Цэнавая раўнавага працягнецца да зiмы?. 21.by

Цэнавая раўнавага працягнецца да зiмы?

09.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рынак жылля

Ужо трэцi тыдзень запар на сталiчным другасным рынку жыллёвай нерухомасцi назiраецца павелiчэнне актыўнасцi патэнцыяльных пакупнiкоў кватэр. Эксперты рынку адзначаюць, што менавiта ў вераснi цэны на другаснае жыллё ў сталiцы трапiлi ў фазу стабiлiзацыi. Тым не менш, за апошнi тыдзень сярэднi кошт прапановы квадратнага метра аднапакаёвых кватэр у Мiнску падаражэў на 3 долары.

 

Павялiчыўся попыт на лiквiдныя аднапакаёўкi

Цяпер у сталiцы выстаўлены на продаж каля 10 тысяч розных варыянтаў кватэр. Гэта, бадай, самая вялiкая па колькасцi аб'ектаў прапанова жылля на другасным рынку сталiцы за апошнiя 5 гадоў. Разам з тым, паводле iнфармацыi кiраўнiка агенцтва "БелТЦН", старшынi савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалая Прасталупава, з першых дзён восенi на другасным жыллёвым рынку сталiцы пачалi з'яўляцца новыя "iгракi" з грашыма. Галоўным чынам, жыллём у сталiцы пачалi цiкавiцца жыхары сярэднiх i буйных гарадоў нашай краiны. У гэтым выпадку сярод спецыялiстаў агенцтваў нерухомасцi iснуе меркаванне, што кватэры набываюцца бацькамi новых студэнтаў, каб кардынальна вырашыць жыллёвае пытанне сваiм дзецям на час вучобы. Часам такое жыллё для студэнтаў набываецца бацькамi нават у складчыну, калi грошы на кватэру iнвестуюцца з бюджэтаў дзвюх сем'яў. Такiя пакупнiкi жылля ўпэўнены, што яны такiм чынам не толькi зэканомяць сродкi на арэндзе, але яшчэ атрымаюць i прыбытак, бо праз 5 гадоў кватэры ў Мiнску павiнны зноў падаражэць.
 

З iншага боку, сталiчнай жыллёвай нерухомасцю сёння пачалi цiкавiцца i прыватныя iнвестары з Расii, Украiны i Казахстана. Разлiк тут ставiцца на тое, што сярэднiя па якасцi кватэры ўжо амаль дасягнулi свайго мiнiмальнага кошту. У гэтых выпадках жыхарамi iншых гарадоў Беларусi i замежнiкамi купляюцца не самыя танныя кватэры, а лiквiдныя аднапакаёўкi ў спальных раёнах побач з метро. Такiя перспектыўныя аднапакаёвыя кватэры набываюцца сёння па кошце 45—50 тысяч долараў.

Патанненне спынiлася канчаткова?

У першай дэкадзе верасня сярэднi кошт квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр у Мiнску склаў 1396 долараў, а сярэднi кошт прапановы аднапакаёўкi — 50,6 тысячы долараў. Разам з тым, рэальны кошт продажу квадратнага метра такiх кватэр складае 1300 долараў. Самымi таннымi аднапакаёвымi кватэрамi з'яўляюцца невялiкiя жылыя памяшканнi ў старых пяцiпавярховых дамах Заводскага раёна i маласямейкi ў Шабанах. Такiя кватэры магчыма набыць сёння за 37—40 тысяч долараў, у iх кошт квадратнага метра вагаецца ад 1200 да 1300 долараў.

Самая масавая прапанова iснуе ў сегменце двухпакаёвых кватэр, сярэднi кошт квадратнага метра якiх спынiўся цяпер на мяжы 1390 долараў. Мiнiмальны цэннiк двухпакаёвых "хрушчовак" вагаецца сёння ў дыяпазоне 53—55 тысяч долараў. Сярэднi кошт стандартных двухпакаёвых кватэр дасягае да 70 тысяч долараў. Самы танны квадратны метр назiраецца ў статыстыцы прапаноў шматпакаёвых кватэр. Жыллёвы квадрат трохпакаёвых кватэр за апошнi тыдзень патаннеў яшчэ на 3 долары i каштуе зараз 1345 долараў. Маленькiя трохпакаёвыя "хрушчоўкi" ў старых пяцiпавярховых дамах з агульнай плошчай да 57 квадратных метраў каштуюць ад 55 да 60 тысяч долараў. Самы распаўсюджаны кошт прапановы трохпакаёвых кватэр вагаецца ў межах ад 70 да 85 тысяч долараў.

Новае будаўнiцтва больш не патаннее?

Згодна з каталогам сталiчнага часопiса "Кватэра", цяпер у Мiнску пакупнiкам прапануюцца кватэры больш чым у 60 новых дамах i ў дамах, якiя будуць узведзены ў найблiжэйшы год цi два. Кватэры ў такiх дамах прадаюцца без апрацоўкi. Самы дарагi квадратны метр тут прапануецца ў цагляных, цагляна-блочных, маналiтных i маналiтна-блочных дамах — ад 1200 да 1500 долараў. Жыллёвы квадрат панэльнага дома, якi мяркуецца здаць у эксплуатацыю да 2011 года, будзе каштаваць ад 950 да 1150 долараў. Спецыялiсты ўпэўненыя, што сёння на першасным рынку жылля ўсталяваўся амаль мiнiмальны цэннiк па кошце камерцыйнага жылля. Прапанаваць клiентам больш таннае жыллё iнвестарам будзе проста немэтазгодна, аднак... Днямi выканаўца абавязкаў старшынi камiтэта будаўнiцтва i iнвестыцый сталiчнага гарвыканкама Мiкалай Бутрым паведамiў, што ў Мiнску прыкладна 950 кватэр у жылых дамах, што будуць пабудаваны ў другiм паўгоддзi, на сёння не маюць патэнцыяльных уладальнiкаў. Гэта датычыцца кватэр вялiкiх плошчаў у камерцыйных дамах. Хутчэй за ўсё, па iснуючым цэннiку прадаць iх будзе вельмi цяжка. Магчыма спрагназаваць, што частка кватэр з вялiкiмi плошчамi будзе прадавацца па таннейшым кошце праз жыллёвыя аўкцыёны.

Разам з тым, начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль лiчыць, што сабекошт будаўнiцтва жылля ў наступным годзе будзе плаўна, але абавязкова павялiчвацца.

Цэны "замарозяцца" да студзеня

Сёння на першасным i другасным жыллёвых рынках сталiцы пачынае ўсталёўвацца стабiлiзацыя цэнаў, лiчыць Мiкалай Прасталупаў. Паводле прагнозаў спецыялiста, у найблiжэйшыя 3—4 месяцы рэальны кошт квадратнага метра жылля на другасным рынку будзе трымацца ў межах 1300 плюс-мiнус 50 долараў. Як будуць развiвацца падзеi ў жыллёвым сектары пасля новага года — залежыць ад многiх фактараў. Напрыклад, ад таго, па якiм кошце будзе набываць энерганосьбiты наша краiна ў Расii, а ад гэтага залежыць сабекошт будаўнiцтва жылля. Цэны на жыллё будуць рэагаваць i на крэдытную палiтыку банкаў, якiя сёння слаба крэдытуюць менавiта набыццё кватэр.

Сяргей КУРКАЧ.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо трэцi тыдзень запар на сталiчным другасным рынку жыллёвай нерухомасцi назiраецца павелiчэнне актыўнасцi патэнцыяльных пакупнiкоў кватэр. Эксперты рынку адзначаюць, што менавiта ў вераснi цэны на другаснае жыллё ў сталiцы трапiлi ў фазу стабiлiзацыi. Тым не менш, за апошнi тыдзень сярэднi кошт прапановы квадратнага метра аднапакаёвых кватэр у Мiнску падаражэў на 3 долары.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика