У рэйсавым аўтобусе суправаджэнне школьнiкаў настаўнiкам не прадугледжана. 21.by

У рэйсавым аўтобусе суправаджэнне школьнiкаў настаўнiкам не прадугледжана

08.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена Іванаўна Усовiч з вёскi Гатавiчы Мядзельскага раёна патэлефанавала ў рэдакцыю з наступнай нагоды. Падаецца, новы навучальны год толькi распачаўся, аднак i праблема ў бацькоў, што хвалююцца за сваiх дзетак, узнiкла практычна адразу разам з iм. Калi больш дакладна, пытанне звязана з суправаджэннем школьнiкаў.

— 24 вучнi — з першага па адзiнаццаты класы — з чатырох навакольных вёсак наведваюць сярэднюю школу № 2 у Мядзелi. Гэта недзе 17 кiламетраў. Каб дабрацца да навучальнай установы, карыстаюцца рэйсавым аўтобусам "Мядзел — Сосны". Ранiцай транспарт выпраўляецца ў рэйс ад дому адпачынку "Сосны" ў 7.40, у аўтобусе разам з дзецьмi едуць на працу дарослыя, дык можна сказаць, што школьнiкi знаходзяцца хоць бы пад такiм наглядам. А вось калi вяртаюцца дадому на 15.15, едуць фактычна адны. Вадзiцель жа не можа кантраляваць дзятву, яму за дарогай сачыць трэба, аўтобусам кiраваць. А вы ж ведаеце, што азначае такая колькасць гарэзлiвых дзяцей i падлеткаў? Iх павiнен суправаджаць педагог. Аднак школа яму праезд аплачваць не можа, а аўтатранспартнае прадпрыемства таксама не пагаджаецца або бясплатна выдаць настаўнiку праязны бiлет, або проста дазволiць без аплаты карыстацца аўтобусам. Мы тэлефанавалi ў райвыканкам з гэтай нагоды, дык лiтаральна на два днi суправаджальнiк з лiку педагогаў з'явiўся. А потым зноў знiк. А мы ж хвалюемся, што нам рабiць? Летась, напрыклад, такiх праблем у нас не было, — гаварыла Алена Iванаўна.

Па каментар мы звярнулiся ў аддзел адукацыi Мядзельскага райвыканкама. Вось што па сутнасцi пытання, зададзенага заяўнiцай, паведамiла нам яго загадчык Iрына РАГОЎСКАЯ.

— Калi падвоз школьнiкаў вядзецца транспартам аддзела адукацыi, вучняў заўсёды суправаджае педагог, якi адказвае за бяспеку дзяцей. У гэтым выпадку дзецi карыстаюцца рэйсавым аўтобусным маршрутам "Мядзел — Сосны", якi абслугоўвае наш мясцовы аўтапарк № 7. Паўтараю, гэта звычайны рэйсавы маршрут, а не, скажам, заказны. У апошнiм выпадку таксама б спатрэбiлася суправаджэнне групы дзяцей педагогам. А ў рэйсавым аўтобусе, згодна з Правiламi аўтамабiльных перавозак пасажыраў, зацверджаных у 2008 годзе, не прадугледжана такое суправаджэнне школьнiкаў да месца вучобы. Напрыклад, у самiм горадзе вучнi таксама самастойна ездзяць у школу, — сказала Iрына Валянцiнаўна.

Як удакладнiла далей суразмоўца, згаданым вышэй маршрутам карыстаюцца толькi 16 школьнiкаў. Прычым да малодшай групы належыць толькi тры з iх: па адным дзiцяцi вучацца ў першым, другiм i чацвёртым класах. Астатнiя 13 дзетак займаюцца ў 5—11 класах.

— Так, летась школьнiкаў суправаджаў настаўнiк. Аднак сёлета сiтуацыя некалькi змянiлася, найперш — з узроставай катэгорыяй вучняў, якiя карыстаюцца аўтобусным маршрутам. Ды i аплата праязных таму педагогу вялася, хутчэй, як выключэнне — з фонду матэрыяльнай дапамогi. Падавалася б, сродкi не вялiкiя, але, пагадзiцеся, нават такiя грошы можна выдаткоўваць з большай карысцю для навучальнай установы i самiх дзетак, — патлумачыла далей загадчык аддзела адукацыi Мядзельскага райвыканкама Iрына Рагоўская. — А аўтапарк таксама не можа бясплатна даваць настаўнiку праязныя бiлеты, паколькi такi крок не прадугледжаны нарматыўнымi дакументамi, што рэгламентуюць яго працу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алена Іванаўна Усовiч з вёскi Гатавiчы Мядзельскага раёна патэлефанавала ў рэдакцыю з наступнай нагоды. Падаецца, новы навучальны год толькi распачаўся, аднак i праблема ў бацькоў, што хвалююцца за сваiх дзетак, узнiкла практычна адразу разам з iм. Калi больш дакладна, пытанне звязана з суправаджэннем школьнiкаў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика