Касулi за... 42 мiльёны
07.09.2009
—
Новости Общества
|
Жыхар Пiнска ноччу каля в. Альшанка застрэлiў дзве еўрапейскiя казулi, хоць дазволу
на адстрэл не меў.А цяпер браканьеру давядзецца выплацiць дзяржаве штраф у памеры
42 000 000 рублёў.
За ўсё трэба плацiць! Брэсцкi прадпрымальнiк запрасiў да сябе на кватэру па вул.
Крывашэiна дзвюх няпоўнагадовых вучанiц СШ, якiя знаходзiлiся ў яго з 11 гадзiн
ранiцы да ночы. А затым адпрымальнiк заявiў у мiлiцыю, што нехта ў яго ўкраў залаты
ланцужок на паўмiльёна. Вучанiц затрымалi. Толькi што няпоўнагадовыя рабiлi да
ночы ў 43-гадовага мужчыны?
Карова ўспудзiлася — гаспадыня
У Баранавiцкай бальнiцы памерла 75-гадовая жанчына з
Гаспадыня вечарам пайшла даiць сваю карову. Рагуля па нейкая прычыне ўспудзiлася i цяжка траўмавала жанчыну. У бальнiцы параненая праляжала 24 днi. Сымон Свiстуновiч. Загiнуў
Работнiк аднаго будаўнiчага трэста Мiнска смяротна траўмаваны пры падзеннi ў калектарны калодзеж у Ленiнскiм раёне сталiцы. Як паведамiлi рэдакцыi ў РАУС Ленiнскага раёна горада, здарэнне адбылося на вулiцы Маякоўскага, дзе брыгада рабочых ажыццяўляла рэканструкцыю моста цераз раку Лошыцу. У гэты вечар, пасля працоўнага дня, будаўнiкi адпачывалi ў вагончыку, дзе i распiвалi спiртное. Адзiн з iх пакiнуў бытоўку, каб падыхаць свежым паветрам, але ў вынiку трапiў у калектарны калодзеж i загiнуў. Зараз пракуратура раёна сталiцы ажыццяўляе праверку па факце гiбелi будаўнiка. Сяргей ПАЛІНIН. Любiў каву
23-гадовы брастаўчанiн. Таму ў краме "Брэст-сэрвiс" на ўскраiне горада ўкраў 5 бутэлек каньяку i 12 бляшанак кавы. Але неўзабаве быў затрыманы нарадам "Аховы". Адказнасць грамадзянiну пагражае сур'ёзная, тым болей, што ён ужо меў праблемы з законам з-за крадзяжу. Яна СВЕТАВА. Свайго ж хапае! На аўтамагiстралi каля в. Чарняны Маларыцкага раёна памежнiкi i мiлiцыянеры затрымалi "Мазду-323", на якой жыхар Мiнска перавозiў трыкатажныя вырабы i абутак. На iмпартны тавар коштам больш як 72 млн рублёў дакументаў не было. У гэтым жа раёне, але каля
Узяў i прадаў Сустрэлiся два жыхары Брэста, каб аформiць здзелку — адзiн прадаваў "Мерседэс", а другi купляў. Пакупнiк шляхам ашуканства завалодаў аўтамашынай коштам 10 тыс. долараў, а затым па фальшывай даверанасцi прадаў яе i грошы паклаў сабе ў кiшэню. Машыну знайшлi, а ашуканца... не. Злашчасная перадача Непадалёк ад Брэста знайшлi мёртвага механiзатара ААТ "Будтрэст". Пры запуску рухавiка пагрузчык стаяў на перадачы. Рухавiк завёўся i пагрузчык наехаў на 45-гадовага механiзатара. Утапiўся? У мелiярацыйнай канаве, якая знаходзiцца побач з в. Аснежыцы Пiнскага раёна, знайшлi труп пастуха ААТ "Аснежыцкае". Нiякiх прыкмет гвалту на целе мёртвага не выяўлена. Вядзецца праверка. Сымон Свiстуновiч. Падзяка за службу
У аддзеле Дэпартамента аховы Кастрычнiцкага раёна Магiлёва ва ўрачыстых абставiнах атрымалi афiцыйныя падзякi чатыры супрацоўнiкi. Капiтана мiлiцыi Аляксандра Сiдарэнку, маёра Вiталя Церашкова, прапаршчыка Юрыя Карабоўскага i сяржанта Дзянiса Нiкалаенку адзначылi за вяртанне сельскай гаспадарцы амаль тоны скрадзенай з поля бульбы i затрыманне зладзеяў. 23 жнiўня ўначы ў аддзел аховы паступiла iнфармацыя ад вартаўнiка фiрмы "Вейна" пра тое, што нейкiя людзi на полi самавольна капаюць бульбу. Група затрымання разам са службовым сабакам спынiла "харчовы абоз" — дзве фурманкi з 25 мяхамi бульбы, а потым затрымалi i шасцярых удзельнiкаў несанкцыянаванай копкi, якiя разбеглiся ўначы. За аператыўныя дзеяннi супрацоўнiкi аховы атрымалi падзякi ад начальнiка Магiлёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Аляксандра Ракусава i кiраўнiцтва фiрмы "Вейна". Iлона Iванова. Парушальнiку — грамадскiя работы За незаконную здабычу рыбы ў перыяд забароны на яе лоўлю, здзейсненую паўторна на працягу года, мiнскi гарадскi суд прызначыў браканьеру пакаранне ў выглядзе грамадскiх работ тэрмiнам на 240 гадзiн. За падобнае правапарушэнне i нанясенне прыродным рэсурсам урону ў буйным памеры па рашэннi Рагачоўскага суда iншы аматар "рыбалкi" мусiць заплацiць штраф у памеры 3,5 мiльёна рублёў, а таксама кампенсаваць урон на суму, большую за 3,1 мiльёна рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА. |