Чароўны трусiк едзе ў Кiеў
14.09.2009
—
Новости Общества
|
(Заканчэнне.
Ад Беларусi на дзiцячым конкурсе "Еўрабачанне-2009" будзе выступаць 13-гадовы Юра Дземiдовiч з Мiнска. На прэс-канферэнцыi пасля фiналу нацыянальнага адбору Юра расказаў пра свае планы, а яго мама — пра тое, з чаго пачынаўся музычны шлях сына. — Юра, ты выконваеш i акадэмiчны спеў, i эстрадны. Дзе больш хвалявання? Ад Беларусi на дзiцячым конкурсе "Еўрабачанне-2009" будзе выступаць 13-гадовы Юра Дземiдовiч з Мiнска. На прэс-канферэнцыi пасля фiналу нацыянальнага адбору Юра расказаў пра свае планы, а яго мама — пра тое, з чаго пачынаўся музычны шлях сына. — Юра, ты выконваеш i акадэмiчны спеў, i эстрадны. Дзе больш хвалявання? Ад Беларусi на дзiцячым конкурсе "Еўрабачанне-2009" будзе выступаць 13-гадовы Юра Дземiдовiч з Мiнска. На прэс-канферэнцыi пасля фiналу нацыянальнага адбору Юра расказаў пра свае планы, а яго мама — пра тое, з чаго пачынаўся музычны шлях сына. — Юра, ты выконваеш i акадэмiчны спеў, i эстрадны. Дзе больш хвалявання? — Хваляванне заўсёды ёсць. Цi то гэта экзамен, цi якiсьцi конкурс альбо фестываль. Яно прысутнiчае. Але калi выходжу на сцэну, праз хвiлiн трыццаць яно знiкае. Адразу так лёгка становiцца... — Цi ёсць аднадумцы сярод сяброў? — У мяне шмат сяброў. Але, як я ўжо казаў, ёсць сябры, а ёсць проста таварышы. Аднадумцы — так, мы збiраемся, нешта абмяркоўваем. — Чым захапляешся? — Люблю гуляць у футбол, займаюся шахматамi. — Юра, яшчэ задоўга да фiналу твая песня была ў фаварытах. Як ты сам ацэньваеш сябе, ты быў лепшым у фiнале? I хто-небудзь з канкурэнтаў табе спадабаўся? — Я лiчу, што кожны з канкурсантаў меў права ўдзельнiчаць у "Еўрабачаннi". У кожнага быў моцны нумар, добры. Трохi мацнейшы, трохi слабейшы. Але кожны стараўся паказаць сябе. А наконт сябе?.. Я яшчэ не бачыў сваё выступленне "збоку". — Цi пiшаш "Чароўнага трусiка-2"? — Не, не пiшу, але ёсць некалькi версiй песнi на iншых мовах: на беларускай, напрыклад. Мне таксама яна вельмi падабаецца, вельмi прыгожа гучыць. Беларуская мова сама па сабе вельмi прыгожая. На пытанне журналiстаў, што Юра будзе рабiць у найблiжэйшыя днi, якiм чынам збiраецца адпачываць i куды паедзе, хлопчык адказаў проста: пайду ў школу. "Я люблю свой каледж, — прызнаўся 13-гадовы аўтар "Чароўнага трусiка". — I мне не церпiцца хутчэй пабачыцца з аднакласнiкамi". Песню "Чароўны трусiк" 13-гадовага школьнiка да самага фiналу актыўна абмяркоўвалi ў iнтэрнэце: адны называлi яе шэдэўрам, iншыя бачылi ў ёй праявы нават нейкiх культаў. — Было вельмi няпроста, — дзелiцца перажываннямi мама Юры Таццяна Мiхайлаўна. — Цэлае лета на нас iшлi атакi. Вельмi шмат негатыву вылiвалася. Спачатку было непрыемна, пасля сталi прывыкаць, а затым увогуле не заходзiлi ў iнтэрнэт. З Божай дапамогай адбiлiся. Сёння, калi ўсё ўжо мiнула, стала трохi спакайней. Увогуле ў нас у сям'i музыкантаў не было. Юра першы. З трох гадоў сам сабе пастаянна
штосьцi напяваў. Мог паставiць касету i вывучыць песню. Мне людзi ўжо пачыналi
падказваць, каб я аддала яго ў музычную школу. Калi Юру было пяць гадоў, я прывяла
яго ў музычную школу
На сёння ў Юры ўжо багаты вопыт выступленняў. Сярод самых яркiх — спеў псалмоў з Бiблii на iўрыце разам з сусветна вядомым нарвежскiм хорам хлопчыкаў, якiя спяваюць на ўручэннi Нобелеўскай прэмii. У найблiжэйшы час, як расказаў мастацкi кiраўнiк Юры Уладзiмiр Глушакоў, Юра будзе спяваць перад Патрыярхам Кiрылам, вiзiт якога чакаецца ў Мiнск. Магчыма таксама выступленне Юры на канцэрце гурта "Thе Рrоdigу". — А наконт удасканалення нумара, магу сказаць адно, — удакладняе спадар Глушакоў. — Мы будзем над iм яшчэ працаваць i пастараемся зрабiць як мага больш яркiм. Саму ж песню ўжо пераклалі на французскую, нямецкую i кiтайскую мовы. Калi ж набраць у пошуку словы: Юрый Дземiдовiч "Чароўны трусiк" на рускай мове, iнтэрнэт выдае запыты на 38 тысячах (!) старонках. Самае цiкавае, што журы нацыянальнага адбору напачатку зусiм адхiлiла дэма-запiс хлопчыка i не хацела прапускаць яго нават у паўфiнал, гэтаксама як i песню Палiны Клiшковай з Магiлёва. Але рашэнне было перагледжана i пазней Юру разам з Палiнай усё ж далучылi да лiку паўфiналiстаў. Вы не паверыце, але менавiта гэтыя дзецi спадабалiся гледачам больш за ўсё: у фiнале Палiна заняла другое месца, а Юра стаў пераможцам. Iлья Лапато. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |