Школьнiкi будуць здаваць залiк па ПДР
14.09.2009
—
Новости Общества
|
Мiнiстэрства адукацыi зацвердзiла спецыяльную праграму па вывучэннi правiлаў дарожнага руху, распрацаваную Дзяржаўтаiнспекцыяй МУС Беларусi. Пачынаючы з верасня "дарожная грамата" даводзiцца да выхаванцаў дзiцячых садкоў, школьнiкаў, студэнтаў, людзей працоўнага ўзросту i пенсiянераў з улiкам iх узросту. — Праводзiць заняткi будуць супрацоўнiкi ДАI разам з дасведчанымi педагогамi адзiн раз на месяц, — кажа старшы iнспектар УДАI МУС Станiслаў САЛАВЕЙ. — Пры правядзеннi заняткаў для кожнай узроставай катэгорыi рэкамендуецца прымяняць iндывiдуальны падыход. Калi ў дзiцячым садку вiтаюцца гульнявыя формы навучання — пераходзiць дарогу маленькiх дзетак вучыць мiлiцыянер, пераапрануты ў казачнага героя, — то для вучняў старэйшых класаў найбольш актуальная тэма скутараў i матацыклаў. Згадзiцеся, складана на пальцах растлумачыць ПДР, для гэтага ў нас ёсць вiдэаролiкi, плакаты, падручнiкi. Частку заняткаў плануецца правесцi ўласна на дарозе. Прадмет па вывучэннi Правiлаў дарожнага руху, як i раней уваходзiць у склад "Асновы бяспекi жыццядзейнасцi". Толькi зараз на вывучэнне ПДР выдзяляецца больш часу i, каб дзецi больш адказна ставiлiся да новаўвядзення, вучням 2-9 класаў па вынiках навучання давядзецца здаваць залiкi. — Новая праграма, у прыватнасцi, для школьнiкаў, аптымальная, — лiчыць дырэктар сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 37 Цэнтральнага раёна горада Мiнска Уладзiмiр МУХА. — Але толькi пры правiльнай падачы. Адна справа зрабiць запiс у журнале, iншая — данесцi iнфармацыю да вучня. Мы даверылi праводзiць урокi дасведчанаму педагогу з аўташколы ТАА "Будвертыкальiнвест", з якой мы ўжо даўно сябруем. Я лiчу, што спецыялiст зробiць гэта больш якасна, чым настаўнiк, якi нават не мае пасведчання кiроўцы. Галоўная мэта абучэння дзяцей — як мага раней прывiць навыкi бяспечных паводзiнаў на дарозе, бо ўзровень дзiцячага траўматызму па-ранейшаму высокi. Сёлета ў ДТЗ у Беларусi загiнула 29 дзяцей, 441 атрымалi траўмы. Надзея ДРЫЛА. Фота аўтара. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |