Лаўроў аспрэчыў паведамленнi аб ракетных комплексах С-300 на борце Арктык Сi. 21.by

Лаўроў аспрэчыў паведамленнi аб ракетных комплексах С-300 на борце Арктык Сi

08.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнiстр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявiў, што iнфармацыя аб перавозцы на борце сухагруза "Арктык Сi" расiйскiх зенiтна-ракетных комплексаў С-300 не адпавядае рэчаiснасцi.

"Наконт С-300 на борце сухагруза "Арктык Сi" — гэта абсалютная няпраўда", — заявiў журналiстам кiраўнiк расiйскага МЗС.

Расiя ўвайшла ў тройку сусветных лiдараў па крызiсным абвале ВУП

Эканомiка Расii заняла другое месца ў рэйтынгу краiн, якiя больш за ўсiх пацярпелi ад эканамiчнага крызiсу. Да такой высновы прыйшлi ў нямецкiм DеkаBаnk, параўнаўшы максiмальны квартальны рост ВУП у 30 краiнах свету да наступлення рэцэсii з максiмальным квартальным падзеннем падчас рэцэсii, пiша газета Wеlt.

У Расii гэты паказчык апынуўся на ўзроўнi 11 працэнтаў. Горш справы iдуць толькi ў Турцыi, дзе ВУП знiзiўся на 14,2 працэнта. У пяцёрку лiдараў рэйтынгу таксама трапiлi Сiнгапур (9,9 працэнта), Мексiка (8,8 працэнта) i Японiя (8,3 працэнта).

Даследаванне паказала, што больш за ўсё ад крызiсу пацярпелi краiны, якiя развiваюцца, а не развiтыя краiны.

Ва Украiне забароняць крэдыты
ў доларах i еўра

Нацыянальны банк Украiны прыняў рашэнне цалкам забаранiць ва Украiне валютнае крэдытаванне, пiша газета "Камерсант-Украiна" са спасылкай на крынiцу ў фiнансавым рэгулятары.

Новаўвядзенне закране не толькi прадпрыемствы, але i грамадзян Украiны. Пры гэтым на час пераходнага перыяду НБУ мае намер захаваць некаторыя вiды валютнага крэдытавання, але потым будуць забароненыя i яны. Дата, з якой пачне дзейнiчаць забарона, пакуль невядомая.

Нагадаем, з чэрвеня Вярхоўная Рада Украiны забаранiла фiзасобам браць валютныя крэдыты, за выключэннем безнаяўнай формы для аплаты лячэння i навучання за мяжой.

На амерыканскiх ваенных базах
у Афганiстане ўвялi сухi закон

Камандуючы каалiцыйнымi сiламi ў Афганiстане генерал Стэнлi Маккрыстал забаранiў амерыканскiм вайскоўцам ужываць алкаголь.

Рашэнне аб увядзеннi сухога закона было прынятае пасля таго, як генерал не змог звязацца са сваiмi падначаленымi, якiя пакутавалi ад пахмелля пасля вечарынкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявiў, што iнфармацыя аб перавозцы на борце сухагруза "Арктык Сi" расiйскiх зенiтна-ракетных комплексаў С-300 не адпавядае рэчаiснасцi. "Наконт С-300 на борце сухагруза "Арктык Сi" — гэта абсалютная няпраўда", — заявiў журналiстам кiраўнiк расiйскага МЗС.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика