.... 21.by

...

08.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе цырульнi вiцебскага акцыянернага таварыства "Свет паслуг+" у сусветны дзень прыгажосцi 9 верасня сваiх першых i пяцiдзесятых клiентаў будуць абслугоўваць бясплатна. А каб засведчыць на памяць усю тую прыгажосць фотастудыi бясплатна сфатаграфуюць сваiх першых i пяцiдзесятых клiентаў.

Вучань 10 класа адной з мiнскiх школ разам з сябрамi спрабаваў украсцi ў пенсiянера аўтамабiль ВАЗ 1976 года выпуску. Падлетак быў затрыманы на месцы злачынства. Кампанiя спрабавала зрушыць з месца старэнькi ВАЗ, прыпаркаваны ў двары жылога дома па вул. Варанянскага. Ледзьве крануўшыся з месца, яны зачапiлi яшчэ адзiн аўтамабiль.

Найбуйнейшы карэйскi вытворца аўтамабiляў Kia Motors Co. адклiкае каля 16 тыс. сваiх машын. У лiк мадэляў, што адклiкаюцца, уваходзяць Carens, Carnival, Sorento и Sportage. У гэтых аўтамабiлях быў выяўлены дэфект уключэння датчыкаў стоп-сiгналу. Крыху раней Toyota Motor Co. адклiкала амаль 700 тыс. аўтамабiляў, дзе быў выяўлены дэфект прывада адкрыцця бакавога шкла.

У шведскiм градзе Гётэборг прахожы злавiў хлопчыка, якi звалiўся з 7 паверха. Шасцiгадовы хлопчык выбраўся на балкон сваёй кватэры. Вельмi хутка вiдавочцам стала зразумела, што ён упадзе. Супрацоўнiкi экстранных службаў, што прыехалi на месца здарэння, не паспелi прыняць нiякiх мераў. Хлопчык сарваўся ўнiз з вышынi, большай за 20 м. Адзiн са сведкаў паспеў падбегчы i падхапiць малога на рукi. Дзякуючы гэтаму дзiця выжыла, хоць атрымала траўмы i трапiла ў бальнiцу.

 
 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Вельмi нечакана прагучала для жыхаркi ЗША прапанова яе маладога чалавека выйсцi за яго замуж, зробленая падчас турысцкага паходу. Ад шоку жанчына ўпала са скалы. Мужчына прапанаваў сваёй сяброўцы руку i сэрца падчас узыходжання на гару. Ад нечаканасцi тая аступiлася i зляцела з абрыву, упала на камянiстую паверхню з вышынi, большай за 3 м. На некаторы час жанчына страцiла прытомнасць, але не атрымала траўмаў, небяспечных для жыцця.

Безалкагольнае вяселле з непрывычным тостам "Салодка!" згуляла ў выхадныя закаханая пара адэсiтаў. На урачыстасцi было ўсё як звычайна, аднак з меню былi выключаныя алкагольныя напоi. Замест гэтага гасцей частавалi сокамi i рознымi салодкiмi прысмакамi. Свята было незвычайным не толькi з-за таго, што гэта было першае ўкраiнскае безалкагольнае вяселле, — яно было i першае бясплатнае! На заклiк жанiха i нявесты наладзiць са свайго шлюбавання шоу адгукнулiся больш за 20 мецэнатаў. Яны забяспечылi шлюбнiкам бясплатна строi, букет для нявесты, тону соку, а адна з адэскiх гасцiнiц — нават ложак для першай шлюбнай ночы. Па ацэнцы спецыялiстаў, такое вяселле на 200 чалавек без спонсараў каштавала б не менш за $10 тыс.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi нечакана прагучала для жыхаркi ЗША прапанова яе маладога чалавека выйсцi за яго замуж, зробленая падчас турысцкага паходу. Ад шоку жанчына ўпала са скалы. Мужчына прапанаваў сваёй сяброўцы руку i сэрца падчас узыходжання на гару. Ад нечаканасцi тая аступiлася i зляцела з абрыву, упала на камянiстую паверхню з вышынi, большай за 3 м. На некаторы час жанчына страцiла прытомнасць, але не атрымала траўмаў, небяспечных для жыцця.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика