Бабiна лета будзе валадарыць да выхадных. 21.by

Бабiна лета будзе валадарыць да выхадных

08.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым тыднi чакаецца спакойнае сонечнае надвор'е без ападкаў, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У сераду 20—26 цяпла. У чацвер уначы 7—13, удзень — 20—25 градусаў. У пятнiцу захаваецца сонечнае надвор'е. Уначы 7—14, удзень 18—24. У асобных раёнах у суботу i нядзелю чакаюцца невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Крыху пахаладае. У выхадныя ўначы 6—13, удзень у суботу 16—22, у нядзелю 14—20.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у першы дзень наступнага тыдня да нас завiтаюць паўночныя вятры i стане яшчэ крыху халадней. Удзень у панядзелак чакаецца тэмпература ў межах 12—18 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi чакаецца спакойнае сонечнае надвор'е без ападкаў, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика