Крыжовы шлях нацыянальнага Ўз'яднання. 21.by

Крыжовы шлях нацыянальнага Ўз'яднання

15.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра 1939 год, пра ўз'яднанне Заходняй i Усходняй Беларусi, пра лёс Беларусi i беларускага народа разважае Аляксандр КаваленЯ, дырэктар Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi.

— Атрымлiваецца, што Захад з'яўляўся "спонсарам" нацысцкай Германii?

— Так, замежны капiтал адыграў значную ролю ў аднаўленнi ваенна-эканамiчнага патэнцыялу Германii. З 1924 па 1930  год Германiя атрымала столькi ж займаў, колькi ЗША за 40 гадоў да Першай сусветнай вайны. Да сярэдзiны 30-х гадоў ХХ ст. у германскую прамысловасць было ўкладзена 27 млрд марак замежнага капiталу, 70  % якога належала амерыканскiм фiрмам.

Палiтычнае кiраўнiцтва нацысцкай Германii рабiла ўпэўненыя крокi па ўмацаваннi сваёй уплывовасцi ў знешнепалiтычным жыццi. Па-першае, наладжвалася ваенна-палiтычнае супрацоўнiцтва з найбольш экстрэмiсцкiмi рэжымамi дзеля стварэння блока падтрымкi i паспяховай рэалiзацыi агрэсiўных намераў кiраўнiцтва. Так,
24 кастрычнiка 1936 года падпiсваецца пакт аб утварэннi "восi Берлiн — Рым", згодна з якiм Германiя прызнала анэксiю Абiсiнii, i абедзве дзяржавы абяцалi праводзiць агульную палiтычную лiнiю ў дачыненнi да вайны ў Iспанii. У лiстападзе 1936 года Германiя i Японiя заключылi так званы "Антыкамiнтэрнаўскi пакт". Ужо ў вераснi 1940 года Германiя, Iталiя i Японiя заключылi ў Берлiне ваенна-палiтычны i эканамiчны саюз — "Траiсты пакт" ("вось Берлiн—Рым—Токiа"). У наступным Антыкамiнтэрнаўскi блок значна пашырыўся. Да пачатку 1939 года да яго далучылiся Венгрыя i Iспанiя, а ў лiстападзе 1941 года — Балгарыя, Фiнляндыя, Румынiя, Сiам, Манчжоў-Го i кiраўнiцтва Кiтая на чале з Ван Цзiнвэем, а таксама акупаваныя гiтлераўскiмi войскамi Данiя, Славакiя i Харватыя. Акрамя акрэсленых у дагаворы мераў барацьбы супраць уплыву Камiнтэрна, у сакрэтным дадатку да яго прадугледжвалася абавязацельства бакоў не аказваць дапамогу СССР, калi ён будзе ў стане вайны з адным з яго ўдзельнiкаў.

Заручыўшыся знешнепалiтычнай i ўнутрыпалiтычнай падтрымкай, германскае кiраўнiцтва значна актывiзавала палiтыку пашырэння "жыццёвай прасторы" для "арыйскай" расы. Германскi фюрэр распачаў рэалiзоўваць планы з уз'яднання тэрыторый, якiя былi населеныя ў большасцi немцамi. Важным крокам да далейшай мiлiтарызацыi i ўмацавання ўплыву нацыстаў ва ўнутранай i знешняй палiтыцы з'явiўся ўвод 7 сакавiка 1936 года германскiх войск у Рэйнскую дэмiлiтарызаваную вобласць. Рашэнне было станоўча ўспрынята большасцю насельнiцтва Германii як факт аднаўлення яе тэрытарыяльнага суверэнiтэту. Гiтлер iшоў на рызыку, разумеючы, што гэты крок, якi пагражаў бяспецы Францыi, мог выклiкаць узброенае супрацiўленне, тым больш, што суадносiны сiлаў былi не на карысць Германii. Аднак французскi ўрад бяздзейнiчаў. Настроi палiтычных апазiцыйных колаў еўрапейцаў яскрава акрэслены ў прамове У. Чэрчыля, якi ў парламенце вельмi рэзка крытыкаваў дзейнасць англiйскага ўрада. Мiжнародную палiтыку лiдараў еўрапейскiх краiн ён лiчыў нiкчэмнай, бо яна патурала германскiм агрэсiўным намерам.

Па ўмовах Лакарнскiх дагавораў Германiя не мела права размяшчаць у Рэйнскай вобласцi свае войскi i будаваць ваенныя ўмацаваннi. Аднак пасля ўводу ў дымiлiтарызаваную зону германскiх вайсковых фармiраванняў было распачата актыўнае будаўнiцтва сiстэмы магутных ваенных умацаванняў на мяжы з Францыяй — "Заходняга вала", або "Лiнii Зiгфрыда", якая цягнулася на 500 км па мяжы з Нiдэрландамi, Бельгiяй, Люксембургам, Францыяй i заходзiла ўглыб на 35 — 100 км, там было пабудавана каля 16 тысяч абарончых пунктаў.— Вядома, што такi ж лёс напаткаў i Аўстрыю, i Чэхаславакiю...

— Бяздзейнасць англiйскага i французскага ўрадаў па стрымлiваннi агрэсiўных намераў Германii распальвалi агрэсiўныя намеры нацысцкiх лiдараў. Гiтлераўскiя ваенна-палiтычныя колы сталi даволi свабодна дзейнiчаць у Цэнтральнай i Усходняй Еўропе. Новым актам агрэсii з'явiўся аншлюс Аўстрыi. Перад тым, як здзейснiць гэты крок, Гiтлер заручыўся падтрымкай брытанскага ўрада, на чале якога стаяў прыхiльнiк палiтыкi "супакаення" Германii Н. Чэмберлен. Пад лозунгам аб'яднання земляў, населеных немцамi, 11 сакавiка 1938 года 200-тысячнае германскае войска без супрацiўлення захапiла Аўстрыю, а 13 сакавiка было абвешчана пра яе "ўз'яднанне" з Германiяй.

Беспакаранасць агрэсii натхняла нацыстаў на новыя акцыi. Фармальнай нагодай для захопу Чэхаславакii паслужыла германскае патрабаванне адмовiцца ад суверэнiтэту над Судзецкай вобласцю, на тэрыторыi якой пражывала нямецкая нацыянальная меншасць. У напружанай сiтуацыi, што склалася вясной 1938 года, урады Вялiкабрытанii i Францыi заявiлi, што яны не збiраюцца ваяваць за Чэхаславакiю, i патрабавалi ад апошняй уступак Гiтлеру.

Кiраўнiцтва Савецкага Саюза ў пiсьмовай форме запэўнiла ўрад Чэхаславакii ў тым, што з мэтай супрацьдзеяння германскай агрэсii СССР гатовы нават перавысiць меры, што былi прадугледжаны савецка-чэхаславацкiм пагадненнем, i аказаць аднабаковую дапамогу Чэхаславакii без Францыi, калi такая просьба паступiць ад чэхаславацкага ўрада. У гэты час Вялiкабрытанiя i Францыя ўзмацнiлi нацiск на кiраўнiцтва Чэхаславакii, патрабуючы прыняць германскiя ўмовы i адмовiцца ад пагаднення з Савецкiм Саюзам, якое было заключана ў 1935 годзе.

Як вiдаць, мiжнародныя адносiны развiвалiся ў значнай ступенi пад дыктоўку германскага ваенна-палiтычнага кiраўнiцтва. Германiя захапiла палiтычную iнiцыятыву i, абапiраючыся на магутнасць вермахта, якая ўсё ўзрастала, пашырала тэрытарыяльную жыццёвую прастору. Значным крокам стаў падзел Чэхаславакii. Для прыняцця рашэння па чэшскай праблеме 29 — 30 верасня 1938 года ў Мюнхене была склiкана канферэнцыя, у якой прынялi ўдзел А. Гiтлер, Н. Чэмберлен, Э. Даладдзе i Б.  Мусалiнi. Там была канкрэтная размова аб перадачы Германii часткi тэрыторыi незалежнай краiны. Прычым лiдары Германii, Англii, Францыi i Iталii прынялi рашэнне аб падзеле Чэхаславакii без улiку волi i iнтарэсаў яе народа. Прадстаўнiкi Чэхаславакii сядзелi ў суседнiм з падпiсантамi памяшканнi i чакалi рашэння. А побач вырашаўся лёс iх краiны. Дарэчы, савецкае кiраўнiцтва ўважлiва сачыла за развiццём сiтуацыi i было дастаткова добра iнфармаванае пра расстаноўку палiтычных сiлаў у Еўропе.

Цiкава, што развiццё падзей у Еўропе вызначалася не толькi палiтыкай вялiкiх дзяржаў, але i залежала ад пазiцый малых i сярэднiх краiн, пра гэта сведчыць аналiз архiўных дакументаў, апублiкаваных крынiц i дыпламатычнай перапiскi перадваеннага часу.— I якiя ж настроi панавалi ў гэтых краiнах?

— У некаторых з iх, напрыклад, у Аўстрыi, Венгрыi, Балгарыi, Румынii, Фiнляндыi, значна пашырылiся мiлiтарысцкiя тэндэнцыi, усталявалiся аўтарытарныя рэжымы, якiя салiдаравалiся з палiтыкай нацысцкай Германii i ў далейшым сталi яе сатэлiтамi.

Дарэчы, становiшча на еўрапейскiм кантыненце ў значнай ступенi залежала ад палiтычных крокаў кiраўнiцтва Польшчы. Знешнепалiтычная дзейнасць польскiх лiдараў у гэты перыяд схiлялася ў бок антысаветызму. Яе палiтычныя дзеячы неаднаразова выступалi з патрабаваннямi аб атрыманнi Польшчай каланiяльных уладанняў. У гэтым пытаннi iмкненнi ўрадавых колаў iшлi ў рэчышчы палiтыкi нацысцкай Германii. Дыпламатыя Польшчы добраахвотна ўзяла на сябе абарону iнтарэсаў гiтлераўскай Германii ў Лiзе Нацый, якую Германiя дэманстратыўна пакiнула ў 1933 годзе. 3 трыбуны мiжнароднай арганiзацыi польскiя дыпламаты, абапiраючыся на дэкларацыю аб сяброўстве i ненападзе памiж Германiяй i Польшчай ад 26 студзеня 1934 года, апраўдвалi парушэннi нацысцкай Германiяй Версальскага i Лакарнскага дагавораў. Каланiяльныя дамаганнi Польшчы выклiкалi нават заклапочанасць у англiйскага ўрада, аб чым паведамляў з Англii пасол Германii Г. Дзiрксен, якi падкрэслiваў, што кiраўнiцтва метраполii ўстрывожана "патрабаваннямi Польшчы ў каланiяльным пытаннi, стрымлiвае пазiтыўнае стаўленне з боку англiйскага кiраўнiцтва да патрабаванняў Германii".

Яшчэ да заключэння Мюнхенскага дагавора ў Польшчы ад iмя "Саюза сiлезкiх паўстанцаў" адбывалася вярбоўка ў "Цешынскi добраахвотны корпус", фармiраваннi якога накiроўвалiся на чэхаславацкую мяжу. Ужо 25, 27 i 28 верасня "добраахвотнiкi" ўчынiлi шэраг узброеных правакацый.

У вынiку 1 кастрычнiка Чэхаславакiя вымушана была саступiць Польшчы Цешынскую вобласць, дзе пражывала каля 80 тыс. палякаў i 120 тыс. чэхаў. Галоўным набыткам польскага боку з'явiўся прамысловы патэнцыял. Прамысловыя прадпрыемствы Цешынскай вобласцi выплаўлялi ў канцы 1938 года каля 41 % чыгуну i амаль 47 % сталi ад таго, што выплаўлялася ў Польшчы.— А што адбывалася ў Савецкiм Саюзе? Ад яго крокаў таксама ж шмат чаго залежала...

— У 30-я гады ХХ стагоддзя Савецкi Саюз паступова набываў уплывовасць у знешнепалiтычным жыццi. Iнiцыятывы СССР былi накiраваныя на стварэнне сiстэмы калектыўнай бяспекi ў Еўропе. Пра гэта сведчыць дзейнасць яго прадстаўнiкоў на Жэнеўскай мiжнароднай канферэнцыi па раззбраеннi, дзейнасць якой працягвалася з 1932 па 1935 год з удзелам прадстаўнiкоў 63 краiн. На гэтым форуме Савецкi Саюз настойлiва прапанаваў ажыццявiць прынцып усеагульнага i поўнага раззбраення, але гэтыя iнiцыятывы не знайшлi падтрымкi ў заходнiх дзяржаў. Па iнiцыятыве СССР у маi 1935 года былi падпiсаныя савецка-французскi i савецка-чэхаславацкi пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсii. Гэтыя мiралюбiвыя iнiцыятывы маглi б стаць надалей сур'ёзным падмуркам стрымлiвання агрэсiўнай палiтыкi гiтлераўскай Германii i яе саюзнiкаў i паслужыць асновай стварэння сiстэмы калектыўнай бяспекi ў Еўропе. Савецкi Саюз рашуча асуджаў агрэсiўныя дзеяннi Германii i прапаноўваў правесцi мiжнародную канферэнцыю для арганiзацыi сiстэмы калектыўнай бяспекi i абароны незалежнасцi краiн, якiм пагражала агрэсiя.

Неабходна нагадаць, што ў савецкай знешняй палiтыцы разам са станоўчымi дасягненнямi нарасталi i негатыўныя тэндэнцыi, якiя не спрыялi зблiжэнню з палiтычнымi лiдарамi заходнiх краiн. Сярод iх былi спрошчаныя i прамалiнейныя высновы ВКП(б) i Камiнтэрна аб хуткай "сусветнай рэвалюцыi" i краху сiстэмы капiталiзму. Такiя ўстаноўкi большасцю краiн захаду ўспрымалiся як насаджэнне камунiстычных iдэй i заклiк да "камунiзацыi" Еўропы, а значыць, з'яўлялiся сур'ёзнай падставай для неканструктыўнага дыялогу i непаразумення памiж СССР, заходнiмi краiнамi. Не дабаўлялi мiжнароднага аўтарытэту Савецкаму Саюзу i шматлiкiя ўнутрыпалiтычныя рэпрэсii, якiя ўспрымалiся заходняй грамадскасцю з вялiкай перасцярогай. У сувязi з чым урадавыя колы Захаду не праяўлялi неабходнай зацiкаўленасцi ў стварэннi сiстэмы калектыўнай бяспекi.

Тым не менш намаганнi савецкага кiраўнiцтва мелi за мэту аб'яднанне дзейнасцi СССР, Англii i Францыi супраць пашырэння агрэсiўных намераў Германii. У 1939 годзе савецкая дыпламатыя працягвала актыўныя захады, каб схiлiць англiйскi i французскi ўрады да стварэння сiстэмы калектыўнай бяспекi ў Еўропе. Неабходна звярнуць увагу на той факт, што палiтычнае кiраўнiцтва СССР было добра iнфармаванае аб дзейнасцi i сапраўдных намерах урадаў заходнiх краiн, пра што сведчыць выступленне Сталiна на ХVIII з'ездзе ВКП (б) 10 сакавiка 1939 года. Ён у прыватнасцi зазначыў, што ў Еўропе ўжо склалiся два блокi дзяржаў, а таксама даў негатыўную ацэнку палiтыцы неўмяшання, якая можа прывесцi да сусветнай вайны.

Але нават нягледзячы на ўсю складанасць моманту, кiраўнiцтва Савецкага Саюза шукала магчымасць стварыць сiстэму калектыўнай бяспекi. 17 красавiка 1939 года савецкiя лiдары зрабiлi прапанову Англii i Францыi падпiсаць пагадненне на 10—15 гадоў аб узаемным супрацоўнiцтве i дапамозе. Прапанаваныя iдэi былi рэалiстычнымi i канструктыўнымi, размова iшла аб узаемным абавязку аказання дапамогi, у тым лiку i ваеннай, у выпадку агрэсii ў Еўропе супраць любой з краiн — удзельнiц пагаднення. Парыж i Лондан зрабiлi сустрэчныя прапановы, згодна з якiмi Савецкi Саюз павiнен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькi Англii i Францыi, але i тым краiнам, якiм яны гарантавалi бяспеку, што было заведама непрымальнай для савецкага ўрада ўмовай.

 
Развагi занатоўваў Павел БЕРАСНЕЎ.

(працяг будзе.)


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра 1939 год, пра ўз'яднанне Заходняй i Усходняй Беларусi, пра лёс Беларусi i беларускага народа разважае Аляксандр КаваленЯ, дырэктар Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика