Вясельны i пахавальны. 21.by

Вясельны i пахавальны

08.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыццё i смерць заўсёды крочаць побач, славяне здавён плялi вянкi з траў, кветак, хвойных раслiн тым, хто адыходзiў у iншы свет, свет продкаў. Летам у пахавальным вянку былi пераважна жывыя кветкi i травы, зiмой — хвойныя раслiны, засушаныя травы, папяровыя кветкi, стужкi. Звычайна, плялi два вянкi: адзiн надзявалi на галаву нябожчыку, другi клалi ў труну да моманту пахавання i потым пакiдалi на могiлках (гэта старажытная традыцыя iснуе i сёння), павязваючы на надмагiльны крыж.

   Як адзiн з галоўных вызначальных атрыбутаў, вянок выкарыстоўваецца i ў вясельнай абраднасцi. Вянок нявесты стаў сiмвалам яе дзявоцкасцi, цнатлiвасцi. Замужнiя жанчыны вянкоў не насiлi, не надзявалi на галаву вянкоў i тыя жанчыны, якiя бралi шлюб другi раз. Не мела права надзяваць вянок на вяселлi тая дзяўчына, якая страцiла цнатлiвасць да замужжа. У народзе так i казалi <І>"Згубiла (або страцiла) свой вянок" .

   Вясельны вянок плялi як з жывых, так i са штучных кветак (папяровых, зробленых з накрухмаленай тканiны), упрыгожвалi рознакаляровымi, пераважна чырвонымi стужкамi.

   Вянок, якi меў форму круга, пакiдаў адкрытай толькi цемянную частку галавы. Таму спачатку галаву накрывалi спецыяльнай "тонкабранай тканiнай" або "вэлюмам", а потым надзявалi вянок. Але перш чым апрануць вянок на галаву нявесты, паўсюдна праводзiлi абрад, калi дзявочую касу распляталi i запляталi дзве касы, якiя таксама ўказвалi на новы статус нявесты.

   У час вяселля надыходзiў пэўны момант, калi з галавы нявесты здымалi вянок — сiмвал дзявоцкасцi, i надзявалi (павязвалi) галаўны ўбор замужняй жанчыны — хустку. Трэба адзначыць, што ў залежнасцi ад рэгiянальных традыцый i звычаяў, вянок з галавы нявесты здымалi перад першай шлюбнай ноччу, пасля ночы, пасля падзелу вясельнага каравая ў хаце жанiха. Часцей за ўсё гэта рабiлi жанчыны, звычайна свякроўка, у паўднёвых рэгiёнах — мужчыны (свёкар, кум, сват, дзевер). Затым зноў-такi сват цi шафер мералi вянок незамужнiм дзяўчатам. Лiчылася, якая з дзяўчат першай пасля нявесты надзене яе вянок, тая раней за астатнiх возьме шлюб.

   Але i пасля вяселля рытуальныя дзеяннi з удзелам вясельнага вянка i фаты не заканчвалiся: вясельны вянок клалi пад пярыну ў першую шлюбную ноч цi зашывалi ў падушку нявесты; або распляталi яго стужкi i кветкi i ўпрыгожвалi iмi абразы ў "чырвоным" куце.

   Крадзеж вясельнага вянка цi вэлюма прадказваў бяду, хуткае расстанне, бясплоднасць, хваробы дзяцей. Цiкавы факт: у Сербii нявеста насiла вясельны вянок на працягу 40 дзён пасля вяселля, каб не застацца бясплоднай, а часам не здымала яго да моманту цяжарнасцi цi самiх родаў першынца.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё i смерць заўсёды крочаць побач, славяне здавён плялi вянкi з траў, кветак, хвойных раслiн тым, хто адыходзiў у iншы свет, свет продкаў. Летам у пахавальным вянку былi пераважна жывыя кветкi i травы, зiмой — хвойныя раслiны, засушаныя травы, папяровыя кветкi, стужкi. Звычайна, плялi два вянкi: адзiн надзявалi на галаву нябожчыку, другi клалi ў труну да моманту пахавання i потым пакiдалi на могiлках (гэта старажытная традыцыя iснуе i сёння), павязваючы на надмагiльны крыж.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика