Гарачую восень 39-га пакажуць у вераснi 2009-га.... 21.by

Гарачую восень 39-га пакажуць у вераснi 2009-га...

15.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы праект рыхтуе да паказу гледачам канал СТБ. Паказ дакументальнага фiльма "Гарачая восень 39-га" прымеркаваны да гiстарычнай даты — 17 верасня 1939 года, дня ўз'яднання Заходняй Беларусi з БССР. Падрыхтаваная ў дзвюх частках, стужка распавядзе пра падзеi, якiя адбывалiся на тэрыторыi Беларусi перад пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама пра сiтуацыю ў мiжнароднай палiтыцы ў другой палове 30-х гадоў.

У фiльме былi выкарыстаныя ўнiкальныя архiўныя дакументы, кiна- i фотаматэрыялы, успамiны ўдзельнiкаў i сведкаў падзей, каментары беларускiх i польскiх гiсторыкаў.

— Тэма, якой прысвечаны гэты фiльм, вельмi далiкатная, — расказала "Звяздзе" адмiнiстратар праекта Ганна Шасцiтка. — Таму што кожны бок меў сваю праўду, у нас i ў палякаў i да сёння свая асабiстая думка на гэты конт. Але ў нашым праекце мы не абмiнулi нi адных, нi другiх, старалiся паказаць сiтуацыю такой, якая яна была, па-максiмуму праўдзiва. Значна дапамагалi нам эксперты ў галiне гiсторыi, як з беларускага, так i з польскага боку.

На здымкi праекта было адведзена чатыры месяцы, рэжысёрам стаў Андрэй Леўкiн. Праект будуць весцi Сяргей Журавель i Алег Сцепанюк. Першую серыю двухсерыйнага дакументальнага фiльма тэлеканал СТБ пакажа ўжо заўтра.

Пасля паказу праекта на тэлебачаннi, як зазначыла Ганна Шасцiтка, будзе разгледжана таксама пытанне i вiдэапракату .

Ілья Лапато.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы праект рыхтуе да паказу гледачам канал СТБ. Паказ дакументальнага фiльма "Гарачая восень 39-га" прымеркаваны да гiстарычнай даты — 17 верасня 1939 года, дня ўз'яднання Заходняй Беларусi з БССР. Падрыхтаваная ў дзвюх частках, стужка распавядзе пра падзеi, якiя адбывалiся на тэрыторыi Беларусi перад пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама пра сiтуацыю ў мiжнароднай палiтыцы ў другой палове 30-х гадоў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика