Выпiў i... даездзiўся. 21.by

Выпiў i... даездзiўся

07.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мiнску ў дарожна-транспартнае здарэнне трапiў 30-гадовы кiроўца, у крывi якога было выяўлена 2,84 (!) прамiле алкаголю.

Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, нецвярозы кiроўца "Фальксвагена-Пасата" наляцеў на "перашкоду" на вулiцы Ляшчынскага каля васьмi гадзiн вечара. Спрабуючы абагнаць аўтамабiль, якi рухаўся ў спадарожным напрамку, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху i ўехаў у прыпаркаваны "Мерседэс-Бэнц". Апошняе аўто, дарэчы, ад удару зрушылася i пашкодзiла мiкрааўтобус "Мерседэс". У гэтым здарэннi пацярпеў 29-гадовы пасажыр "рызыкоўнага" кiроўцы, якi змешчаны ў бальнiцу.

Iгар ГРЫШЫН.

Чаму не захацела жыць?

Трывожны званок паступiў у Вiцебску па тэлефоне "101": у рацэ Дзвiна — жанчына. Было гэта каля чатырох гадзiн дня.

Калi выратавальнiкi пад'ехалi па выклiку ў самы цэнтр горада, у раён парка iмя Калiнiна, убачылi ў вадзе цела, якое плыло па цячэннi. Два выратавальнiкi кiнулiся ў ваду i пры дапамозе спецыяльнага абсталявання выцягнулi жанчыну. Спрабавалi ёй дапамагчы, але было ўжо позна. Знайшлiся людзi, якiя бачылi, што нейкая жанчына гадоў 50—60 на выгляд уваходзiла ў ваду ў месцы упадання ракi Вiцьба ў Заходнюю Дзвiну. Што здарылася ў яе жыццi, чаму больш не захацела жыць?

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Кармы загарэлiся самi?

З ААТ "Рудакова" Вiцебскага раёна а сёмай гадзiне ранiцы паведамiлi ў аварыйную службу пра тое, што гарыць сенасховiшча ў вёсцы Ноўка.

Калi пажарныя прыбылi на месца здарэння, убачылi, што гарыць сена на плошчы 100 квадратных метраў унутры металiчнага каркаснага сенасховiшча. Плошча самога сховiшча, пабудаванага летась, — 1500 квадратных метраў. У складзе было назапашана — 216 тон сена i 187 тон саломы.

Даволi хутка пажар лiквiдавалi. У вынiку агнём былi знiшчаны толькi 10 тон сена. Мяркуецца, што прычына пажару — бiялагiчнае самаўзгаранне кармоў (захоўванне сена з павышанай вiльготнасцю). Папярэднюю матэрыяльную страту ацанiлi ў 870 тысяч рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў дарожна-транспартнае здарэнне трапiў 30-гадовы кiроўца, у крывi якога было выяўлена 2,84 (!) прамiле алкаголю. Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, нецвярозы кiроўца "Фальксвагена-Пасата" наляцеў на "перашкоду" на вулiцы Ляшчынскага каля васьмi гадзiн вечара. Спрабуючы абагнаць аўтамабiль, якi рухаўся ў спадарожным напрамку, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху i ўехаў у прыпаркаваны "Мерседэс-Бэнц".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика