтым войску. Iван III узяў яго ў палон, а Васiль III прызначыў яго камандуючым аховаю паўднёвай мяжы Расiйскай дзяржавы ад татараў. Астрожскi служыў-служыў, а потым уцёк. I яго нават не схапiлi, таму што заехаў у царкву памалiцца. Пакуль ён малiўся, пагоня праляцела мiма. А яму падказалi, што тут была маскоўская пагоня — ён паехаў iншым шляхам i прыехаў дадому.

— Анатоль Пятровiч, мы маем унiкальную сiтуацыю: i сёння месца Аршанскай бiтвы выглядае гэтак жа, як 495 гадоў таму. Цi можна на натуры аднавiць схему бiтвы?

— Дняпро у тым месцы выгiнаецца i ўтварае такi паўвостраў, дзе з трох бакоў — вада. Астрожскi спецыяльна паставiў войска ў гэтую адтулiну. Яны ведалi — за iмi Дняпро, вельмi круты бераг, адступаць i ўцякаць няма куды. Хоць уцякалi з поля бою тады вельмi рэдка — калi пагоня не заб'е, то пасля маёнтак адбяруць... У лясочку на ўскрайку Астрожскi паставiў сваю артылерыю, схаваўшы iх у кустоўi. Пяхота таксама была схаваная ў лесе. Тое, што ворагi не пабачылi артылерыю, было прыкрыццём, каб заманiць маскоўскую коннiцу i разграмiць яе. Што i было зроблена. Калi маскоўскае войска рушыла на нашае, Астрожскi iмiтаваў адступленне, прычым амаль панiчнае. Ворагi ўзрадавалiся ды, парушыўшы сваё пастраенне, кiнулiся даганяць "уцекачоў". У гэты момант "уцекачы" расступiлiся, прапусцiўшы ворагаў да Дняпра, а самi замкнулi кола. Грымнула нашая артылерыя — i ў пярэднiх маскоўскiх коннiкаў, i ў заднiх. Заднiя думаюць, што пярэднiх ужо няма, а пярэднiя бачаць, што i заднiх ужо б'юць!.. Гэта быў спецыяльны эфект, каб заблытаць працiўнiка — i гэта выратавала беларускае войска. Яшчэ адзiн фактар, якi нам дапамог — гэта супернiцтва мiж маскоўскiмi ваяводамi. Чаляднiн i князь Булгакаў-Голiца — кожны з iх меў пароўну войска, i кожны хацеў разграмiць працiўнiка сам, каб выслужыцца перад Вялiкiм князем. Таму, калi наступалi на адно крыло, другое вяло бой нехаця, можна сказаць. А калi ўжо адбылася наша перамога, тады ўжо уцякалi разам абодва крылы маскоўскага войска. Дарэчы, маскоўскае войска на гэтую бiтву нават не ўзяла з сабой артылерыю — настолькi былi ўпэўненыя ў перамозе!..

Глеб ЛАБАДЗЕНКА.

Фота аўтара, iлюстрацыi
з кнiгi "Краiна Беларусь".
 
 

Юры Бохан: "Калi б не Аршанская бiтва, не было б беларусаў"

 

Меркаванне вядучага навуковага супрацоўнiка Iнстытута гiсторыi Акадэмii навук Беларусi

У iнстытуце гiсторыi НАН Беларусi вывучэнне бiтвы пад Воршай таксама займае далёка не апошняе месца. Чаму падзея 8 верасня 1514 года выклiкае такi шырокi рэзананс? Чаму Бiтва замоўчвалася ў савецкi час. Пра гэта апавядае Юры БОХАН, доктар гiстарычных навук вядучы навуковы супрацоўнiк Інстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі:

— Спадар Юры, чаму ў нядаўнiм мiнулым, Савецкiм Саюзе, можна сказаць, забывалiся на гэтую бiтву?

У iнстытуце гiсторыi НАН Беларусi вывучэнне бiтвы пад Воршай таксама займае далёка не апошняе месца. Чаму падзея 8 верасня 1514 года выклiкае такi шырокi рэзананс? Чаму Бiтва замоўчвалася ў савецкi час. Пра гэта апавядае Юры БОХАН, доктар гiстарычных навук вядучы навуковы супрацоўнiк Інстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі:
 

— Бiтва пад Оршай — гэта бiтва, дзе варагавалi памiж сабой прадстаўнiкi братнiх рэспублiк (калi казаць пра СССР), i даваць ацэнку гэтай бiтве было вельмi складана. Бо калi выстаўляць i вывучаць гэтую бiтву, дык абавязкова трэба было даваць пэўныя ацэначныя катэгорыi: хто напаў, хто перамог, чаму перамог, — i таму, напэўна, лiчылi, што на гэтую бiтву лепш увогуле не звяртаць увагi.

— Сёння мы ўжо маем пакаленне беларусаў, для якiх Расiя — братняя, Саюзная дзяржава. ЯК патлумачыць iм, што пяць стагоддзяў таму мы ваявалi мiж сабой?

— Вядома, што Расiйская Федэрацыя — адзiн з нашых найбуйнейшых стратэгiчных партнёраў. I ў сувязi з гэтым, напэўна, у адносiнах з Расiяй мы будзем грунтаваць увагу на больш прыязных узаемаадносiнах... Заўсёды палiтыкi павiнны ведаць, што акцэнтаванне пэўных момантаў будзе цягнуць за сабой не зусiм пажаданыя рэчы. З iншага боку, вядома ж, такiя моманты, як бiтва пад Оршай, не павiнны быць забытымi. Для нас жа гэтая падзея ўвогуле лёсавызначальная, бо, калi б не яна, калi б беларусы тады не перамаглi, дык ВКЛ увогуле знiкла б з аблiчча Еўропы. Калi гэтай краiны не стала, то спынiлiся б працэсы фармiравання беларускай народнасцi, а, значыць, не было б беларусаў. I тут мы павiнны разумець: мы за iснаванне беларускай нацыi альбо не?!. I падаецца, усе такiя моманты варта разглядаць з гэтага жа пункту гледжання!

— Я ведаю, што вы спецыялiзуецеся на зброi. Цi былi якiя, так бы мовiць, навiнкi вайсковага ўзбраення ў нашай армii?

— Ну, казаць пра тое, што ў той час выкарыстоўвалiся нейкiя навiнкi, невядомыя дагэтуль, бадай, немагчыма. Але характэрна, што Вялiкае Княства Лiтоўскае адчувала больш моцны заходнееўрапейскi ўплыў: там была i цяжкая кавалерыя, выкарыстоўвалася i конская бранiроўка, гусарскiя палкi. У маскоўскага войска, скажам так, усяго гэтага не было, бо яно мела больш традыцыйнага тыпу армiю, што было больш характэрна для Усходу. Хоць, трэба сказаць, у Масквы была вельмi моцная артылерыя (дзякуючы чаму ёй i ўдалося ўзяць Смаленск). Але цiкава, што тут таксама ёсць заслуга беларусаў: Мiхал Глiнскi, былы гетман Вялiкага Княства Лiтоўскага, знакамiты пераможца пад Клецкам, прыклаў намаганнi ў найманнi чэшскiх артылерыстаў у расiйскую армiю...

Мiкола ТАМАШЭВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння спаўняецца 495 гадоў з дня слаўнай перамогi беларускiх ваяроў — Бiтвы пад Оршай Сёння, 8 верасня адзначаецца 495 гадоў з дня Аршанскай бiтвы — найбольш слаўнай перамогi ў гiсторыi беларускiх ваяроў. 30 тысяч ваяроў Вялiкага Княства Лiтоўскага блiскуча перамаглi амаль ўтрая большае войска Маскоўскага княства — 80 тысяч жаўнераў!.. Гэтую бiтву старанна замоўчвалi ў савецкi час — як жа так, адна "савецкая краiна" некалi ваявала з iншай!?
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика